Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Забылася… Забыла, дзе гэта адбывалася… у якім месцы? У перасылачным лагеры ці што? На карачках па вялікім двары поўзалі і елі траву. Дыстрофікі, пелагрыкі. Пры тату нельга было ні на што паскардзіцца, ён ведаў: «Каб выжыць, чалавеку трэба тры рэчы — хлеб, цыбуля і мыла». Усяго тры рэчы… усяго… Гэтых людзей ужо няма, нашых бацькоў… Калі хто застаўся, то іх трэба ў музей, пад шкло, рукамі не чапаць. Колькі яны ўсяго перажылі! Калі тату рэабілітавалі, яму выдалі дзве салдацкія зарплаты за ўсе пакуты. Але ў нас дома вельмі доўга вісеў вялікі партрэт Сталіна. Вельмі доўга… я гэта добра памятаю… Тата крыўды не меў, ён лічыў: гэта час быў такі. Жорсткі час. Будавалі моцную краіну. І пабудавалі, і перамаглі Гітлера! Татавы словы…

Я расла сур’ёзнай дзяўчынкай, сапраўднай піянеркай. Цяпер ва ўсіх такое меркаванне, што раней у піянерскую арганізацыю заганялі. Нікуды не заганялі. Усе дзеці марылі быць піянерамі. Хадзіць разам. З барабанам, з горнам. Спяваць піянерскія песні:

«Родной край, навек любимый,
Где найдёшь ещё такой»,

«У власти орлиной орлят миллионы,
и нами гордится страна…»

На нашай сям’і ўсё-такі была гэтая пляма, што тата сядзеў, мама баялася, што мяне не прымуць у піянеры ці не адразу прымуць. А мне хацелася быць з усімі. Абавязкова, так… «Ты за каго: за месяц ці за сонца?» — ладзілі мне допыт хлапчукі ў класе. Тут трэба быць напагатове! «За месяц да спыну». — «Правільна! За савецкую краіну». А скажаш «За сонца» — «За клятага японца». Засмяюць, зацвеляць. Кляліся мы адзін аднаму так: «чэснае піянерскае» або «чэснае ленінскае». Найбольшая клятва — «чэснае сталінскае слова». Бацькі ведалі: калі я сказала «чэснае сталінскае», я не падманваю. Бог мой! Успамінаю не Сталіна, а ўспамінаю нашае жыццё… Я запісалася ў гурток і вучылася граць на акардэоне. Маму за ўдарную працу ўзнагародзілі медалём. Не адны толькі брыдкасці былі… і казарменнае жыццё… У лагеры тата часта бачыў адукаваных людзей. Больш нідзе ён такіх цікавых людзей не сустракаў. Некаторыя з іх пісалі вершы, і яны часцей выжывалі. Як і святары, яны маліліся… І тата хацеў, каб усе яго дзеці атрымалі вышэйшую адукацыю. Мара яго. Мы ўсе — нас чацвёра дзяцей — скончылі інстытуты. Але ён навучыў нас і хадзіць за плугам, і касіць траву. Я ўмею падаць на воз сена, скласці стог. «Усё можа спатрэбіцца», — меркаваў тата. Ён меў рацыю.

Мне цяпер хочацца ўспамінаць… Я хачу зразумець тое, што пражыта. Не толькі сваё жыццё, а нашае… савецкае… Я не ў захапленні ад уласнага народа. І ад камуністаў таксама, і ад нашых камуністычных лідараў. Сёння асабліва. Усе здрабнелі, абуржуазіліся, усе хочуць добра, салодка хочуць жыць. Спажываць і спажываць. Ухапіць! Камуністы таксама ўжо не тыя. У нас ёсць камуністы з гадавым прыбыткам у сотні тысячаў даляраў. Мільянеры! Кватэра ў Лондане… палац на Кіпры… Што гэта за камуністы? У чым жа іх вера? Спытаеш — як на дурнічку паглядзяць. «Не расказвайце нам савецкія казкі. Вось гэтага не трэба». Разбурылі такую краіну! Распрадалі па дэмпінгавых цэнах. Нашую Радзіму… Каб нехта мог лаяць Маркса і ездзіць па Еўропе. Час такі ж страшны, як і пры Сталіне… Я адказваю за свае словы! Напішаце гэта? Не веру… ( І я бачу — не верыць. ) Ужо няма ні райкамаў, ні абкамаў. Развіталіся з савецкай уладай. А што атрымалі? Рынг, джунглі… Улада злодзеяў… Хапалі — хто хутчэй, пірог вялікі. Бог мой! Чубайс… «прараб перабудовы»… Цяпер ён хваліцца, што лекцыі па ўсім свеце чытае. Маўляў, у іншых краінах капіталізм складваўся стагоддзямі, а ў нас за тры гады. Дзейнічалі хірургічным метадам… А калі нехта накраў, то і дзякуй Богу, можа, іх унукі будуць прыстойнымі людзьмі. Бррр!! І гэта дэмакраты… ( Маўчыць .) Амерыканскі гарнітурчык прымяралі, слухалі дзядзьку Сэма. А амерыканскі гарнітурчык не лезе. Крыва сядзіць. Вось!! Не па свабоду пабеглі, а па джынсы… у супермаркеты… купіліся на яркія абгорткі… Цяпер і ў нас у крамах поўна ўсяго. Багацце. Але горы каўбасы ніяк не звязаныя са шчасцем. Са славай. Быў вялікі народ! Зрабілі з яго гандляроў і марадзёраў …лабазнікаў і менеджараў…

Прыйшоў Гарбачоў… Загаварылі аб вяртанні ленінскіх прынцыпаў. Усеагульная радасць. Узбуджэнне. Народ даўно чакаў пераменаў. У свой час паверылі Андропаву… Ну кадэбісты, так… Як вам растлумачыць? КПСС ужо не баяліся. Ля піўнога кіёска мужыкі маглі партыю абмацюкаць, а кадэбэ — ніколі… Вы што! У памяці сядзела… Ведалі, што жалезнай рукой, калёным жалезам, яжовай рукавіцай… гэтыя хлопцы навядуць парадак. Не хочацца паўтараць банальныя рэчы, але Чынгісхан гены нам сапсаваў… і прыгоннае права… Прывыклі, што біць усіх трэба, без біцця нічога не атрымаецца. Андропаў з гэтага і пачаў — з закручвання гаек. Усе разбэсціліся: у працоўны час хадзілі ў кіно, у лазню, бегалі па крамах. Гарбату распівалі. Міліцыя стала рэйды праводзіць, аблавы. Правяралі дакументы і хапалі прагульшчыкаў проста на вуліцах, у кавярнях, у крамах і паведамлялі на працу. Штрафавалі, звальнялі. Але Андропаў цяжка хварэў. Хутка памёр. Мы іх хавалі, хавалі. Брэжнеў, Андропаў, Чарненка… Найпапулярнейшы анекдот да Гарбачова: «Перадаём паведамленне ТАСС. Вы будзеце моцна смяяцца, але памёр чарговы Генеральны сакратар ЦК КПСС…» Ха-ха-ха… Народ на сваіх кухнях смяяўся, а мы на сваіх. На выспачцы свабоды. Кухонная балбатня… ( Смяецца .) Выдатна памятаю, як падчас размоваў уключалі гучна тэлевізар ці радыё. Цэлая навука. Вучылі адзін аднаго, як ухітрыцца, каб гэбістам, што праслухоўвалі тэлефонныя размовы, нічога не было чуваць: пракручваеш дыск — старыя тэлефоны былі з дзірачкамі для лічбаў — устаўляеш у адну з іх аловак і фіксуеш… можна пальцам трымаць, але палец жа стамляецца… Напэўна, вас таксама вучылі? Памятаеце? Трэба што-небудзь «сакрэтнае» сказаць, адыходзілі на два-тры метры ад тэлефона, ад трубкі. Стукацтва, праслухоўка — гэта было ўсюды, ва ўсім грамадстве зверху і да нізу, і мы ў райкаме варажылі: хто ў нас стукач? Як потым высветлілася, падазравала я нявіннага чалавека, а даносчык быў не адзін, іх было некалькі. Вось на тых я ніколі б не падумала… Адна з іх — нашая прыбіральшчыца. Ветлая, добрая жанчына. Няшчасная. Муж — п’яніца. Бог мой! Сам Гарбачоў… Генеральны сакратар ЦК КПСС… Чытала ў адным яго інтэрв’ю, як падчас канфідэнцыйных гутарак у сябе ў кабінеце ён рабіў тое ж самае — уключаў тэлевізар на ўсю гучнасць, ці радыё. Увогуле, азбука. Запрашаў для сур’ёзных размоваў на сваю дачу за горад. І яны там… Там яны выходзілі ў лес, гулялі і размаўлялі. Птушачкі не данясуць… Усе чагосьці баяліся, баяліся і тыя, каго баяліся. Я баялася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x