Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Апошнія савецкія гады… Што я памятаю? Пачуццё сораму не пакідала. За абвешанага ордэнамі і Зоркамі Брэжнева і за тое, што Крэмль у народзе празвалі камфартабельным домам састарэлых. За пустыя паліцы. Планы выконваем і перавыконваем, а ў крамах нічога няма. Дзе нашае малако? Мяса? Я і цяпер не разумею, куды гэта ўсё падзелася. Малако канчалася праз гадзіну пасля таго, як адкрываліся крамы. З абеду прадаўцы стаялі каля чыста вымытых латкоў. На паліцах — трохлітровыя слоікі бярозавага соку і пачкі солі, чамусьці заўсёды мокрыя. Кілька ў бляшанках. Усё! Выкінуць у продаж каўбасу — яе размятуць умомант. Сасіскі і пельмені — далікатэс. У райкаме ўвесь час нешта дзялілі: гэтаму заводу — дзесяць халадзільнікаў і пяць футраў, а гэтаму калгасу — два югаслаўскія мэблевыя гарнітуры і дзесяць польскіх жаночых сумачак. Рондалі і жаночую бялізну дзялілі… калготкі… Такое грамадства магло трымацца толькі на страху. На надзвычайцы — паболей страляць і паболей саджаць. Але сацыялізм з Салаўкамі і Беламорканалам скончыўся. Патрэбны быў нейкі іншы сацыялізм.

Перабудова… Быў момант, калі людзі зноў пацягнуліся да нас. Уступалі ў партыю. Вялікія ва ўсіх чаканні. Усе тады былі наіўныя — левыя і правыя, камуністы і антысаветчыкі. Усе — рамантыкі. Сёння за гэта сорамна, за тую сваю наіўнасць. Моляцца на Салжаніцына. Вялікі старац з Вермонта! Не адзін Салжаніцын, многія ўжо разумелі, што так, як мы жывём, жыць нельга. Забрахаліся. І камуністы — верыце вы мне ці не? — таксама гэта разумелі. Сярод камуністаў было нямала разумных і сумленных людзей. Шчырых. Я асабіста ведала такіх людзей, асабліва часта яны сустракаліся ў правінцыі. Як мой бацька… Бацьку не прынялі ў партыю, ён пацярпеў ад партыі, але ён ёй верыў. Верыў партыі і краіне. Кожная раніца ў яго пачыналася з таго, што ён адкрываў газету «Праўда» і прачытваў яе цалкам. Камуністаў без партбілета было больш, чым з партбілетамі, яны душой былі камуністы. ( Маўчыць .) На ўсіх дэманстрацыях неслі лозунг «Народ і партыя — адзіныя!». Гэтыя словы — не выдумка, гэта была праўда. Я нікога не агітую, я расказваю, як яно было. Ужо ўсе забыліся… Многія ўступалі ў партыю, бо сумленне патрабавала, а не толькі дзеля кар’еры або з іншых прагматычных меркаванняў: калі я беспартыйны і ўкраду — мяне пасадзяць, калі я ўступлю ў партыю і ўкраду — мяне выганяць з партыі, але не пасадзяць. Я абураюся, калі пра марксізм гавораць пагардліва, з насмешкай. Хутчэй яго — у смеццевы бачок! На звалку! Гэта вялікае вучэнне, яно перажыве ўціск. І нашую савецкую няўдачу — таксама. Таму што… ёсць шмат прычынаў… Сацыялізм — гэта не толькі лагеры, стукацтва і жалезная заслона, гэта і справядлівы, ясны свет: з усімі дзяліцца, слабых шкадаваць, спачуваць ім, а не падграбаць усё пад сябе. Мне кажуць: нельга было купіць машыну, але ні ў каго не было машыны. Ніхто не насіў касцюмы ад Версачэ і не купляў дом у Маямі. Бог мой! Правадыры СССР жылі на ўзроўні бізнесменаў сярэдняй рукі, да алігархаў ім не дацягнуць. Слабо! Не будавалі яны сабе яхтаў з душам з шампанскага. Падумаць толькі! Па тэлевізары перадаюць рэкламу: купляйце медныя ванны — коштам з двухпакаёвую кватэру. Для каго яны, скажыце? Пазалочаныя дзвярныя ручкі… Гэта — свабода? Маленькі, шараговы чалавек — ніхто, ён — нуль. На дне жыцця. А тады ён мог напісаць у газету, пайсці і паскардзіцца ў райкам: на начальніка або на дрэннае абслугоўванне… на здрайцу-мужа… Былі глупствы, не адмаўляю, але хто сёння гэтага простага чалавека наогул слухае? Каму ён патрэбны? Памятаеце савецкія назвы — вуліца Металургаў, Энтузіястаў… Заводская, Пралетарская… Маленькі чалавек… ён быў галоўны… Дэкларацыя, шырма, як вы кажаце, а цяпер і хавацца нікому не трэба. Няма грошай — пайшоў прэч! Пад лаву! Вуліцы пераназываюць: Мяшчанская, Купецкая, Дваранская… Нават каўбасу я бачыла «Княская», а віно «Генеральскае». Культ грошай і поспеху. Выжывае наймацнейшы, з жалезнымі біцэпсамі. Але не ўсе здольныя ісці па галовах, вырываць кавалак у іншага. У адных прырода такая, таму што не могуць, а іншым брыдка.

З ёй… ( Ківае ў бок сяброўкі .) Спрачаемся, вядома… Яна мне даказвае, што для сапраўднага сацыялізму патрабуюцца ідэальныя людзі, а іх няма. Ідэя — гэта трызненне… казка… Наш чалавек ужо ні за што не памяняе сваю патрыманую іншамарку і пашпарт з шэнгенскай візай на савецкі сацыялізм. А я веру ў іншае: чалавецтва ідзе ў бок сацыялізму. Да справядлівасці. Іншага шляху няма. Паглядзіце на Нямеччыну… Францыю… Ёсць шведскі варыянт. А якія каштоўнасці ў рускага капіталізму? Пагарда да «людзішак»… Да тых, у каго няма мільёна, няма «мерсэдэса». Замест чырвонага сцяга — Хрыстос уваскрос! І культ спажывання… Чалавек засынае з думкай не пра штосьці высокае, а пра тое, што ён сёння чагосьці не купіў. Вы думаеце, што краіна развалілася таму, што даведаліся праўду пра ГУЛАГ? Так думаюць тыя, хто кнігі піша. А чалавек… нармальны чалавек гісторыяй не жыве, ён жыве прасцей: закахаўся, ажаніўся, дзеці нарадзіліся. Дом пабудаваў. Краіна знікла праз дэфіцыт жаночых ботаў і туалетнай паперы, ад таго, што апельсінаў не было. Гэтых джынсаў праклятых! Цяпер нашыя крамы падобныя да музеяў ці тэатраў. І мяне хочуць пераканаць, што анучы ад Версачэ і Армані — гэта ўсё, што неабходна чалавеку. Яму гэтага дастаткова. Жыццё — гэта фінансавыя піраміды і вэксалі. Свабода — гэта грошы, а грошы — свабода. А нашае жыццё капейкі не вартае. Ну, гэта… ну, гэта… разумееце… Я нават словаў не знаходжу, як назваць… Мне шкада маіх маленькіх унучак. Шкада. Ім гэта па тэлевізары кожны дзень убіваюць у галаву. Я не згодна. Я была і застаюся камуністкай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x