Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Такое здараецца толькі ў рэвалюцыю… ( Пытанне — ці да мяне, ці да сябе .) Не ведаю, як назваць тое, што адбылося ў дзевяноста першым… Рэвалюцыя ці контррэвалюцыя? Ніхто не спрабуе нават растлумачыць, у якой краіне мы жывём. Якая ў нас ідэя, акрамя каўбасы? Што будуем… Ідзём наперад — да перамогі капіталізму. Так? Сто гадоў лаялі капіталізм: пачвара… монстр… А цяпер ганарымся, што ў нас будзе як ва ўсіх. Калі станем як усе, каму мы будзем цікавыя? Народ-баганосец… надзея ўсяго прагрэсіўнага чалавецтва… ( Іранічна .) Пра капіталізм ва ўсіх такое ж уяўленне, як нядаўна пра камунізм. Мары! Судзяць Маркса… абвінавачваюць ідэю… Ідэя-забойца! А я абвінавачваю выканаўцаў. У нас быў сталінізм, а не камунізм. А цяпер ні сацыялізму, ні капіталізму. Ні ўсходняй мадэлі, ні заходняй. Ні імперыі, ні рэспублікі. Боўтаемся, як… лепш памаўчаць… Сталін! Сталін! Хаваюць яго… хаваюць… А закапаць ніяк не атрымліваецца. Не ведаю, як у Маскве, а ў нас яго партрэты ставяць пад ветравое шкло ў аўтамабілях. У аўтобусах. Дальнабойшчыкі асабліва яго любяць. У мундзіры генералісімуса… Народ! Народ! А што народ? Народ сам пра сябе сказаў: з яго і дубіна, і абраз. Як з дрэва… Што зробіш, тое і будзе… Гайдаецца нашае жыццё паміж баракам і бардаком. Цяпер маятнік пасярэдзіне… Палова краіны чакае новага Сталіна. Вось прыйдзе ён і парадак будзе… ( Зноў маўчыць .) У нас… вядома… у райкаме таксама было шмат размоваў пра Сталіна. Партыйная міфалогія. Яе перадавалі з пакалення ў пакаленне. Усе любілі размовы пра тое, як жылі пры Гаспадары… Сталінскія парадкі былі такія: напрыклад, загадчыкам сектараў ЦК разносілі гарбату з бутэрбродамі, а лектарам — проста гарбату. Увялі пасаду намесніка загадчыка сектара. Як быць? Ім вырашылі падаваць чай без бутэрбродаў, але на белай сурвэтцы. Ужо яны адзначаны… ускараскаліся на Алімп да багоў, да герояў. Цяпер трэба праціснуцца да карыта… Так было і пры Цэзары, і пры Пятры Першым. І так будзе заўсёды. Паглядзіце на сваіх дэмакратаў… Узялі ўладу і адразу ж бегма — куды? Да кармушкі. Да залатой жылы. Кармушка дабіла не адну рэвалюцыю. На нашых вачах… Ельцын змагаўся з прывілеямі і называў сябе дэмакратам, а цяпер любіць, калі яго называюць царом Барысам. Стаў хросным бацькам…

Перачытала «Акаянныя дні» Івана Буніна. ( Дастае з паліцы кнігу. Знаходзіць закладку і чытае .) «Памятаю старога рабочага ля брамы дома, дзе раней былі «Одесские новости», у першы дзень панавання бальшавікоў. Раптам выскачыла з-пад дзвярэй чарада хлапчукоў са стосамі толькі што аддрукаваных «Известий» і з крыкамі: «На адэскіх буржуяў накладзена кантрыбуцыя ў 500 мільёнаў!» — Рабочы захрыпеў, захлынуўся лютасцю і злараднасцю: «Мала! Мала!». Вам гэта нічога не нагадвае? Мне… так… Нагадвае… Гарбачоўскія гады… першыя бунты… Калі народ стаў валіць на плошчы і патрабаваць — то хлеба, то свабоды… то гарэлкі і курыва… Жах! Інсульты і інфаркты ў шматлікіх партработнікаў. «У варожым атачэнні», як партыя вучыла, жылі, у «аблозе». Да сусветнай вайны рыхтаваліся… Больш за ўсё баяліся ядзернай вайны, а развалу не чакалі. Не чакалі… ніяк… Прывыклі да майскіх і кастрычніцкіх калонаў, да плакатаў: «Справа Леніна будзе жыць вякамі», «Партыя — наш стырнавы». А тут не калоны, а стыхія. Не савецкі народ, а нейкі іншы, нам незнаёмы. І плакаты іншыя: «Камуністаў пад суд!», «Раздавім камуністычную гадзіну!» Адразу ўспомніўся Новачаркаск… Інфармацыя была закрытая, але мы ведалі… як пры Хрушчове галодныя працоўныя выйшлі на вуліцы… іх расстралялі… Тых, хто застаўся жывы, распіхалі па лагерах, да гэтага часу іх родныя не ведаюць, дзе яны… А тут… тут перабудова… Страляць нельга, саджаць таксама. Трэба размаўляць. А хто з нас мог выйсці да натоўпу і сказаць прамову? Пачаць дыялог… агітаваць… Мы былі апаратчыкі, а не прамоўцы. Я, напрыклад, чытала лекцыі і капіталістаў кляйміла, неграў амерыканскіх абараняла. У маім кабінеце стаяў поўны збор твораў Леніна… пяцьдзясят пяць тамоў… Але хто яго па-сапраўднаму чытаў? Гарталі ў інстытутах перад экзаменамі: «Религия — опиум народа» і «всякий боженька есть труположество».

Панічны быў страх… Выкладчыкі, інструктары, сакратары райкамаў і абкамаў — усе мы баяліся выязджаць да працоўных на завод, да студэнтаў у інтэрнат. Баяліся тэлефанаванняў. А раптам спытаюць пра Сахарава ці пра Букоўскага… што адказваць? Ворагі яны савецкай улады ці ўжо не ворагі? Як ацэньваць «Дзеці Арбата» Рыбакова і п’есы Шатрова? Ніякай каманды зверху… Раней табе сказалі — ты выканаў даручэнне, правёў лінію партыі ў жыццё. А тут: страйкуюць настаўнікі, патрабуюць павышэння заробку, малады рэжысёр у нейкім заводскім клубе рэпетуе забароненую п’есу… Божа мой! На кардоннай фабрыцы рабочыя на тачцы вывезлі за вароты свайго дырэктара. Гарлапанілі. Білі шкло. Ноччу зачапілі жалезным тросам і звалілі помнік Леніну. Паказвалі яму дулю. Партыя разгубілася…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x