Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«…я была адданай камсамолкай… са шчырым сэрцам уступіла ў партыю. Цяпер хачу сказаць, што партыя больш не мае ніякай улады нада мной…»

«…час увёў мяне ў зман… Я верыла ў Вялікую Кастрычніцкую рэвалюцыю. Прачытаўшы Салжаніцына, я зразумела, што «выдатныя ідэалы камунізму» усе ў крыві. Гэта падман…»

«…мяне прымусіў уступіць у партыю страх… Ленінскія бальшавікі расстралялі майго дзядулю, а сталінскія камуністы знішчылі ў мардоўскіх лагерах маіх бацькоў…»

«…ад свайго імя і ад імя майго нябожчыка-мужа заяўляю аб сваім выхадзе з партыі…»

Гэта трэба было перажыць… не здохнуць ад жаху… У райкаме стаялі чэргі, як у краме. Чэргі ахвотнікаў здаць партбілет. Да мяне прабілася простая жанчына. Даярка. Яна плакала: «Што мне рабіць? У газетах пішуць, што партбілеты трэба выкідаць». Апраўдвалася яна тым, што ў яе трое дзяцей, яна за іх баіцца. Хтосьці распускаў чуткі, што камуністаў будуць судзіць. Высылаць. Ужо рамантуюць у Сібіры старыя баракі… у міліцыю паступілі кайданкі… нехта бачыў, як іх згружаюць з грузавікоў, крытых брызентам. Жахлівыя рэчы, так! Але я запомніла і сапраўдных камуністаў. Адданых ідэі. Маладога настаўніка… Незадоўга да ГКЧП яго прынялі ў партыю, але білет не паспелі ўручыць, ён прасіў: «Вас хутка апячатаюць. Выпішыце мне партбілет, а то я яго ніколі не атрымаю». У гэты момант людзі асабліва ярка праявіліся. Прыйшоў франтавік… Увесь у баявых ардэнах. Іканастас на грудзях! Вярнуў ён партбілет, які яму ўручылі на фронце, са словамі: «Не хачу быць у адной партыі з гэтым здраднікам Гарбачовым!» Ярка… ярка… людзі паказвалі сябе. І чужыя, і знаёмыя. І нават сваякі. Раней сустрэнуць: «Ах, Алена Юр’еўна!», «Як вашае здароўе, Алена Юр’еўна?» А тут убачаць здалёк і пераходзяць на другі бок вуліцы, каб не вітацца. Дырэктар лепшай школы ў раёне… Надоечы мы праводзілі ў яго школе навуковую партканферэнцыю па кнігах Брэжнева «Малая зямля» і «Адраджэнне». Тады ён выступіў з бліскучым дакладам аб кіроўнай ролі камуністычнай партыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны… і асабіста таварыша Брэжнева… Я яму ўручыла грамату райкама партыі. Верны камуніст! Ленінец! Божа мой! Месяца не прайшло… Сустрэў мяне на вуліцы і пачаў абражаць: «Скончыўся ваш час! За ўсё адкажаце! Перш-наперш — за Сталіна!» Я задыхнулася ад крыўды… Гэта ён — мне! Мне? Мне, у якой бацька ў лагеры сядзеў… (Некалькі хвілінаў супакойваецца.) Сталіна я ніколі не любіла. Бацька дараваў, а я не. Я не прабачыла… (Маўчыць.) Рэабілітацыю «палітычных» пачалі пасля дваццатага з’езда. Пасля даклада Хрушчова… А гэта… А гэта ўжо было пры Гарбачове… Мяне прызначылі старшынёй раённай камісіі па рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсій. Я ведаю, што спачатку прапаноўвалі іншым: нашаму пракурору і другому сакратару райкама партыі. Адмовіліся. Чаму? Можа, пабаяліся. У нас да гэтага часу баяцца ўсяго, што звязана з КДБ. А я ні хвіліны не вагалася — так, я згодная. У мяне бацька пацярпеў. Чаго мне баяцца? Аднойчы павялі кудысьці ў падвал… Дзясяткі тысячаў тэчак… Адна «справа» — два аркушыкі, а іншая — том. Як у трыццаць сёмым годзе быў план… размеркаванне… па «выяўленні і выкарчоўванні ворагаў народа», так у васьмідзясятыя гады па раёнах і абласцях спускалі лічбы па рэабілітацыі. План трэба было выканаць і перавыканаць. Стыль сталінскі: нарады, накачкі, вымовы. Давай-давай… (Круціць галавою.) Па начах сядзела і чытала, пераварочвала тамы. Шчыра… шчыра скажу… Валасы ўставалі на галаве… Брат пісаў на брата, сусед на суседа… Пасварыліся з-за агарода, з-за пакоя ў камуналцы. Праспяваў на вяселлі прыпеўку: «Дзякуй Сталіну-грузіну, што абуў нас у рызіну». Гэтага было дастаткова. З аднаго боку, сістэма раструшчвала чалавека, а з другога — людзі не шкадавалі адзін аднаго. Чалавек мог…

Звычайная камуналка… Жывуць разам пяць сем’яў — дваццаць сем чалавек. Адна кухня і адзін сарцір. Дзве суседкі сябруюць: у адной дзяўчынцы пяць гадоў, а другая — адзінокая. У камуналках, звычайная справа, сачылі адзін за адным. Падслухоўвалі. Тыя, у каго пакой — дзесяць метраў, зайздросцілі тым, у каго ён — дваццаць пяць метраў. Жыццё… яно такое… І вось ноччу прыязджае «чорны воран»… Жанчыну, у якой маленькая дзяўчынка, арыштоўваюць. Перад тым, як яе адвялі, яна паспела крыкнуць сяброўцы: «Калі не вярнуся, вазьмі маю дачку да сябе. Не аддавай у дзіцячы дом». І тая забрала дзіця. Перапісалі ёй другі пакой… Дзяўчынка стала клікаць яе мамай… «мамай Аняй»… Прайшло сямнаццаць гадоў… Праз сямнаццаць гадоў вярнулася сапраўдная мама. Яна цалавала рукі і ногі сваёй сяброўцы. Казкі звычайна канчаюцца на гэтым месцы, а ў жыцці была іншая канцоўка. Без хэпі-энду. Пры Гарбачове, калі адкрылі архівы, у былой лагерніцы спыталі: «Вы хочаце паглядзець сваю справу?» — «Хачу». Узяла яна сваю тэчку… адкрыла… Зверху ляжаў данос… знаёмы почырк… Суседка… «мама Аня»… напісала данос… Вы што-небудзь разумееце? Я — не. І тая жанчына — яна таксама не змагла зразумець. Прыйшла дадому і павесілася. (Маўчыць.) Я — атэістка. У мяне да Бога шмат пытанняў… Я памятаю… Я ўспамінаю татавы словы: «Лагер перажыць можна, а людзей не». Яшчэ ён казаў: «Памры ты сёння, а я заўтра — гэтыя словы я не ў лагеры першы раз пачуў, а ад нашага суседа. Ад Карпушы…» Карпуша ўсё жыццё сварыўся з бацькамі з-за нашых курэй, якія хадзілі па яго градах. Бегаў пад нашымі вокнамі з паляўнічай стрэльбай… (Маўчыць.) Дваццаць трэцяга жніўня… Арыштавалі членаў ГКЧП. Застрэліўся міністр унутраных справаў Пуга… Перад гэтым ён застрэліў сваю жонку… Людзі радаваліся: «Пуга застрэліўся!» Павесіўся ў сваім крамлёўскім кабінеце маршал Ахрамееў. Яшчэ было некалькі дзіўных смерцяў… Кіраўнік спраў ЦК Мікалай Кручына выпаў з акна пятага паверха… Самагубствы або забойствы? Думаюць дагэтуль… ( Маўчыць.) Як жыць? Як выйсці на вуліцу? Вось проста выйсці на вуліцу і каго-небудзь сустрэць. Я тады… Ужо некалькі гадоў я жыла адна. Дачка выйшла замуж за афіцэра, з’ехала ва Уладзівасток. Муж памёр ад раку. Увечары вярталася ў пустую кватэру. Я не слабы чалавек… Але думкі ўсякія… страшныя… яны з’яўляліся… Шчыра скажу… Былі, так… ( Маўчыць.) Яшчэ нейкі час мы хадзілі на працу ў райкам. Зачыняліся там у сваіх кабінетах. Глядзелі навіны па тэлевізары. Чакалі. На нешта спадзяваліся. Дзе нашая партыя? Нашая непераможная ленінская партыя! Свет паваліўся… Званок з аднаго калгаса: мужыкі з косамі і віламі, з паляўнічымі стрэльбамі — у каго што было, сабраліся каля канторы абараняць савецкую ўладу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x