Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пакінула маму на лаўцы… Вяртаюся, а яна сядзіць не адна, а з нейкім мужчынам. Прыемны такі мужчына. «Знаёмся, — кажа маці, — гэта Віця. Ён таксама любіць Бродскага». Усё зразумела. Ведаем… Калі хтосьці любіць Бродскага, для мамы гэта гучыць як пароль, значыць, свой чалавек. «Як, ён не чытаў «Дзеці Арбата»?» Ну гэта дзікі чалавек! З лесу! Гэта чужы, ён не наш. Так яна заўсёды падзяляла людзей, і гэта ў яе засталося. А я вельмі змянілася за тыя два гады, што мы з ёй бадзяліся, стала сур’ёзная, можа, нават не па гадах. Я зразумела: мама нічым не можа мне дапамагчы, наадварот, у мяне з’явілася пачуццё, што гэта я павінна ёю апекавацца.

Проста я так адчувала… Дзядзька Віця быў разумны, і ён спытаў у мяне, а не ў мамы: «Ну што, дзяўчынкі, пойдзем?» Павёў нас да сябе, у яго была двухпакаёвая кватэра. Свае рэчы мы ўсе цягалі з сабой, і вось з гэтымі падранымі клятчастымі сумкамі… мы патрапілі ў рай… Музей! На сцяне віселі карціны, шыкоўная бібліятэка, пузаты старадаўні камод… Гадзіннік да столі з ківачом… Аслупянелі!

«Дзяўчынкі, смялей. Распранайцеся». Нам сорамна, мы ўжо абнасіліся… Пах вакзалаў… пад’ездаў… «Дзяўчынкі, смялей!» Селі піць чай. Дзядзька Віця распавёў пра сябе… Калісьці ён працаваў ювелірам, у яго была свая майстэрня. Паказаў нам чамадан з інструментамі, мяшэчкі з напаўкаштоўнымі камянямі, сярэбраныя нарыхтоўкі… Усё так прыгожа, цікава, дорага. Не верылася, што мы будзем тут жыць. Цуды пасыпаліся…

Атрымалася сям’я як сям’я. Я зноў пайшла ў школу. Дзядзька Віця быў вельмі добры, ён зрабіў мне пярсцёнак з каменьчыкам. Але бяда… ён таксама піў… І курыў як паравоз. Першы час мама на яго злавалася, а неўзабаве яны ўжо пілі разам. Насілі ў букіністычны магазін кнігі, я памятаю пах старых скураных пераплётаў… У дзядзькі Віці былі яшчэ рэдкія манеты… Пілі і глядзелі тэлевізар. Палітычныя праграмы. Дзядзька Віця філасофстваваў. Са мной ён размаўляў як з дарослай… Пытаўся: «Чаму вас, Юлечка, вучаць у школе пасля камунізму? Што цяпер рабіць з савецкай літаратурай і з савецкай гісторыяй — забыцца?» Праўда, я мала што разумела… Вам цікава? Вось… Я думала, што я ад гэтага далёкая, а вось… успамінаецца…

…Рускае жыццё павінна быць злым, нікчэмным, тады душа раскрываецца, яна ўсведамляе, што не належыць гэтаму свету… Чым больш брудна і крывава, тым больш для яе прасторы…

…Мадэрнізацыя у нас магчымая толькі праз шарашкі і расстрэлы…

…Камуністы… Што яны могуць? Увесці зноў талоны і адрамантаваць баракі ў Магадане…

…Нармальныя людзі выглядаюць сёння вар’ятамі… Гэтае новае жыццё такіх, як я і твая мама, яно нас выбракоўвае…

…На Захадзе стары капіталізм, а ў нас свежы, з маладымі ікламі… А ўлада — чыстая візантыйшчына…

Аднойчы ўначы дзядзьку Віцю забалела сэрца. Выклікалі «хуткую». Да бальніцы яго не давезлі. Шырокі інфаркт. Прыехалі сваякі: «А вы — хто? Адкуль узяліся такія? Вам тут рабіць няма чаго». Адзін мужчына крычаў: «Ганіце гэтых жабрачак адсюль! Прэч!» Праверыў нашыя сумкі, калі мы сыходзілі…

Мы на вуліцы…

Патэлефанавалі мамінаму стрыечнаму брату… Яго жонка ўзяла слухаўку: «Прыходзьце». Жылі яны непадалёк ад Рачнога вакзала ў двухпакаёвай «хрушчоўцы», жылі з жанатым сынам. Нявестка хадзіла цяжарная. Вырашылі: «Пажывяце ў нас, пакуль Алена народзіць». Маме ставілі раскладушку ў калідоры, а я спала на кухні на старой канапе. Да дзядзькі Лёшы прыходзілі сябрукі… з яго завода… Засынала я пад іхнія размовы. Усё паўтаралася: пляшка гарэлкі на стале, карты. Праўда, размовы былі іншыя…

…Усё прасралі… Свабода… А дзе тая свабода, блядзь? Ямо крупы без алею…

…Жыды… яны цара забілі, і Сталіна, і Андропава… Развялі ліберасцію! Трэба тэрмінова закручваць гайкі. Мы, рускія, павінны веры трымацца…

…Ельцын поўзае перад Амерыкай на пузе… Усё ж такі мы выйгралі вайну…

…У царкву пойдзеш — і там, здаецца, усе хрысцяцца, але стаяць як камяні…

…Яшчэ будзе горача і весела… Найперш ліберастаў павесім на ліхтарах за тое, што яны нам дзевяностыя гады наладзілі. Ратаваць трэба Расію…

Праз пару месяцаў нявестка нарадзіла. Нам месца ўжо няма.

Зноў мы на вуліцы…

…вакзал

…пад’езд

…вакзал

…пад’езд…

На вакзале… Дзяжурныя міліцыянты — і пажылыя, і маладыя: або марш на вуліцу, а гэта была зіма, альбо ідзі з ім у бакоўку… Там у іх за шырмачкай спецыяльны куток ёсць… канапка… Мама з адным міліцыянтам пабілася, калі ён мяне туды пацягнуў… Яе пабілі і арыштавалі на некалькі сутак… (Маўчыць.) Я… так выйшла… Я моцна застудзілася. Думалі-думалі… мне ўсё горш… Вырашылі, што я паеду да сваякоў, а мама застанецца на вакзале. Праз некалькі дзён яна мне тэлефануе: «Трэба нам сустрэцца». Я да яе прыехала, і яна кажа: «Я тут пазнаёміліся з жанчынай, яна мне прапаноўвае ў яе пажыць. Месца там хапае. У яе свой дом. Гэта ў Алабіне». — «Давай я з табой паеду». — «Не, ты лячыся. Прыедзеш потым». Я пасадзіла яе на электрычку, яна села каля акна і глядзіць на мяне, як быццам даўно не бачыла. Я не вытрымала і ўскочыла ў вагон: «Што з табой?» — «Не звяртай увагі». Памахала ёй, яна з’ехала. А ўвечары тэлефануюць:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x