Ніл Гілевіч - Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Pro Christo, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Разумная дзевачка» — аповесць пра дзяцінства адной вясковай дзяўчынкі з таго пакалення, што прыйшло ў свет на пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя, пра звычайныя і незвычайныя, драматычныя эпізоды яе лёсу, пра выявы тых якасцяў дзіцячай душы (дабрыня, чысціня, шчырасць), якія лёгкай будучыні, як правіла, не абяцаюць. У абразках жыцця аднаго дзіцяці пададзены і некаторыя характэрныя штрыхі часу. Кніга разлічана і на малога чытача, і на дарослага.

Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ніна выбегла з хаты. Верка, вядома ж, была не адна, з ёю — і неразлучная Клаўка.

— Хадземце да школы, — прапанавала Верка. — Там шмат месца ў двары, добра гуляць будзе.

Школа — у канцы вуліцы. Перадапошняя хата — старога Антося Цалавека. Сапраўднае прозвішча — Грабнёў, але за вочы яго ніхто ў вёсцы па прозвішчы не называў, усё жыццё Антось пражыў Цалавекам. Родам ён быў з-пад Невеля, дзе беларусы «цокаюць», і замест «чалавек» гаварыў «цалавек», — так і прыляпілася назаўсёды мянушка. Яшчэ з вясны стары стаў пачувацца кепска, нейкая хвароба ўсялілася ў нутро, у страўнік. Калі б гэта да вайны — дык з'ездзіў бы ў мястэчка ці ў Віцебск у бальніцу, а цяпер — дзе табе якая бальніца; яны то ёсць, але ў іх адно параненых ды хворых немцаў лечаць, ну і паліцаяў, вядома. А простых людзей з вёскі і на парог не пускаюць.

Калі сяброўкі праходзілі міма яго двара, Верка ўзяла Ніну за руку і прытрымала.

— Вунь, — сказала амаль шэптам, — Цалавек кошык пляце. Ён такія прыгожыя кошыкі робіць! I на бульбу, і на грыбы, і на ягады ці вішні, і яйкі на базар вазіць. На бульбу — з ракіты, з дубцоў, а гэныя — з белага карэння. А на яйкі — дык нават з плеценым вечкам, каб зачыняць.

— Давайце падыдзем паглядзім, — прапанавала Ніна. — Я ніколі не бачыла, як робяцца кошыкі.

Клаўка і Верка не вельмі ахвотна, але згадзіліся. Ім хацелася гуляць у мячыка, але калі Ніна просіць... Дзед Антось сядзеў на нізенькім зэдліку і даўжэзным белым коранем, расшчэпленым напалам, заплятаў другі «рог» новага кошыка. Долках ляжаў цэлы скрутак каранёў яшчэ не абчышчаных, і ад іх ледзь улоўна цягнула смалой. Ляжалі і нядоўгія арэхавыя пруты, некаторыя ўжо таксама рас-шчэпленыя напалам, — матэр'ял на «скабкі».

— Здрастуйце! — сказала за ўсіх трох Ніна.

— Драсты, — адказаў дзед Антось, не адрываючы вачэй ад кошыка. Што ідуць дзеці, ён заўважыў, калі яны былі яшчэ ў варотах. — Чаго прыйшлі? — спытаў зусім не ласкавым тонам. Цяжкая, падазроная хвароба ласкі-дабрыні старому не дадавала.

— Во Нінка хоча паглядзець, як робяцца кошыкі, — адказала Клаўка.

— Яна ніколі не бачыла, — дадала Верка. Стары на гэта нічога не сказаў, — можа, і таму, што ад варот ужо ішоў да яго гэткі ж сівабароды і маршчыністы дзед Павал, даўні, з маладых гадоў, ягоны сябар.

— Драсты, Антось!

— Драсты...

— Карэнне сам драў ці, можа, унук падахвоціўся?

— Дзе там — унук!.. Сам схадзіў. Але з лесу ўжо чуць прыцёгся. Канчаюцца ўжо мае сілы зусім, — уздыхнуў Антось. — Канчаюцца, ідры яго ма...

— От жа, брат, і яно, — не ведаючы, чым падуцешыць сябра, сказаў, абы не маўчаць, дзед Павал. — Былі маладыя — былі дужыя, а цяпер...

— Сядай, чаго ты стаіш, — паказаў Антось рукою на таўшчэзную калодку.

— Ды наседзеўся... Сёння, можна сказаць, нічога і не робіў такога. У пуні трохі парадкаваў, азярод падрамантаваў — адну жэрдку заклініць прыйшлося, рассохлася...

Тым не менш, дзед Павал спаважна ўсеўся на калодку. Старыя гутарылі, зусім не звяртаючы ўвагі на трох басаногіх пігаліц.

— Адкуль жа будуць сілы, калі амаль нічога не ем, — скардзіўся сябру Антось. — Што ні паставіць Грыпіна — нічога ў рот не лезе. От і цяпер: чую, што есці хочацца, смокча, а што я з'еў бы — не ведаю. Ні тых буракоў не хочацца, ні таго халадніку, ні той груцы... Ні бялёнага, ні затоўчанага... Што б я з'еў, каб усмак, каб хацелася — не ведаю...

I раптам — нягучны, чысты дзіцячы голас, ды такі спагадлівы, такі добры, шчыры:

— Дзед, а ці з'еў бы ты цяпер каўбасы? Іншай болынай смакаты, як каўбаса, Ніна ўспомніць не магла. О тая духмяная, мяккая, з чыстага мяса каўбаса, што тата прывозіў з Віцебска! Ды яшчэ з белымхлебам, таксамавіцебскім, калачом называўся. Во было тады радасці ў хаце! Успомніла — і аж у самой юркаўкі пайшлі за язык, пачала глытаць іх.

Дзеда нібы штось тузанула знутры. Пальцы перасталі цягнуць корань і замерлі на недаплеценым «розе».

— О, каўбасы я цяпер з'еў бы! О, каб мне цяпер каўбасы! — выгукнуў ён і, падціскаючы вусны — у шкадаванні, што яе няма — заківаў галавою. — Каўбасы то я, пэўна, з'еў бы!..

Толькі пасля гэтага ён глянуў на дзяўчатак: а хто ж гэта сказаў, хто гэтак умасціў яму? Крыху паперадзе сябровак стаяла Ніна — на ёй і спыніў ён пагляд бляклых, выцвілых, некалі сініх вачэй.

— Гэта ты сказала?

— Я, — кіўнула галавой Ніна.

— Вот разумная дзевачка! — пахваліў Антось. I прыгледзеўся: — А чыя ж гэта ты будзеш? Нешта я цябе як бы не бачыў у нас, во тых жа дык я бачыў, ведаю...

Заместа Ніны голасна залапаталі наперабой «тыя» — Клаўка і Верка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства]»

Обсуждение, отзывы о книге «Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x