Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тым часам да гаспадара вярнулася яго звычайная разважлівасць, і ён падрабязна распытаў мяне пра выгляд фантастычнага стварэння. Застаўшыся цалкам задаволены маімі адказамі, ён глыбока ўздыхнуў, быццам камень зваліўся ў яго з душы, і са спакоем, які падаўся мне амаль бесчалавечным, працягнуў размову на некаторыя тэмы спекулятыўнай філасофіі. Памятаю, як між іншым ён вельмі настойваў, што асноўнай прычынай усіх чалавечых памылак ёсць схільнасць розуму да перабольшання ці пераменшання значнасці нейкага прадмета праз недакладнае вызначэнне адлегласці. «Так, напрыклад, — сказаў ён, — каб дакладна вызначыць уплыў дэмакратыі на чалавецтва, трэба абавязкова ўзяць пад увагу аддаленасць эпохі, калі яна ўсё чалавецтва ахопіць. А тым не менш ці можаце вы назваць мне хаця б аднаго аўтара, які піша пра формы кіравання і лічыць, што гэтую тэму ўвогуле варта абмяркоўваць?»

Тут ён, змоўкшы на хвілінку, падышоў да кніжнай шафы і выцягнуў пачатковы курс прыродазнаўства. Потым, папрасіўшы мяне памяняцца з ім месцамі, каб яму было лягчэй разбіраць дробны шрыфт, ён заняў маё месца ў фатэлі ля акна, разгарнуў кнігу і працягнуў размову ў тым самым тоне.

— Калі б вы так падрабязна не апісалі пачвару, — сказаў ён, — я, магчыма, не змог бы паказаць вам, што гэта такое. Дазвольце мне зачытаць школьнае апісанне аднаго з прадстаўнікоў роду Sphinx, сямейства Crepuscularia [ 56 56 Прыцемкавы (лац.); замест назвы сямейства Sphingidae (бражнікі) По ўжывае назву віду. ], атраду Lepidortera [ 57 57 Лускакрылыя (лац.). ], класа Insecta, то бок інсектаў. Вось яно:

«Чатыры перапонкавыя крылцы, пакрытыя каляровымі лускавінкамі з металічным бляскам; рот у выглядзе закручанага хабатка, які ёсць працягам сківіцаў, па баках яго — рудыментарныя жавалы і пушыстыя шчупікі. Ніжнія крылцы злучаныя з верхнімі жорсткімі валаскамі; доўгія вусікі прызматычнай формы; брушка завостранае. Сфінкс Мёртвая Галава неаднойчы наводзіў жах на недасведчаных журботным гукам, які ён выдае, а таксама эмблемай смерці на панцыры».

Ён загарнуў кнігу і нахіліўся наперад, сеўшы акурат так, як сядзеў я, калі назіраў «пачвару».

— Ага, вось яно! — усклікнуў сябра. — Цяпер яно паўзе па схіле наверх, і, мушу прызнаць, выглядае досыць незвычайна. Толькі яно зусім не такое вялікае і зусім не так далёка, як вам падалося. Яно караскаецца па павуціне, якую сплёў павук уздоўж рамы, і я бачу, што даўжыня яго — не больш за адну шаснаццатую дзюйма, і такая ж адлегласць аддзяляе яго ад маёй зрэнкі!

Пераклала Наталля Клабанава

Чалавек натоўпу

Ce grand Malheur, de ne pouvoir être seul.

La Bruyère [ 58 58 Уся нашая бяда ў тым, што мы не ўмеем быць адны. — Лабруер* (фр.). ]

Пра адну нямецкую кнігу было добра сказана, што es lässt sich nicht lessen — яна не дае сябе прачытаць. Бываюць таямніцы, якія не даюць сябе выказаць. Штоночы людзі паміраюць у сваіх ложках, сціскаючы рукі духоўных спаведнікаў, жалосна зазіраючы ім у вочы, паміраюць з роспаччу ў сэрцы й сутаргамі ў горле дзеля агідных таямніцаў, якія не выносяць таго, каб іх раскрывалі. Часам, аднак, чалавечае сумленне бярэ на сябе такую цяжкую ў сваёй страшлівасці ношу, што скінуць яе можна толькі ў магільны дол. I так сутнасць усяго злачыну застаецца неразгаданая.

Не так даўно, адным восеньскім надвячоркам, я сядзеў каля вялікага акна ў кавярні Д. у Лондане. Ужо колькі месяцаў я быў хворы, але цяпер пачынаў вяртацца да здароўя і, адчуваючы, як дадаецца сіла, перабываў у адным з тых шчасных настрояў, якія становяць дакладную процілегласць ennui — настрояў найвастрэйшага хацення, калі спадае смуга з разумовага зроку, áχλύϛ ή πρίν επήεν [ 59 59 Смуга, што навісала раней (грэцк.). ] і ўзварушаны інтэлект нагэтулькі перавышае свой будзённы стан, як жывы й востры розум Ляйбніца вар'яцкую й нетрывалую рыторыку Горгія*. Мяне радавала ўжо проста магчымасць дыхаць; я знаходзіў нават нейкую прыемнасць у тым, што звычайна спрычыняе боль. Я адчуваў спакойнае, але дапытлівае зацікаўленне да ўсяго. З цыгараю ў роце й газетаю на каленях я прабавіў большую частку вечара то вывучаючы абвесткі, то разглядаючы стракатую публіку ў залі, то пазіраючы праз замглёныя шыбы на вуліцу.

Гэта была адна з галоўных праезных вуліцаў у горадзе, цэлы дзень на ёй было поўна людзей. Аднак калі апускаўся змрок, натоўп рабіўся штораз люднейшы; у святле ўжо запаленых ліхтароў два густыя няспынныя патокі гарадскога жыхарства паспешліва праплывалі міма дзвярэй. Мне ніколі не даводзілася быць у падобнай сітуацыі ў гэткую вечаровую часіну, і таму шумлівае мора чалавечых галоваў напаўняла мяне чароўнаю навізною пачуцця. Нарэшце я зусім забыўся пра кавярню й цалкам захапіўся агляданнем вулічнага відовішча.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x