Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднае ночы, калі на добрым падпітку я вярнуўся з карчмы, уроілася мне ў галаву, быццам кот пазбягае мяне. Я схапіў яго; у спалоху ад мае грубасці ён нямоцна, але ўсё-такі да крыві ўкусіў мне руку. Лютасць дэмана зараз жа агарнула мяне. Я больш не валодаў сабою. Здавалася, мая душа ў адзін момант пакінула цела, і распаленая джынам злосць, люцейшая за д'ябальскую, працяла мяне навылёт. Я выхапіў з кішэні камізэлькі складанчык, расчыніў яго, сціснуў беднаму зверу горла і без спеху выразаў адно ягонае вока! Я чырванею, я палаю, я дрыжу, апісваючы гэтую жудасную жорсткасць.

Калі нараніцы розум вярнуўся да мяне — калі я праспаўся пасля начное попіўкі, — ліхадзейства, учыненае ўночы, выклікала ў мяне адначасова каянне й страх; але гэта было толькі слабое, малавыразнае адчуванне, якое не ўзрушыла мае душы. Я зноў забыўся на меру і неўзабаве патапіў у віне ўсю памяць пра ўчынак.

Тым часам кот пакрысе ачуняў. Праўда, пустая вачніца мела страшэнны выгляд, але боль, відаць, сцішыўся. Кот па-ранейшаму пахаджаў па доме, аднак, чаго й можна было чакаць, уцякаў у неймаверным страху пры маім набліжэнні. Сэрца ў мяне не зусім яшчэ скамянела, і я спачатку вельмі засмуціўся ад відочнае непрыязнасці істоты, якая некалі так любіла мяне. Але хутка гэтае пачуццё змянілася на раздражненне. I тады, нібы для мае канчальнае й незваротнае загубы, ачнуўся ўва мне дух Пярэчання. Філасофія не бярэ яго пад увагу. Але я глыбока ўпэўнены, што пярэчанне належыць да найпрасцейшых сілаў падахвочвання ў чалавечым сэрцы — да неадымных першатворных здольнасцяў ці адчуванняў, якія вызначаюць прыроду чалавека. Хто сотню разоў не адчуваў, што робіць подлы або дурны ўчынак з тае толькі прычыны, што гэтага нельга рабіць? Ці ж мы, насуперак здароваму сэнсу, не зазнаем вечнае спакусы парушыць Закон выключна таму, што гэта забаронена? Вось жа, згаданы дух пярэчання й прывёў да мае канчальнае загубы. Гэтае невытлумачальнае імкненне душы мардаваць сябе — гвалціць сваю натуру, чыніць зло дзеля зла — і падахвоціла мяне працягваць і давесці да канца здзек з нявіннага звера. Аднаго ранку, не трацячы ўпэўненасці ў руках, я накінуў кату на шыю пятлю і павесіў яго на суку, — павесіў з слязьмі ўваччу ды з найгарчэйшым шкадаваннем у сэрцы, — павесіў бо ведаў, што ён любіў мяне і не даў мне ніякае падставы для крыўды, — павесіў, бо разумеў, што, робячы гэта, я ўчыняю грэх — смяротны грэх, які падводзіць маю неўміручую душу пад небяспеку стаць — каб гэта было магчыма — непрыступнаю нават для бязмежнае ласкі Найміласэрнейшага й Найжахлівейшага Госпада.

У ноч пасля гэтага бязлітаснага злачынства мяне абудзілі крыкі: «Пажар!» Полымя ахапіла фіранкі пры маім ложку.

Увесь дом палаў. Мая жонка, слуга ды я сам ледзьве вырваліся з пажару. Знішчана было ўсё. Агонь цалкам паглынуў маёмасць, і з таго часу безвыходнасць запанавала ў маім жыцці.

Я перасільваю імкненне ўстанавіць прычыну й вынік, угледзець залежнасць няшчасця ад мае жорсткасці. Тут адно падрабязны ланцуг падзеяў — не магу не ўзяць пад увагу кожнае, хоць бы й сумнеўнае, звяно. Назаўтра пасля пажару я пабываў на пагарэлішчы. Сцены, апрача аднае, заваліліся. Ацалела толькі даволі ценькая пярэгарадка пасярэдзіне дому, пры якой знаходзілася ўзгалоўе майго ложка. Тынк тут збольшага не паддаўся агню — на маё разуменне, гэта было звязана з нядаўнім тынкаваннем сцяны. Каля яе шчыльнай грамадою сабраліся людзі — пільна й прагна яны ўглядаліся ў нейкае месца на сцяне. Словы «дзіўна!», «незвычайна!» ды іншыя такога кшталту выгукі ўзбудзілі маю цікаўнасць. Я наблізіўся і ўбачыў на белай паверхні штосьці падобнае да барэльефа гіганцкага ката. Дакладнасць выявы сапраўды здавалася незразумелаю. На шыі ў ката была вяроўка.

Спярша гэты прывід — бо я ўжо не магу назваць яго іначай — нагнаў на мяне подзіву й страху. Але ўрэшце роздум дапамог мне. Я прыгадаў, што павесіў ката блізка дому. Падчас пярэпалаху, выкліканага пажарам, людзі на вокамгненні запоўнілі сад — нехта зрэзаў ката з дрэва і кінуў яго праз расчыненае акно ў маю спачывальню. Пэўне, зрабіў так, каб пабудзіць мяне. Абрынуўшыся, сцены прыціснулі ахвяру мае лютасці да свежага тынку, вапна якога з дапамогаю полымя й выпарэнняў трупа канчальна дарабіла выяву, бачаную мною.

Хаця я так лёгка супакоіў калі ўжо не сваё сумленне, то прынамсі розум, патлумачыўшы вышэйапісаную праяву, яна, тым не менш, пакінула ўва мне глыбокі след. Доўгія месяцы я не мог пазбыцца прывіду ката; і ў той час вярнулася ў маю душу цьмянае пачуццё, якое здавалася, але толькі здавалася, каяннем. Я пачаў нават шкадаваць аб страце і шукаў у брудных корчмах, дзе лічыўся заўсёднікам, другога ката такога ж заводу ды падобнага выгляду, які б замяніў мне былога майго ўлюбёнца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x