Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Самы час цяпер прадставіць тыя некалькі вершаў, якія я збіраюся прапанаваць вам для разважанняў, і пачаць з уступу да «Блукальца» Лангфэла*:

Згасае дзень, цямнее;
Як пёрка ад крыла,
Ноч на зямлю злятае,
I бачны цень арла.

Агні далёкай вёскі
Мігцяць праз дождж і мжу
I скруху абуджаюць,
I я пра штось тужу,

I скруху, і маркоту,
Ды сэрцу не баліць —
Так дождж вісіць імжою,
Не здольны з неба ліць.

Чытай, чытай мне вершы,
Гучаць яны няхай,
Што сум мой утаймуюць,
Прагоняць мой адчай,

Ды не паэтаў даўніх,
Не велічных майстроў,
Што ў калідорах часу
Больш не трывожаць кроў.

Іх вершы — быццам маршы:
Працуй, імкніся, кроч!
Ды трызню я пра цішу,
Спакоем вабіць ноч.

Хачу пачуць я вершы,
Што рвуцца на прастор,
Як дождж з нябёс улетку
Ці ноччу слёзы зор.

Паэт, што напісаў іх
Праз дні і ночы мук
Здалее чуць у сэрцы
Мелодый светлых гук.

Здалеюць тыя вершы
Вярнуць душы святло —
Нібыта блаславенне
На верніка сышло.

Пасля чытай на выбар
Радкі з каштоўных кніг,
Каб новай прыгажосцю
Гучалі рыфмы іх.

Ноч музыкай заззяе,
I, свой сабраўшы стан,
Мае трывогі рушаць
У шлях, бы караван.

Хаця размах фантазіі ў гэтых радках не надта вялікі, чытачы справядліва захапляюцца тонкасцю іх выяўлення. Некаторыя з вобразаў гэтага твора надзвычай моцна ўражваюць. Няма нічога лепшага за гэтыя радкі:

...велічных майстроў
Што ў калідорах часу
Больш не трывожаць кроў.

Вельмі моцна ўздзейнічае таксама ідэя апошняга чатырохрадкоўя. Аднак верш у цэлым заслугоўвае ўхвалы за вытанчаную неахайнасць памеру, які цудоўна адпавядае выяўленым пачуццям, і за непасрэднасць стылю ўвогуле. Гэтую непасрэднасць, ці натуральнасць, мастацкага стылю даўно стала модным лічыць непасрэднасцю выключна вонкавай — а таму надзвычай цяжка дасягальнай. Але гэта не так: натуральная манера складаная толькі для тых, каму і квапіцца на яе не варта, — людзям, пазбаўленым натуральнасці. Выключна ў выніку таго, што верш будзе пісацца з разуменнем ці з прыродным чуццём, яго інтанацыя апынецца прымальнай для большасці людзей і, безумоўна, будзе ўвесь час змяняцца ў залежнасці ад абставінаў. Той аўтар, які на манер «Паўночнаамерыканскага агляду» ва ўсіх абставінах будзе заставацца ўсяго толькі «ціхім», абавязкова апынецца ва ўсіх абставінах таксама бязглуздым ці дурным і будзе мець не больш правоў лічыцца «непасрэдным» ці «натуральным», чым кокні-франт або спячая прыгажуня ў музеі васковых фігураў.

Сярод дробных вершаў Браянта* найбольш уразіў мяне той, які быў названы аўтарам «Чэрвень». Вось урывак з гэтага твора:

I будзе сонца летнім часам
Бруіць святло здалёк,
Мой крыж агорнуць травы пасам,
I ўзыдзе васілёк,
Спляце гняздоўе авяльга,
А побач зажыве туга
I сонны матылёк.
I будзе ўлетку чутны тут
Птушыны спеў, пчаліны гуд.

Чуць буду ўрыўкі гаманы,
Што даляцяць з сяла,
Ці спеў дзяўчыны ў час начны,
Што марыць тут прыйшла.
I стрэнуцца ў маёй цішы
Дзве закаханыя душы —
Найдалей ад жытла.
Каханне, спевы, вербалоз...
Ні ўздыхаў, ні пакутных слёз.

Я ведаю: мой скрушны дом
Лагода абміне,
I не абдорыць дзень цяплом,
Не апячэ мяне.
Калі ж са скрухаю зямной
Сябры збяруцца нада мной,
Іх гэты край кране,
Ім будзе добра ля магіл:
У кветках мой зялёны схіл.

Яны згадаюць, што было, —
Шчаслівыя часы,
Таго, хто сёння — толькі тло
Й не бачыць больш красы,
Таго, чый лёс — смяротным сном
Заснуць пад гэтым хараством.
Іх слухаць галасы
Я буду дзесьці пад травой,
Шчаслівы гаманой жывой.

Нават сама рытмічная плынь тут падаецца пачуццёвай — нішто не можа быць больш меладычным. Гэты верш заўсёды ўздзейнічаў на мяне вельмі цікавым чынам. Напружаная меланхолія, якая, здаецца, вымушаная выплёсквацца на паверхню ўсяго светлага, што паэт гаворыць пра сваю магілу, кранае нас да глыбіні душы — гэта і ёсць найбольш шчырае паэтычнае ўзрушэнне. Верш пакідае ўражанне прыемнага суму. I калі астатнія творы, якія я прапаную вашай увазе, абудзяць штосьці больш ці менш падобнае да гэтага суму, дазвольце нагадаць, што з невядомых прычынаў менавіта такое адценне суму непадзельна звязанае з усімі найвышэйшымі праявамі сапраўднае прыгажосці. Аднак гэта выклікае ўсяго толькі

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x