Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З другога боку, не выклікае сумневаў і тое, што верш можа быць недаравальна кароткім. Празмерная сцісласць выраджаецца ў голы эпіграматызм. Хоць вельмі кароткі верш і можа часам быць яскравым і жывым, ён ніколі не створыць глыбокага або працяглага ўражання. Пячатка мусіць раўнамерна ўціскацца ў сургуч. Беранжэ* напісаў незлічоную колькасць твораў, вострых і натхнёных, аднак у большасці сваёй яны занадта бязважкія, каб глыбока ўпячатацца ў грамадскую думку, і праз гэта іх, як і многія іншыя пёркі фантазіі, знесла лёгкім павевам ветрыку.

Яскравым прыкладам таго, як празмерная сцісласць пашкодзіла вершу, не даўшы публіцы звярнуць на яго ўвагу, можа служыць наступная вытанчаная маленькая «Серэнада»*:

Гоніць мроя пра цябе
Сны ў салодкай цішыні,
Дыхае лагодна змрок,
Свецяць ярка зор агні.
Гоніць мроя пра цябе
Сны, і нейкі дух ізноў
Вабіць, быццам незнарок,
Да акна твайго, любоў!

Слабне гукаў тонкі звон
На маўклівых струмянях,
Як імгненні дзіўных мрой,
Растае магнолій пах.
Прадчувае блізкі скон
Плач тужлівы салаўя,
Я ж памру каля цябе,
Незраўнаная мая.

Дзень яшчэ б адзін пражыць!..
Падымі мяне з зямлі,
Пацалункаў на мяне
Жыватворны дождж пралі.
Рвецца сэрца і дрыжыць,
Засталося мне адно:
Абдымі мяне мацней,
Каб разбілася яно [ 110 110 Пераклад Кацярыны Маціеўскай. ].

Мала каму, мабыць, вядомыя гэтыя радкі, хаця іх аўтар — такі буйны паэт, як Шэлі. Цеплыню іх вобразаў, далікатных і вытанчаных, здольны ацаніць кожны, і глыбей за ўсіх той, хто сам узлятаў у салодкіх крозах пра каханую, каб патануць у духмяным паветры паўднёвай летняй ночы.

Адзін з найлепшых вершаў Ўіліса* — па-мойму, найлепшы з усяго, што ён напісаў, — менавіта праз гэты недахоп — празмерную сцісласць — не здолеў заняць належнае месца ў суджэннях як крытыкаў, так і чытачоў.

Брадвей начны ўжо бачыць сны,
Цямнее пакрысе,
Красуні крок чуваць праз змрок,
Ідзе ў сваёй красе.
I духаў рой смуга за ёй
Бы ветрыкам нясе.

I чысціня ў змярканні дня
Зачаравала свет,
Любы мінак глядзеў няўзнак
Красуні той услед,
З усім, чым Бог адорваць мог,
Спраўлялася як след.

Яна як след свой запавет
Захоўвала ўвесь час:
Манетаў звон — яе закон,
Цана любых украс,
Сябе прадаць — вось дабрадаць,
Прыдбаўшы мужа ўраз.

Яшчэ адна ідзе без сна
Лілеяй уначы,
I духі іншыя за ёй
Ляцяць, бы крумкачы:
Там ганьба ды відзеж бяды —
Ёй не дапамагчы.

Прасіць дарма — душы няма
Ў аматараў забаў.
Хоць сам Хрыстос, праліўшы слёз,

Грахі ёй дараваў,
Ды чалавек, нібы на здзек,
Не робіць добрых спраў [ 111 111 Тут і далей, за выняткам асобна адзначаных, пераклад вершаў з ангельскай — Ганны Янкута. ].

Складана пазнаць у гэтым творы Ўіліса, які напісаў столькі нязначных салонных вершаў. Радкі не толькі багатыя і бездакорныя, але і поўныя энергіі, аднак пры гэтым дыхаюць відавочнай і сур'езнай шчырасцю пачуцця, якія б мы марна шукалі ў іншых творах Уіліса.

Пакуль эпічная манія, пакуль ідэя пра тое, што без шматслоўнасці ў паэзіі пашаны не заслужыць, цягам апошніх гадоў, выключна праз сваю бязглуздасць, паступова памірае ў меркаваннях публікі, мы бачым, як наўзамен ёй ідзе ерась занадта відавочная і ілжывая, каб яе можна было доўга цярпець, але якая за кароткі час свайго існавання прынесла нашай паэзіі больш шкоды, чым усе астатнія яе ворагі, разам узятыя. Я маю на ўвазе ерась, якую называюць дыдактызмам. Прынята лічыць, моўчкі і ўголас, наўпрост і ўскосна, што асноўная мэта любой паэзіі — ісціна. Лічыцца, што кожны верш мусіць несці мараль, і па гэтай маралі трэба ацэньваць вартасць твора. Мы, амерыканцы, з асаблівым імпэтам падтрымліваем гэтую ідэю, больш за тое — мы, бостанцы, надзвычай ахвотна развілі яе напоўніцу. Мы забралі сабе ў галаву, што напісаць верш проста дзеля верша ды яшчэ і прызнацца ў гэтым — значыць прадэманстраваць адсутнасць сапраўднай паэтычнай велічы і сілы; аднак калі б мы насамрэч дазволілі сабе зазірнуць у глыбіню свае душы, мы б адразу зразумелі, што няма пад сонцам і ніколі не існавала — дый не можа існаваць — твора, больш велічнага, больш высакароднага, чым гэты самы верш, верш pers se [ 112 112 Сам па сабе (лац.). ], верш, які ёсць толькі вершам і больш нічым, верш, напісаны выключна дзеля самога верша.

Адчуваючы да ісціны такую глыбокую пашану, якую толькі можа адчуваць чалавек, я, тым не менш, у пэўнай ступені абмежаваў бы спосабы яе насаджэння. Абмежаваў бы з мэтай узмацніць іх. Я не паслабляў бы іх рассейваннем. Патрабаванні ісціны суворыя. Ёй няма справы да міртавых вянкоў. Тое, без чаго ў песні ніяк не абысціся, — гэта акурат тое, з чым ісціна не мае нічога агульнага. Упрыгожваць яе каштоўнасцямі і кветкамі — значыць рабіць з яе вычварны парадокс. Змагаючыся за ісціну, мы маем патрэбу хутчэй у строгай, а не расквечанай мове. Мы мусім быць простымі, дакладнымі, нешматслоўнымі. Мы мусім быць халоднымі, спакойнымі, бясстраснымі. Адным словам, мы мусім быць у тым стане, які як мага больш процілеглы паэтычнаму. Напраўду сляпы той, хто не бачыць карэннай і непераадольнай розніцы паміж перакананнем з дапамогай ісціны і перакананнем з дапамогай паэзіі. Невылечна хворы тэарэтык той, хто, нягледзячы на гэтае адрозненне, усё ж настойліва спрабуе змяшаць алей і ваду — паэзію і ісціну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x