Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Што да сталовага пакоя, то яму, бадай, бракавала вытанчанасці, нягледзячы на выгоднасць і вялікія памеры. На падлозе, да прыкладу, не было дываноў, зрэшты, у Францыі часта абыходзяцца без іх. Але і вокны былі без штораў, зачыненыя аканіцы надзейна замкнулі на жалезныя засаўкі крыж-накрыж, так, як звычайна замыкаюць вокны на нашых крамах. Пакой, я заўважыў, паўтараў прастакутную форму замкавага крыла, на тры бакі выходзілі вокны, якіх было не менш за дзесяць, на чацверты — дзверы.

Стол быў багата сервіраваны, ламіўся ад шыкоўнага посуду з вытанчаным стравамі ў сапраўды варварскай раскошы. Мяса хапіла б і на тое, каб накарміць сыноў Энакавых*. Першы раз у жыцці я бачыў такое вялікае, такое празмернае марнаванне жыццёвых дабротаў. Але густу ва ўсім гэтым было вельмі мала, і мае вочы, звыклыя да мяккага спакойнага святла, жахліва пакутавалі ад асляпляльнага бляску безлічы васковых свечак у срэбных кандэлябрах, якія стаялі на стале, па ўсім пакоі і ўвогуле ўсюды, дзе для іх знайшлося месца. Паслужлівыя лёкаі былі гатовыя ва ўсім дагадзіць, а за вялікім сталом у дальнім куце пакоя сядзела сем-восем чалавек са скрыпкамі, флейтамі, трамбонамі і барабанам. Гэтыя даймалі мяне наймацней: у перапынках паміж ежай яны выдавалі бясконца разнастайныя гукі, якія, мабыць, павінныя былі ўважацца за музыку і якія, як я заўважыў, усіх вельмі весялілі.

Карацей, я не мог пазбавіцца думкі, што ва ўсім бачаным мною было шмат незвычайнага... але ж у свеце сустракаюцца самыя розныя людзі, з самым розным складам думак і самымі рознымі звычкамі й меркаваннямі. Да таго ж я дастаткова паездзіў па свеце, каб стаць прыхільнікам прынцыпу nil admirari [ 90 90 Нічому не дзівіцца (лац.) — гл. Гарацый, «Пасланні», 1, 6, 1 ], таму спакойна сеў па правую руку ад гаспадара і з уласцівым мне цудоўным апетытам аддаў належнае найсмачнейшым стравам, што стаялі перада мною.

Агульная размова тым часам ажывілася. Дамы, як заўжды, гаварылі шмат. Хутка мне стала зразумела, што ўсё таварыства амаль цалкам складалася з людзей адукаваных, а гаспадар быў проста невычарпальнай крыніцай смешных гісторыяў. Ён, відаць, вельмі любіў пагаварыць пра свае абавязкі дырэктара maison de santé, ды і ўсім прысутным, на маё вялікае здзіўленне, найбольш падабалася абмяркоўваць вар'яцтва. Асноўная частка забаўных гісторыяў, расказаных тады, была менавіта пра дзівацтвы пацыентаў.

— Быў тут у нас адзін тыпус, — сказаў нізенькі тоўсты джэнтльмен, што сядзеў справа ад мяне, — адзін тыпус, якому здавалася, што ён чайнік. Дарэчы, проста ўражвае, наколькі часта менавіта гэтая вар'яцкая ідэя заходзіць псіхам у галаву. У Францыі наўрад ці знойдзецца прытулак для вар'ятаў, які не мог бы пахваліцца чалавекам-чайнікам. Наш джэнтльмен быў чайнікам брытанскае вытворчасці і штораніцы сумленна начышчаў сябе аленевай замшай і крэйдай.

— А яшчэ, — загаварыў высокі мужчына насупраць, — у нас быў не так даўно, суб'ект, які ўбіў сабе ў галаву, што ён асёл; кажучы метафарычна, гэта чыстая праўда. Гэта быў цяжкі пацыент, і мы займелі шмат складанасцяў, спрабуючы трымаць яго ў рамках. Доўгі час ён не еў нічога, апроч чартапалоху, але ад гэтага мы яго хутка вылекавалі, настойваючы, каб ён еў толькі яго. Дык ён увесь час брыкаўся, вось так, вось так...

— Мсьё дэ Кок, я была б вам вельмі ўдзячная, калі б вы паводзілі сябе прыстойна, — перарвала прамоўцу старая дама, што сядзела побач з ім. — Прашу вас, трымайце свае ногі пры сабе! Вы сапсавалі мне парчовую сукенку. Няўжо неабходна ілюстраваць сваю думку так наглядна? Наш сябар, несумненна, і так вас зразумее. Шчыра кажучы, вы амаль такі самы асёл, якім уяўляў сябе той няшчасны. У вас усё так натуральна атрымліваецца, далібог.

— Mille pardons [ 91 91 Вельмі выбачаюся (фр ). ], мамзэль! — усклікнуў мсьё дэ Кок. — Сто разоў выбачаюся, не хацеў нікога пакрыўдзіць! Мамзэль Лаплас, мсьё дэ Кок мае гонар піць за вашае здароўе!

Тут мсьё дэ Кок нізка пакланіўся, вельмі цырымонна пацалаваў сабе руку і чокнуўся з мадэмуазэль Лаплас.

— Дазвольце мне, mon ami [ 92 92 Мой сябра (фр.). ], — сказаў мсьё Маяр, звяртаючыся да мяне, — прапанаваць вам крышку ялавічыны а-ля Sainte-Ménehould, яна проста выдатная, вось убачыце.

У гэты момант трое дужых служкаў пасля некаторых высілкаў урэшце паставілі на стол велізарны паднос, на якім ляжала тое, што падалося мне monstrum, horrendum, informe, ingens, cui lumen ademptum [ 93 93 Страшнае, злое, жахліва агіднае, змроку стварэнне* (лац.). ]. Але, уважліва разгледзеўшы яго зблізку, я зразумеў, што гэта ўсяго толькі маленькае цяля: яно было запечанае цалкам і стаяла на каленях з яблыкам у роце — у Англіі такім чынам гатуюць зайцоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x