Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не зусім. Я атрымаў звесткі з трэціх ці чацвертых рук.

— Тады я ў агульных рысах вам пра яе раскажу. Значыцца, пацыенты былі такімі сабе ménagés [ 84 84 Тыя, каму патураюць (фр.). ], іх песцілі і ўлагоджвалі. Мы не пярэчылі ніводнай з фантазіяў, што прыходзілі ў галовы вар'ятаў. Наадварот, мы іх нават падтрымлівалі і многіх канчаткова вылекавалі менавіта так. Нішто так не ўплывае на кволы розум вар'ята, як reductio ad absurdum [ 85 85 Звядзенне да абсурду (лац.). ]. Напрыклад, у нас былі людзі, што ўяўлялі сябе куранятамі. Лячэнне палягала ў тым, што мы настойвалі на гэтым як на ісціне: называлі пацыента ідыётам, калі ён недастаткова ўсведамляў гэтую ісціну, і цэлы тыдзень адмаўлялі яму ў любой ежы, апроч той, якую ядуць кураняты. У такіх выпадках крыху зярнятаў і каменьчыкаў рабілі сапраўдныя цуды.

— I гэта ўсё, што вы рабілі?

— Безумоўна, не. Мы аддавалі шмат увагі простым забавам: у асноўным музыка, танцы, гімнастыка, карты, некаторыя кнігі і так далей. Мы рабілі выгляд, што лекуем кожнага ад найзвычайнейшай цялеснай хваробы. Слова «вар'яцтва» ніколі не прамаўлялася. Важна было прымусіць кожнага назіраць за тым, што робяць астатнія. Упэўні вар'ята ў тым, што ты верыш у ягоныя розум ды разважлівасць, — і ён твой душою й целам. Дзякуючы гэтаму мы маглі абыходзіцца без штату наглядчыкаў, даволі дарагога, дарэчы.

— I вы не ўжывалі ніякіх пакаранняў?

— Ніякіх.

— I ніколі не замыкалі пацыентаў?

— Вельмі рэдка. Час ад часу, калі ў каго-небудзь наступаў крызіс альбо раптоўнае шаленства, мы змяшчалі яго ў адасобленую палату, каб ягонае хваляванне не парушала спакою, і трымалі там, пакуль не надаралася магчымасць перадаць яго на рукі сябрам. Небяспечных шаленцаў у нас няма, іх звычайна адвозяць у дзяржаўныя лякарні.

— I вы цяпер усё гэта скасавалі. Думаеце, да лепшага?

— Безумоўна. Сістэма мела свае недахопы і нават пагражала небяспекай. Цяпер, на шчасце, яна выкараненая з maisons de santé па ўсёй Францыі.

— Вашыя словы, — сказаў я, — неймаверна мяне здзівілі. Да гэтага моманту я быў упэўнены, што ва ўсёй краіне не практыкуецца іншага метаду лекавання маніяў.

— Вы яшчэ малады, мой дружа, — адказаў гаспадар, — але прыйдзе час, калі вы навучыцеся самастойна меркаваць пра тое, што адбываецца ў свеце, і не будзеце давяраць балбатні іншых. Не верце ні каліву з таго, што чуеце, і давярайце толькі палове таго, што бачыце. Што да нашае maison de santé, то зразумела, што вас увёў у зман нейкі невук. Зрэшты, пасля абеду, калі вы дастаткова адпачылі, буду рады паказаць вам увесь дом і пазнаёміць вас з сістэмай, якая (так думаю і я, і ўсе, хто ўпэўніўся ў яе эфектыўнасці) незраўнана больш дзейсная, чым усе распрацаваныя да гэтага.

— Яна належыць вам? — пацікавіўся я. — Гэта вашае вынаходніцтва?

— Маю гонар прызнаць, — адказаў ён, — што гэта так, прынамсі, у некаторай ступені.

Так мы з мсьё Маярам размаўлялі гадзіну ці дзве, пакуль ён паказваў мне іхныя сады і аранжарэі.

— Я цяпер не магу паказаць вам пацыентаў, — сказаў ён. — Уражлівы розум ад такога відовішча заўсёды больш ці менш непрыемна ўзрушваецца, а я б не хацеў сапсаваць вам апетыту перад абедам, які ўжо хутка. Прапаную ялавічыну а-ля Sainte-Ménehould [ 86 86 Сэнт-Мену*, камуна ў дэпартаменце Марна (Францыя). ], квяцістую капусту пад соўсам velouté [ 87 87 Далікатны (фр.). ], пасля шклянку кло-дэ-вужо, і вашыя нервы стануць выключна моцнымі.

А шостай пазванілі да абеду, і гаспадар праводзіў мяне ў прасторную salle à manger [ 88 88 Сталовы пакой (фр.). ], дзе сабралася вялікая кампанія — чалавек дваццаць пяць-трыццаць. Гэта былі, несумненна, людзі з найвышэйшых слаёў грамадства, безумоўна, высакароднага паходжання, нягледзячы на тое, што іхнае адзенне вылучалася, я б сказаў, экстравагантнай раскошаю, чымсьці моцна нагадваючы паказную пышнасць vieille cour [ 89 89 Старога двара (фр.). ]. Я звярнуў увагу на дамаў: іх было не менш за дзве траціны гасцей. Некаторыя былі апранутыя так, што парыжане нізашто не пахвалілі б іх за вытанчаны густ. Напрыклад, дамы, якім было ніяк не меней за семдзесят, былі проста абвешаныя ўпрыгожаннямі — пярсцёнкамі, бранзалетамі й завушніцамі, а іх аголеныя рукі і глыбокія дэкальтэ выглядалі зусім непрыстойна. Я таксама заўважыў, што большасць касцюмаў пашытая кепска, прынамсі, добра сядзелі на ўладальніках вельмі нямногія. Агледзеўшыся, я заўважыў маладую жанчыну, якая мяне так зацікавіла і якой мсьё Маяр прадставіў мяне ў маленькай гасцёўні. Але як жа я быў здзіўлены, убачыўшы на ёй сукенку з крыналінам, туфлі на высокіх абцасах і брудны чэпчык з брусэльскімі карункамі, які быў такі вялікі, што яе твар здаваўся проста недарэчна дробным. Яе жалобны ўбор, які я бачыў падчас нашай першай сустрэчы, быў найгустоўнейшы. Карацей, у адзенні ўсёй кампаніі было штось вельмі дзіўнае, і гэта змусіла мяне вярнуцца да свае першае думкі пра «сістэму палёгкі»: маўляў, мсьё Маяр вырашыў нічога мне не казаць да канца абеду, каб я не адчуваў няёмкасці, усведамляючы, што сяджу побач з вар'ятамі. Але потым я ўспомніў, што мне ў Парыжы казалі пра жыхароў поўдня: яны нібыта зусім эксцэнтрычныя, з безліччу састарэлых забабонаў, а размова з двума-трыма гасцямі хутка развеяла апошнія сумневы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x