Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тут я зрабіў невялічкую паўзу, спадзеючыся, што мадам Лаланд уставіць у маю фразу свой сапраўдны ўзрост. Але францужанка ніколі не скажа наўпрост і заўжды, калі ёй задаюць нясціплае пытанне, мае напагатове нейкую адмысловую прыдумку. У нашым выпадку Эжэні, якая перад тым, здавалася, шукала нешта ў ліфе, нарэшце ўраніла ў траву мініяцюру, якую я тут жа падняў і паказаў ёй.

— Вазьміце яе — сказала яна, пасміхаючыся сваёй наймілейшай усмешкай. Гэта падарунак вам ад той, каго яна так прывабна выяўляе. Да таго ж на адваротным баку вы, магчыма, знойдзеце адказ на пытанне, якое вас так хвалюе. Цяпер, як бачыце, даволі цёмна — але вы можаце спакойна разгледзець яго заўтра зранку. А пакуль што праводзьце мяне ў дом. Мае сябры ладзяць музычную імпрэзку. У дадатак, абяцаю, вы пачуеце выдатныя спевы. Мы, французы, не такія пурытане, як вы, амерыканцы, і я без цяжкасцяў увяду вас у салон пад відам старога знаёмца.

Сказаўшы гэта, яна абаперлася на маю руку, і я правёў яе ў дом. Сядзіба была вельмі гожай і, думаю, густоўна мэбляванаю. Наконт апошняга мне было цяжка меркаваць, бо мы прыйшлі, калі стала зусім цёмна, а ў найлепшых дамах Амерыкі ў гарачыя летнія вечары часта любяць трымаць шарую гадзінку. Праз пэўны час пасля майго прыходу, вядома ж, у галоўнай гасцёўні запалілі цыліндрычную лямпу, і я мог пабачыць, што гэты пакой быў абстаўлены з надзвычай добрым і нават выдатным густам, але два іншыя пакоі, у якіх збольшага перабывалі госці, заставаліся ўвесь вечар ахутаныя прыемным паўзмрокам. Гэта вельмі прадуманы звычай, які дае запрошаным права выбару паміж святлом і цемрай, і нашыя заморскія сябры зрабілі як найлепей, пераняўшы яго.

Такім чынам я прабавіў, без сумневаў, найпрыўкраснейшы вечар свайго жыцця. Мадам Лаланд не перабольшыла музычныя здольнасці сваіх сяброў; я пачуў спевы, выдатнейшых за якія не чуў нідзе, апроч хіба Вены. Выканаўцаў музыкі было шмат, і талент яны мелі неймаверны. Спявалі збольшага дамы, і кожная прынамсі добра. Нарэшце, калі пачулася патрабавальнае «Мадам Лаланд!», яна хутка паднялася, без какетлівых адмаўленняў, з шэзлонгу, на якім сядзела поруч са мной, і ў суправаджэнні аднаго ці двух джэнтльменаў і той самай сяброўкі з оперы рушыла да піяніна ў галоўнай гасцёўні. Я мусіў бы праводзіць яе, але адчуў, што, беручы да ўвагі тое, як я трапіў у дом, мне лепей заставацца ў цені, дзе я і заставаўся. Таму я быў пазбаўлены прыемнасці бачыць спявачку, але мог чуць яе.

Уражанне, якое яна зрабіла на слухачоў, было неверагодна моцным, на мяне ж яе спевы падзейнічалі з яшчэ большай сілай. Я не ведаю, як апісаць гэта належным чынам. Часткова эфект, вядома ж, быў выкліканы каханнем, якое перапаўняла мяне, але галоўным чынам тым, як чулліва спявала Эжэні. Гэта па-за магчымасцямі мастацтва — надаць арыі ці рэчытатыву большай жарснай выразнасці, чым гэта выйшла ў яе. Тое, як яна выканала раманс з «Атэла»*, інтанацыя, з якой яна праспявала «Sul mio sasso» [ 74 74 Над маім уцёсам (іт.). ] з «Капулеці»*, дагэтуль гучыць у маёй памяці. Яе нізкі голас здзяйсняў цуды. Ён ахопліваў тры поўныя актавы, ад канральтавага «рэ» да верхняга «рэ» сапрана і, хоць быў дастаткова моцны, каб напоўніць Сан-Карла*, філігранна даваў рады ўсім вакальным складанасцям — узыходным і сыходным гамам, кадэнцыям і фіярытурам. У фінале «Самнамбулы»* яна вельмі эфектна праспявала:

Ah! non giunge uman pensiero
Al contento ond ‘io son piena [ 75 75 Ах! Розум чалавека не спасцігне Радасці, што мяне перапаўняе (іт.). ].

Наследуючы Малібран*, яна змяніла арыгінальнае лібрэта Беліні, узяўшы тэнаровае «соль», пасля чаго перакінула «соль» на дзве актавы ўверх.

Устаўшы ад піяніна пасля ўсіх гэтых вышыняў вакальнага майстэрства, яна зноў села поруч са мной; тады я ў самых узнёслых выразах выказаў ёй маю ўзнесенасць, маё захапленне канцэртам. Я не сказаў нічога пра сваё здзіўленне, і ўсё ж я быў вельмі і вельмі здзіўлены: пры звычайнай размове яе голас быў слабаватым і як бы крыху дрыжэў, што не дазваляла мне чакаць ад яе вялікіх вакальных здольнасцяў.

З гэтага моманту пацякла доўгая, шчырая, сур'ёзная і бесперапынная размова. Яна прымусіла мяне закрануць многія эпізоды майго ранняга дзяцінства; слухала яна з глыбачэзнай увагай, не прапускаючы ні слова. Я апавёў усё, адчуваючы, што гэта мой абавязак — апавесці ўсё, нічога не ўтойваць ад яе давяральнага спачування. Падбадзёраны яе ўласнай шчырасцю што да далікатнага пытання ўзросту, я з вартай пахвалы адкрытасцю спыніўся не толькі на сваіх кепскіх звычках, але пералічыў усе свае маральныя і нават фізічныя недахопы; такія прызнанні патрабуюць вялікай мужнасці, а таму ёсць найлепшым доказам кахання. Я згадаў свае студэнцкія гады — дзівацтвы, гулянкі, даўгі і інтрыжкі. Я зайшоў так далёка, што прызнаўся ў лёгачным кашлі, які пэўны час нязначна турбаваў мяне, у хранічным рэўматызме, у спадчыннай схільнасці да падагры і, нарэшце, у непрыемнай і нязручнай ніцавокасці, якую, тым не менш, дагэтуль мне ўдавалася ад усіх утойваць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x