Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З'ехаўшы з С. учора немавед куды, калі вернецца — не сказаўшы. Таму рашыў вярнуць ліст. Рука нібы вашая, а вы заўсёды нецярплівіце.

Кланяюся,

Стабс

Пасля гэтага лішне казаць, што я ў думках нанізаў гаспадара на пару са служкам чарцям на вілы. Але злаваць не было сэнсу, а нараканні не суцяшалі.

Апошняй маёй надзеяй была мая прыроджаная дзёрзкасць. Дагэтуль яна служыла мне добрую службу, і я вырашыў зноў ужыць яе на сваю карысць. Да таго ж пасля гэткага ліставання што такога непрыстойнага, у рамках дазволенага, я мог здзейсніць, каб мадам Лаланд палічыла гэта недапушчальным? Атрымаўшы ліст, я ўзяў за звычку сачыць за яе домам і такім чынам даведаўся, што шарай гадзінай яна мае завядзёнку выпраўляцца на шпацыр па публічным парку, на які глядзелі яе вокны, у суправаджэнні адно мурына ў ліўрэі. Тут, у раскошным цені дрэваў, у паўзмроку ліпеньскага вечара, я прычакаў момант і наблізіўся да яе.

Каб служка нічога не сцяміў, я зрабіў гэта ўпэўнена, так, нібыта мы старыя знаёмыя. З прысутнасцю духу сапраўднай парыжанкі яна адразу ўключылася ў гульню і, вітаючы мяне, працягнула чароўную маленькую ручку. Слуга адразу запаволіў хаду; нашыя сэрцы, перапоўненыя каханнем, нарэшце змаглі пачаць бясконцае і шчырае сумоўе.

Паколькі мадам Лаланд гаварыла па-ангельску нават менш спрактыкавана, чым пісала, мы маглі разумецца адно па-французску. На гэтай салодкай мове, такой прыдатнай для мілосных справаў, я з уласцівым мне імпэтам і палкасцю адкрыўся ёй і з усім красамоўствам, на якое быў здольны, пераконваў яе пагадзіцца неадкладна стаць маёй жонкай.

На маю нецярплівасць яна адказала ўсмешкай. Яна завяла старую песню пра «што скажуць людзі» — забабон, які так часта стае на шляху да шчасця, даючы шчасцю сысці назаўжды. Па яе назіраннях, я ўскрай неабачліва даў сваім сябрам зразумець, што прагну нашага знаёмства, — то бок што мы яшчэ не знаёмыя, а значыць, не можам утаіць час, калі гэта адбылося. I потым яна зазначыла, пачырванеўшы, наколькі гэты час непрацяглы. Неадкладны шлюб быў бы памылкай, нагодай для плётак, гэта было б занадта. Усё гэта яна прамовіла з чароўнай наіўнасцю, якая прывяла мяне адначасова ў захапленне і адчай, але змусіла пагадзіцца. Яна нават жартам звінаваціла мяне ў паспешлівасці — у непрыстойнасці. Яна нагадала мне, што я нават не ведаў, хто яна, якія перспектывы, сувязі мае, якое становішча займае ў грамадстве. Яна, хоць і насуперак сваім пачуццям, маліла мяне добра абдумаць маю прапанову і назвала маё каханне апантанасцю — фантомам, хвілінным насланнём, хімернай ды эфемернай крэатурай хутчэй уяўлення, чым сэрца. Усе гэтыя рэчы яна прамовіла ў мяккіх прыцемках, што ўсё гусцелі вакол нас, а потым адным пяшчотным поціскам сваёй боскай ручкі ў адзін салодкі міг абрынула сцяну аргументаў, якую толькі што збудавала.

Я адказаў як мог, уклаўшы ў адказ усю моц праўдзівага кахання. Я гаварыў доўга і напорыста пра сваю жарсць, сваю апантанасць, пра яе неверагодную красу, пра сваё бязмежнае захапленне. Пры канцы я з пераканаўчай энергіяй згадаў пра падводныя камяні, што атачаюць фарватар кахання — таго праўдзівага кахання, шлях да якога заўжды цярністы, і таму, падсумаваў я, дзеля ўзаемнай бяспекі не варта намотваць на гэтым шляху збыткоўныя мілі.

Апошні аргумент, здавалася, змякчыў суворасць яе намераў. Яна палагаднела. Але, па яе словах, заставалася яшчэ адна перашкода, якую я належным чынам не ўзяў да ўвагі. Гэта быў далікатны момант — пагатоў для жанчыны; згадваючы пра гэта, яна, як адчувала, мусіла ахвяраваць сваімі пачуццямі; але ж для мяне яна была гатовая на любую ахвяру. Яна намякала на пытанне ўзросту. Ці ведаю я — ці дакладна ведаю я розніцу ў нашым веку? Калі ўзрост мужа на некалькі гадоў — нават на пятнаццаць ці дваццаць — перавышае ўзрост жонкі, у свеце гэта лічаць дапушчальным і нават слушным, але яна заўсёды трымалася пераканання, што жонка не павінная пераўзыходзіць мужа гадамі. Такая ненатуральная розніца ў веку, на жаль, часта стаецца запарукай няшчасця ў асабістым жыцці. Цяпер яна ведае, што мне споўнілася дваццаць два, у той жа час я магу не мець уяўлення, наколькі век маёй Эжэні перавышае гэтую лічбу.

Усё гэта было прамоўлена з душэўным высакародствам, з годнай шчырасцю, якая ўсхвалявала, зачаравала мяне, узмацніўшы путы кахання. Я ледзьве стрымліваў памкненні, якія авалодалі мною.

— Душачка мая Эжэні! — ускрыкнуў я. — Ды пра што можа быць гаворка? Вы на некалькі гадоў старэйшая ад мяне. I што з таго? Звычаі свету — дурныя ўмоўнасці. Для тых, хто кахае, як кахаем мы, хіба год неяк розніцца з гадзінаю? Мне споўнілася дваццаць два, гаворыце вы; дапусцім, мне амаль дваццаць тры. Ну а вы, мая дарагая Эжэні, хіба вам можа быць болей за... за... за...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.