Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзве гадзіны запар таварыш мой, апантаны меламан, быў зліўшыся са сцэнай у адно цэлае; я ў гэты час забаўляў сябе, разглядаючы бамонд, які збольшага складаўся з гарадской эліты. Нацешыўшыся гэтым заняткам, я быў гатовы звярнуць свае вочы на прымадонну, калі раптам іх спыніла і прыкула да сябе постаць у адной з прыватных ложаў, што дагэтуль заставалася па-за маёй увагаю.

Пражыві я хоць тысячу гадоў, я ніколі не забуду моцнага пачуцця, з якім я аглядаў гэтую постаць. Гэта была найчароўнейшая з кабетаў, якіх я калі-кольвек сустракаў. Твар быў павернуты да сцэны такім чынам, што пару хвілінаў я не мог бачыць яго цалкам, але форма была боскаю, ніякае іншае слова не перадасць напоўніцу яго выдатных прапорцыяў, і нават слова «боскі» здаецца да смешнага мізэрным, калі я пішу яго.

Жаночыя вабноты, чары жаночай грацыі заўжды былі сілай, з якой я не мог змагацца, але тое была ўвасобленая грацыя, мой ідэал, уцелясненне маіх самых смелых і самых апантаных відзежаў. Постаць, якую канструкцыя ложы дазваляла мне бачыць амаль цалкам, мела рост крыху вышэйшы за сярэдні і, без значнага перабольшання, сягала каралеўскай велічы. Яе формы былі цудоўна налітымі, пастава — перфектнаю. Абрысам яе галоўкі, бачнай толькі ззаду, магла б пазайздросціць сама грэцкая Псіхея, і элегантны капялюшык з тканіны gaze ӓerienne [ 71 71 Паветраны газ (фр.). ], які выклікаў у мяне асацыяцыі ventum textilem [ 72 72 Тканіна з паветра (лац.). ] Апулея*, хутчэй падкрэсліваў, чым хаваў гэта. Правая рука ляжала на балюстрадзе, змушаючы трымцець кожны нерв майго цела сваімі дасканалымі прапорцыямі. Яна была па апошняй модзе абхопленая свабодным адкрытым рукавом, якое адно крыху прыкрывала локаць. Ніжняе ж рукаво з нейкай далікатнай матэрыі шчыльна абцягвала руку і завяршалася пышнай карункавай манжэтай, якая спадала складкамі на далонь так, што былі відаць толькі тонкія пальчыкі, на адным з якіх ззяў дыямент, які я адразу ацаніў як надзвычай каштоўны. Запамарочную кругліню запясця ўдала падкрэсліваў бранзалет; таксама ўпрыгожаны нізкай каштоўных камянёў, ён пераканаўча даводзіў багацце і тонкі густ уладальніцы.

Я разглядаў гэтую каралеўскую постаць сама меней паўгадзіны, нібы аслупянеўшы; і ўвесь гэты час я напоўніцу адчуваў моц і праўдзівасць усяго, што калі-кольвек было прамоўлена ці праспявана пра «каханне з першага позірку». Тое, што я перажываў, не было падобна ні да аднаго пачуцця, што я зазнаваў дагэтуль у прысутнасці самых слаўных прыгажуняў. Неадольнае і, змушаны прызнаць, магнетычнае прыцягненне душаў прыкавала, здаецца, не адно мой зрок, але ўсю моц думак і пачуццяў маіх да незямнога аб'екта перада мною. Я бачыў — я адчуваў — я ведаў, што я глыбока, шалёна, незваротна закаханы — і гэта я яшчэ не бачыў твару багіні. Жарсць, што апанавала мяне, была такой нясцерпнай, што, думаю, калі б яшчэ не ўбачаны тварык выявіўся абсалютна звычайненькім, для мяне мала што змянілася б, калі б змянілася ўвогуле; такая ўжо гэта анамалія: сапраўднае — з першага позірку — каханне. I так мала залежыць яно ад чагосьці па-за намі: нам адно здаецца, што гэта вонкавыя абставіны раскладаюць мілосны агонь і падтрымліваюць яго.

I пакуль я стаяў саляным слупом у гонар гэтай цудатворнай іконы насупраць, раптоўны пошум у залі змусіў яе крыху павярнуць галоўку да мяне, і такім чынам я быў узнагароджаны ўсім яе профілем. Яго прыгажосць нават пераўзышла мае чаканні — і ўсё-ткі штосьці ў ім — я не мог патлумачыць сабе, што менавіта, — расчаравала мяне. Я сказаў «расчаравала», але гэта не зусім тое слова. Мае пачуцці суцішыліся, і адначасова я перажыў нечуванае ўзнясенне. У іх было менш узрушэння і больш разлітага экстазу — экстатычнага спакою. Гэты кшталт пачуцця спарадзіла, відаць, тое, што перада мной быў твар Мадонны, які нёс на сабе пячатку шчаслівага мацярынства; і раптам я зразумеў, што прычына не толькі ў гэтым. Было штосьці яшчэ — нейкая недаступная мне таямніца, — нешта ў манерах, выразе твару, што адначасова абудзіла маю трывогу і расцвяліла маю цікаўнасць. Так што я перабываў у такім душэўным стане, калі чуллівы юнак гатовы на самыя экстравагантныя ўчынкі. Калі б дама была адна, я, без сумневу, уварваўся б у яе ложу і рызыкнуў загаварыць з ёй; але, на жаль, ёй складалі кампанію нейкі джэнтльмен і надзіва прыгожая жанчына, з выгляду на некалькі гадоў за яе маладзейшая.

Я пракруціў у галаве тысячы спосабаў, што дазволілі б мне быць прадстаўленым старэйшай за мяне даме, ці, для пачатку, хаця б лепей разгледзець яе. Я б мог прасунуцца бліжэй у яе бок, але ў залі, перапоўненай, як таго вечару, гэта здавалася немагчымым. У той жа час няпісанае, але суворае правіла бон тону, апошнім часам пашыранае ў свеце, забараняла мне скарыстацца тэатральным біноклем для такіх мэтаў, нават калі б я меў шчасце мець яго, а я не меў — і з гэтай прычыны перабываў у адчаі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x