Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы ўсе там былі знакамітасці і recherchés [ 63 63 Вытанчаныя людзі (фр.). ].

Прысутнічаў навамодны платонік. Ён цытаваў Парфірыя*, Ямвліха*, Плотына*, Прокла*, Гіерокла*, Максіма Тырскага* і Сірыяна*.

Прысутнічаў адзін ідэаліст-перфекцыяніст. Ён цытаваў Цюрго*, Прайса*, Прыстлі*, Кандарсэ*, дэ Сталь* і «Славалюбнага навукоўца, што пакутуе на хваробу».

Прысутнічаў сэр Парадоксаў друг Бессумнеўны. Ён лічыў усіх дурняў філосафамі, а ўсіх філосафаў — дурнямі.

Прысутнічаў Этык Эстэтыкус. Ён казаў пра агонь, адзінства і атамы, пра раздваенне душы і яе прабыццё, пра роднаснасць і дысгармонію, пра першабытны розум і гамеамерыі*.

Прысутнічаў Тэолагас Тэалогій. Ён разважаў пра Яўсевія* і Арыя*, пра ерась і Нікейскі сабор*, пра п’юзеізм* і адзінаіснасць, гамузію і гамуёзію*.

Прысутнічаў мсьё Фрыкасэ з Рашэ-дэ-Канкаля. Ён згадваў мюрытон з чырвонага языка, квяцістую капусту пад соўсам velouté [ 64 64 Далікатны (фр.). ], ялавічыну à la St. Menehoult, марынад пасвятафларэнтыйску і апельсінавы мус en mosaïques [ 65 65 Мазаікай (фр.). ].

Прысутнічаў Бібамус О'Вылівах. Ён раскрыў тэму латуру і маркбрунэну, мусо і шамбертэну, рошбуру і сэнт-жоржу, абрыёну, леанвілю і медоку, бараку і прэньяку, граву і сэн-пэрэ. Ён паціскаў плячыма, калі згадвалі кло-дэ-вужо, і мог з заплюшчанымі вачыма адрозніць херас ад амантыльяда.

Прысутнічаў сіньёр Цінтанцінціна з Фларэнцыі. Ён заглыбляўся ў разважанні пра Чымбаўэ*, Арпіна*, Карпача* і Агастына*, пра змрочнасць Караваджа*, пра чароўнасць Альбані*, пра колеры Тыцыяна, пра жанчын Рубенса і свавольствы Яна Стэйна*.

Прысутнічаў рэктар універсітэта Абра-Ка-д'Абры. Ён меркаваў, што ў Фракіі поўню называлі Бендыдай*, у Егіпце — Бубастыдай*, у Рыме — Дыянай, а ў Грэцыі — Артэмідай.

Прысутнічаў султан са Стамбула. Ён не мог не думаць, што анёлы выглядаюць як коні, пеўні і быкі, што хтосьці на шостым небе мае семдзесят тысяч галоваў і што зямлю трымае нябесна-блакітная карова з бясконцай колькасцю зялёных рагоў.

Прысутнічаў Дэльфінус Паліглот. Ён расказаў нам, што здарылася з васьмюдзесяццю трыма страчанымі трагедыямі Эсхіла*, пяццюдзесяццю чатырма творамі Ісэя* і трыста дзевяноста адной прамовай Лісія*, ста васьмюдзесяццю трактатамі Тэафраста*, восьмай кнігай Апалонія* пра канічныя сячэнні, гімнамі і дыфірамбамі Піндара* і сарака пяццю трагедыямі Гамэра Малодшага*.

Прысутнічаў Сэмюэл Сэнт-Самацвет Сапфірны. Ён адукоўваў нас адносна ўнутраных агнёў і трацічных фармацыяў, адносна рэчываў газападобных, вадкіх і цвёрдых, адносна турмаліну і мергеляў, жалезняку і вапняку, гіпсу і туфу, стэатыту і трагладыту, адносна цынку і цынкавай падманкі, слюды і шыферу, цыяніду і лепідаліту, гематыту і трэмаліту, сурмы і турмы, марганцу і чаго яшчэ вам заўгодна.

Прысутнічаў я. Я гаварыў пра сябе, пасля зноў пра сябе і яшчэ крыху пра сябе, пра насалогію, пра сваю брашуру і пра сябе. Я задзіраў нос і гаварыў пра сябе.

— Які розум! — сказаў прынц.

— Чароўна! — сказалі госці, і наступным ранкам яе светласць Божа-Барані нанесла мне візіт.

— Ты будзеш заўтра ў Элмаку*, маё золатка? — запытала яна, патрапаўшы мяне па шчацэ.

— Слова гонару, — адказаў я.

— А нос пакажаш? А то некаторыя кажуць, прыйду, а самі і носа не паказваюць, — удакладніла яна.

— Каб мне з носам застацца, — упэўніў я.

— Тады вось табе, курносік, мая візітоўка. Ці магу я быць упэўненая, што ты хочаш туды пайсці?

— Ды ўсім сэрцам хачу, дарагая герцагіня.

— Фі, не! А ці ўсім носам?

— I носам, нават усімі мухамі, што ёсць у ім, мая даражэнькая, — сказаў я і, скрывіўшы нос, адразу апынуўся ў Элмаку.

Людзей там было — нос да носа.

— Ён ідзе! — закрычаў хтосьці на лесвіцы.

— Ён ідзе! — закрычаў хтосьці вышэй.

— Ён ідзе! — закрычаў хтосьці яшчэ вышэй.

— Ён прыйшоў! — абвесціла герцагіня. — Прыйшоў, носік мой каханенькі! — тут яна схапіла мяне за рукі і тройчы пацалавала ў нос.

Гэта адразу зрабіла сенсацыю.

— Diavolo [ 66 66 Д'ябал (іт.). ]! — ускрыкнуў граф Казяроцці.

— Mille tonnerres [ 67 67 Каб цябе ліха (фр.). ]! — выгукнуў прынц дэ Жаб.

— Tousand teufel [ 68 68 Тысяча чарцей (ням.). ]! — прарычэў курфюрст Краўважэрт. Сцярпець гэта было немагчыма. Я раз'юшыўся. Я рэзка павярнуўся да курфюрста.

— Сэр, — сказаў я, — вы макака.

— Сэр, — адказаў ён, хвілінку падумаўшы, — Donner und Blitzen [ 69 69 Перуны і маланкі (ням.). ]!

Большага я нават не жадаў. Мы абмяняліся візітоўкамі. Наступным ранкам пад Чок-Фармам я адстрэліў яму нос і паехаў да сяброў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x