Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Быдла! — сказаў адзін.

— Дурань! — сказаў другі.

— Ідыёт! — сказаў трэці.

— Асёл! — сказаў чацверты.

— Вар'ят! — сказаў пяты.

— Ёлуп! — сказаў шосты.

— Шыбуй адсюль! — сказаў сёмы.

Такі прыём мяне проста забіў, і я паехаў да бацькі.

— Бацька мой, — спытаў я, — што ёсць асноўнай мэтай майго існавання?

— Сын мой, — адказаў ён, — гэта ўсё яшчэ вывучэнне насалогіі, аднак, трапіўшы ў нос курфюрсту, ты застаўся з носам. У цябе цудоўны нос, гэта сапраўды так, аднак у Краўважэрта цяпер цудоўнага носа няма. Ты даў маху, а ён зрабіўся героем дня. Я ўпэўнены, што ў Абра-Ка-д'Абры слава наўпрост прапарцыйная памерам носа, аднак — о Божа! — хто можа параўнацца са знакамітасцю, у якой носа ўвогуле няма?

Пераклала Ганна Янкута

Акуляры

Калісьці было модна высмейваць так званае «каханне з першага позірку»; але людзі Пачуцця, гэтак жа як і людзі Думкі, ніколі не ставілі пад сумнеў яго існаванне. I сапраўды, актуальныя даследзіны ў галіне таго, што можна назваць этыкамагнетызмам альбо магнетаэстэтыкай, сведчаць: найбольш натуральныя і, адпаведна, найбольш глыбокія і найменш фальшывыя эмоцыі чалавека — тыя, што ўспыхваюць у сэрцы нібы па нейкім электрычным імпульсе — то бок найбольш яскравыя і трывалыя з душэўных прыхільнасцяў родзяцца вокамгненна — у літаральным сэнсе гэтага слова. Прызнанне, якое я маю намер зрабіць, паслужыць яшчэ адным звяном і без таго бясконцага ланцуга доказаў рацыі вышэйсказанага.

Аповед мой вымагае дакладных аўтабіяграфічных звестак. Я зусім яшчэ маладзён — мне няма і дваццаці двух. Прозвішча маё на дадзены момант даволі банальнае і нават плебейскае — Сімпсан. Я кажу «на дадзены момант», бо такое прозвішча ў мяне ад нядаўна — я афіцыйна ўзяў яго менш за год таму, каб атрымаць вялікую спадчыну, якую пакінуў мне далёкі крэўны мужчынскага полу, Адольф Сімпсан, эсквайр. Умовай тэстаменту было тое, што я мушу ўспадчыніць і прозвішча памерлага; толькі прозвішча, не імя. Імя, а дакладней, імёны мае — Напалеон Банапарт.

Прозвішча Сімпсан я прыняў ускрай неахвотна, бо па праве ганарыўся сваім родавым імем — Фруасар, свята веруючы, што паходжу ад несмяротнага аўтара «Хронік»*. Дарэчы, пра імёны: у прозвішчах маіх непасрэдных продкаў меў месца шэраг займальных гукавых супадзенняў. Мой бацька быў нехта Фруасар з Парыжу. Яго жонка — мая маці — якая пабралася з ім у пятнаццаць гадоў, — у дзявоцтве насіла прозвішча Круасар; яна была старэйшай дачкой банкіра Круасара, чыя жонка, у сваю чаргу, выйшла замуж шаснаццацігадовай і была старэйшай дачкой чалавека, якога звалі Віктор Вуасар. Гэты Вуасар, як ні дзіўна, быў жанаты з дамай, што да таго мела падобнае прозвішча — Муасар. Яна таксама выйшла замуж амаль дзіцем, і яе маці нейкі Муасар павёў пад вянец, калі нявесце было ўсяго чатырнаццаць. У Францыі такімі раннімі шлюбамі нікога не здзівіш. Вось жа, Муасары, Вуасары, Круасары і Фруасары — і ўсё гэта мае продкі па простай лініі. Я ж, як я ўжо сказаў, зрабіўся Сімпсанам, падпарадкоўваючыся закону і з такой унутранай агідай, што пэўны час нават вагаўся, ці прымаць спадчыну пры такіх раздражняльных і бязглуздых юрыдычных варунках.

Што да асабістых якасцяў, то я, безумоўна, чалавек адораны. Ніякіх дэфектаў не маю. Наадварот, я станісты, і дзевяць дзясятых усяго свету назавуць мой твар прыгожым. Рост мой складае пяць футаў адзінаццаць дзюймаў [ 70 70 1 м 81 см. ]. Мой волас чорны і кучаравы. Мой нос вельмі нават нішто сабе. Мае вочы вялікія і шэрыя; і хоць бачаць яны так кепска, што гэта прыносіць мне плойму нязручнасцяў, па іх выглядзе гэтага аніяк не скажаш. Слабасць зроку, аднак, заўжды раздражняла мяне, і я пераспрабаваў усе сродкі — апроч акуляраў. Малады і прывабны, я, натуральна, адпрэчваў гэты аксэсуар і ўсялякім чынам пазбягаў ім карыстацца. Нішто не надае маладому твару болей занудства ды нейкага старэчага ханжаства. Манокль жа, у сваю чаргу, — атрыбут піжонаў ды снобаў. Пакуль што я з пераменным поспехам абыходзіўся і без таго, і без другога. Зрэшты, годзе пра дэталі, тым больш што яны малаважныя. Дадам яшчэ для поўнай карціны, што ў мяне тэмперамент сангвініка: я чалавек палкі, імпэтны, поўны энтузіязму і ўсё сваё жыццё быў адданым заўзятарам жанчынаў.

Аднойчы зімовым вечарам я падняўся ў ложу тэатра П., на пару з маім сябрам па прозвішчы Толбат. Давалі оперу, анонсы абяцалі рэдкае відовішча, таму заля была забітая публікай. Мы прыйшлі акурат у час, каб заняць зарэзерваваныя для нас месцы ў першым шэрагу, прабрацца да якіх тым не менш было няпроста.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x