Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рандэву на манеўрах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рандэву на манеўрах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мінулае Беларусі — галоўная тэма прозы Уладзіміра Арлова. У яго новую кнігу ўвайшлі аповець і апавяданні, прысвечаныя падзеям нашай гісторыі, пачынаючы з XII стагоддзя. Сярод яе герояў стваральнік «Слова пра паход Ігаравы» і сялянскі правадыр Іван Карпач, Напалеон Банапарт і паўстанцы 1863 года. Гісторыя прысутнічае і ў творах, дзеянне якіх адбываецца ў наш час. Аповесць «Сны імператара» і шэраг апавяданняў напісаны з элементамі дэтэктыўнага жанру.

Рандэву на манеўрах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рандэву на манеўрах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Мы пісалі сачыненне на тэму «Самы памятны дзень лета». I вось што ваш унук мне напісаў. Вы, калі ласка, паслухайце і пастарайцеся зразумець.

Кабета зазірае настаўніцы ў вочы і ўсім сваім абліччам паказвае, што пастараецца.

Настаўніца разгортвае сшытак і пачынае чытаць:

— «Самы памятны дзень лета. — Пярэрва.— На каніку лах мы з бабуляй ездзілі ў вёску. Да бабулінай сястры бабы Акуліны...»

— Ага, — пацвярджае кабета, — ездзілі. Настаўніца незадаволена глядзіць на яе, аднак пера

моўчвае і чытае далей:

— «Там каля лесу ёсць старыя могілкі...»

— Ёсць,— пагаджаецца кабета.

— Я вас папрашу, бабуля, не каменціраваць, а спачатку выслухаць.

— Слухаю, слухаю,— вінавата адгукаецца кабета.

— «Там каля лесу ёсць старыя могілкі. 3 крыжамі і помнікамі. Аднойчы я захацеў праверыць смеласць. Я падумаў, калі я ўначы дайду да дзедавай магілы пад рабінкай, значыцца, я смелы, а калі забаюся, значыцца, буду баязлівец. Уначы, калі ўсе заснулі, я вылез у вакно...»

Настаўніца на хвілю замаўкае і з нейкім значэннем глядзіць на кабету.

Тая на ўсякі выпадак хітае галавой.

— «Спачатку ісці было не страшна. А потым паказаліся могілкі і зрабілася страшна. Я вельмі баяўся, што з магілаў вылезуць шкілеты і духі. I Бога таксама баяўся...»

Настаўніца зноў са значэннем глядзіць на кабету.

— «I Бога таксама баяўся,— працягвае яна,— думаў, а раптам яму не спадабаецца, што я тут хаджу. Я ведаю, што напраўду духаў і Бога, напэўна, не бывае, але ўсё роўна было страшна. Але я не ўцёк і знайшоў магілу майго дзеда Піліпа...»

— ...А дзетачка... — жагнаецца кабета.

— Вы веруючая? — насцярожана пытаецца настаўніца.

— Нене, мая залатая, гэта я па прывычцы, па прывычцы,— паспешліва кажа бабуля.

Настаўніца штосьці запісвае на прамакатцы і зноў бярэ ў рукі сшытак.

— «Гэты дзень быў самы памятны за ўсё лета. Я буду яго памятаць гадоў дзесяць, а можа, і зусім не забуду да самай смерці».

На хвіліну ў кабінеце запаноўвае маўчанне.

— Нешта не гэтак, як трэба, напісаў? — першаю загаворвае кабета.

— Няўжо вы не разумееце?.. — стомлена кажа на стаўніца.— У шостым класе пара ўжо ведаць, што можна пісаць у сачыненнях, а што — нельга. Вы ўяўляеце, што будзе, калі кожны пачне пісаць усё, што яму ўздумаецца?

— Крый Божа,— пагаджаецца кабета.

— Колькі, бабуля, у вас класаў?

— Пяць, мая даражэнькая.

— Але, цяжка вам. Відаць, школа будзе ставіць пытанне аб уладкаванні хлопчыка ў інтэрнат.

— Нене, мая залатая. Лепей я кожны дзень яго бярозавай кашай карміць буду, а ў інтэрнат не здам. Гэта ж крывінка мая. А сягоння ён у мяне заробіць,— абяцае кабета.— Оой, заробіць...

Настаўніца нейкі час з сумневам пазірае на яе і йдзе да дзвярэй.

— Белавус!

— Ну вось,— гаворыць яна да хлопчыка, які, схаваўшы за спіну выпацканыя ў чарніле рукі, стаіць перад ёю і глядзіць на тое месца на сваім школьным курціку, дзе калісьці быў гузік.— Мы тут з тваёй бабуляй пра ўсё паразмаўлялі. Яна са мной згодная.

Настаўніца пераводзіць позірк на кабету, і тая з гатоўнасцю ківае.

— Ты мне скажы, ты летам у лагеры быў?

— Быў,— ціха адказвае настаўніцы хлопчык.

— У вас там зборы былі, спаборніцтвы, паходы. Касцёр быў — Быў.

— Ты з класам на экскурсію ў Маскву ездзіў?

— Ездзіў.

— Няўжо на могілках цікавей?

— Не цікавей.

— Сорамна, Белавус...

Крыху счакаўшы, настаўніца кажа:

— На першы раз я табе двойку ў журнал не паставіла. Сачыненне перапішаш і ў пятніцу здасі.

— Добра,— не падымаючы вачэй, адгукаецца хлопчык.

— Напішаш пра піянерскі касцёр у лагеры. Чуеш?

— Чую.— Хлопчык апускае голаў яшчэ ніжэй.

— Усё, ідзі. I каб гэта было апошні раз. Да пабачэння,— гаворыць настаўніца да кабеты.

Перад адыходам, паклаўшы ў партфель тры вялікія стосы сшыткаў, настаўніца абводзіць вачыма кабінет. Ёй здаецца, што партрэт Дастаеўскага вісіць не зусім роўна. Яна папраўляе яго і выходзіць.

1982

Аднойчы ў жніўні

Апавяданне

Ён не пазнаў яе голасу, назваў яе спачатку Светай, потым Ларысай, але потым, калі яна сказала сваё імя, не адчуў аніякай збянтэжанасці.

У трубцы быў фон з нейкай музычнай радыёперадачы.

Яна ехала з працы і ўбачыла, што зносяць баракі. Напэўна, знясуць і той, дзе была Віцькава майстэрня. Голас гучаў роўна, у ім нельга было пачуць ні намёку на тое, што яна пазвоніць яшчэ або хоча, каб пазваніў ён. Голая інфармацыя: зносяць баракі.

Дзякуй, сказаў ён, і яны паклалі трубкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рандэву на манеўрах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рандэву на манеўрах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Каханак яе вялікасці
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Добры дзень, мая Шыпшына
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рэквіем для бензапілы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Рандэву на манеўрах»

Обсуждение, отзывы о книге «Рандэву на манеўрах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x