Ніл Гілевіч - Выбар

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Выбар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новай кнізе публіцыстыкі народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча змешчаны найбольш значныя артыкулы, прамовы, інтэрв'ю трох апошніх гадоў, а таксама тыя з іх, якія ў свой час па цэнзурных меркаваннях у друк не трапілі. Асноўныя тэмы зборніка — лёс беларускай зямлі, адраджэнне гістарычнай памяці народа, яго нацыянальнай самасвядомасці, мовы, культуры. Для шырокага кола чытачоў.

Выбар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Беларусаў, перакананы, слушна называюць празмерна сціплымі. Мы прызвычаіліся, як той казаў, не выторквацца, бо ёсць і лепшыя, і разумнейшыя за нас. І ўсё ж асмелюся паставіць перад вамі такое пытанне: у якіх суадносінах знаходзіцца беларуская літаратура і сусветная? Якое месца можна ёй адвесці ў агульначалавечай культуры?

Пытанне цяжкае. І трохі балючае. Балючае, бо трэба шчыра прызнацца, што беларускую літаратуру ведаюць у свеце усе яшчэ кепска, перакладаецца яна на іншыя мовы і прапагандуецца ў іншых краінах усё яшчэ слаба. І таму — вызначыць яе месца ў вялікім свеце духоўнай культуры няпроста. Упэўнены, што нават і вельмі патрыятычна настроенаму беларусу не прыйдзе ў галаву нашу літаратуру — па значэнню і ролі ў развіцці сусветнай культуры — прымяраць да рускай, або да французскай, або да англійскай... Так, нам месца нашай роднай літаратуры ў свеце бачыцца досыць сціплым. Але гэта зусім не значыць, што яно ніякае і што мы нічога ў гэтых адносінах не далі чалавецтву, нічым не ўзбагацілі агульналюдскую скарбніцу духоўнай культуры. Прыгадайма плён працы, з выхадам на шырокія абсягі Еўропы, вялікага асветніка, вучонага і першадрукара на землях усходнеславянскіх Францішка Скарыны. Прыгадайма такія імёны, як Мікола Гусоўскі і Сімяон Полацкі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Францішак Багушэвіч, Янка Купала і Якуб Колас, Максім Багдановіч і Алаіза Пашкевіч-Цётка, Алесь Гарун і Максім Гарэцкі... А далучым да іх імёны Кузьмы Чорнага і Уладзіміра Жылкі, Міхася Зарэцкага і Аркадзя Куляшова, Івана Мележа і Уладзіміра Караткевіча — перад імёнамі жывых слынных майстроў нашага слова спынюся, бо рызыкую каго-небудзь не прыгадаць і тым самым пакрыўдзіць, тым больш, што іх, гэтых слынных майстроў, дзякаваць Богу, многа. Дык хіба, маючы такую гісторыю краснага пісьменства і такі багаты на яркія, таленавітыя імёны яго сённяшні дзень, можам мы пачувацца жабракамі на паперці сусветнага храма літаратуры? Ні ў якім разе!

Гэтым не хачу сказаць, што сучасны стан нашай літаратуры мяне цалкам задавальняе. Не, не задавальняе. Хутчэй наадварот: засмучае. Бо новых моцных твораў пра самае турботнае, трывожнае і балючае ў нашым сённяшнім жыцці пакуль што паяўляецца мала. Відаць, такая асаблівасць самога часу, што выпаў на нашу долю. Так ён дыктуе сваю волю пісьменнікам. Але гэта ўжо тэма асобнай вялікай гаворкі.

Пісьменнікаў у нас заўсёды «заганялі» ў гушчыню жыцця: там ваша месца — назірайце і адлюстроўвайце! Але прыклад класічнай літаратуры, нашых слаўных продкаў сведчыць, што пісьменнік, сапраўдны пісьменнік, заўсёды ішоў крышку наперадзе жыцця сучаснага яму грамадства, быў яго прарокам. Як вы лічыце, дзе месца пісьменніка сёння: у гушчыні жыцця ў якасці яго хранікёра ці, можа, нават і добрага яго даследчыка або крышачку наперадзе? Каб прадбачыць, прадказваць, заклікаць да яснай мэты?

Нейкага адзінага, універсальнага спосабу жыцця і творчасці для ўсіх пісьменнікаў быць не павінна. У кожнага ён свой, індывідуальны, непаўторны, непадобны на іншыя, і выбіраецца самім пісьменнікам у адпаведнасці з асаблівасцямі сваёй творчай натуры. Таму ўсякае «заганяйце» ў гушчыню жыцця, прад'яўленне аднолькавых патрабаванняў да ўсёй пісьменніцкай грамады адразу — гэта здзек над творчай асобай, а значыць — вялікая недарэчнасць, плёну з якое чакаць марна. Гэту ісціну гісторыя савецкай літаратуры пацвердзіла дастаткова пераканаўча. «Па закліку» прыходзілі ў літаратуру «аўтары» і пісалі кнігі, толькі — дзе яны сёння, хто іх успомніць можа? Кожны пісьменнік знаходзіць сваю тэму і адпаведны жанр — сам, і толькі сам! Гэтак ён і знаходзіць самога сябе, здзяйсняецца як творчая асоба.

Меркаванне, што «сапраўдны пісьменнік заўсёды ішоў крышку наперадзе жыцця сучаснага яму грамадства, быў яго прарокам», — спрэчнае, за абсалют прыняць яго наўрад ці можна. Хтосьці можа абмежавацца і роляй хранікёра, дай толькі Бог, каб яго хронікі былі мастацкія. Нехта выступіць у ролі добрага даследчыка жыцця, дай толькі Бог, каб яго даследаванні зноў жа былі мастацкімі. Хіба гэта мала — па-мастацку даследаваць жыццё чалавека, бясконца разнастайны свет людзей? Ну а каму-небудзь выпадае і найвялікшая місія — быць не толькі мастаком, але яшчэ і прарокам, мастаком-празорцам, які бачыць далёка наперад, прадчувае і прадугледжвае далейшы ход грамадскага жыцця, прадказвае будучыню. Але ж гэткіх гісторыя літаратуры ведае няшмат, ва ўсякім разе — на сотні не лічыць. Думаю, што гэта менавіта ў дачыненні да іх людзі карыстаюцца словам: геній.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбар»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x