Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак

Здесь есть возможность читать онлайн «Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2004, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каменданцкі час для ластавак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каменданцкі час для ластавак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды.

Каменданцкі час для ластавак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каменданцкі час для ластавак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзяўчаткі мае, птушачкі пералётныя! Апошнім песа, апошняй жменяй гароху, апошняй лыжкай цукру, якім разводзілася шклянка простай вады — часам гэта быў сняданак на цэлы дзень! — дзяліліся мы адна з адной, і нашае сяброўства, аб якім нездарма распытваў тады той прыгажун з сегурыдад, — сяброўства нашае якраз-такі і было сапраўднай каштоўнасцю, непадробленай, гэта я толькі цяпер зразумела, за пісьмовым сталом, у доме, падобным не да ластаўчынага гнязда, а да бетоннага калумбарыю, дзе вецер, раз’юшаны вецер ускраіны, бесперашкодна круціць за вокнамі смерчы ржавага пяску, дзе ёсць хлеб, куплены не па картках, і адзіноты колькі заўгодна, — у роднай Беларусі, куды вярнулася з усіх вас — я адзіная.

Шмат часу пасля вяртання я ўсхоплівалася пасярод ночы ў ложку, піла, задыхаючыся, карвалол, — мне ўпарта сніўся адзін і той жа сон: я ў Сант’яга, у доме на Агілера, і мне ўжо ніколі не выскачыць з гэтае пасткі, я нават чула ў сне бразгатанне колцаў вазка cartero. Потым гэта прайшло, але… але выскачыць я ўсё-ткі не здолела. Вось яна, мая клетка, не апавітая больш ружамі, і нават драпежны плюшч падзавяў (а навошта, скажы, калі ласка, жыццю цябе цяпер вабіць, падманваць?), — і толькі дзесьці наверсе, разгойдваючыся на прутах, здзекліва хіхікае малпа.

“Тут — пуста, там — таксама пуста.” Не памыліўся тады празорца. О, цяпер ты не збіраешся больш уцякаць; як стары зацкаваны звер, поўсць у падпалінах, лапа перабітая, — ты зразумела, што збягаць табе, менавіта табе, якраз-такі і няма куды. Гэта ў іншых ёсць яшчэ шанцы: змяніць (у каторы раз?) краіну пражывання, вывучыць (якую па колькасці?) мову, —урэшце, усё гэта і ты цудоўна магла б зрабіць, бо здольнасць да моў маеш не такую ўжо і дрэнную, як распавядала тады таму прыгажуну, а якраз наадварот — дай Божа ўсякаму, — але ў цябе такога шанцу няма, бо ты з самага нараджэння — не, раней! — асуджаная на паразу.

Нарадзіцца ў свет жанчынай; нарадзіцца ў беларускай глыбінцы і адтуль вынесці свой жыццёвы сцэнар; але да таго, да таго — быццам бы памянёнага мала! — нарадзіцца жанчынай з так званай іскрай Божай і, адпаведна, нежаданнем ісці звыклай жаночай каляінай, — у любых шыротах, на любым паўшар’і гэтая трыяда сімптомаў здольная хіба што ўмацаваць сцены тваёй вязніцы. І гэта ты, дзякуй Богу, добра ўжо усвядоміла.

Ты будзеш біцца грудзьмі аб пруты клеткі, грызці, як ваўчанё, жалеза пасткі, выць і разгойдваць сцены сваёй турмы. У дрэнныя хвіліны ты нават падумаеш пра тое, што калісьці, шаснаццаць год таму, здзейсніла злачынства, няхай па неасцярожнасці, як пішуць ў канстатуючай частцы прысудаў, бо ты была маладзенькай дурнічкай, якая шукала кахання і шчасця, і таму асудзіла яшчэ адну душу на жыццё (хіба не злачынства — нараджаць дзяцей у гэты свет, які ён цяпер ёсць? якім ён заўсёды быў?!), — але тут жа і абвергнеш сама сябе: не, тое было не злачынства, а — ахвяра, якую ты заўсёды прагла знайсці ў каханні да мужчыны, а зведала ў мацярынстве. На тую ахвяру ты асуджана самой сваёй жаночай сутнасцю; і тая душа, якую ты прывяла ў гэты свет, асуждана на яе гэтаксама, і, можа, тая нашая ўнутраная неабходнасць нараджаць і гадаваць, ахвяруючы сабой, у тым ліку і сваім прызваннем, “дарам Божым” , калі такі маецца, — яна і ёсць той падмурак, на якім стаіць жыццё.

Быць жанчынай — гэта адначасова і пастка, і найвялікшае шчасце, бо толькі жанчына мае карані ў Сусвеце, толькі яна здольная перажыць пачуццё абсалютнага зліцця з іншай істотай — знітаванасці, дасягальнай адно ў цяжарнасці, — і толькі яна здольная нарадзіць. Не яе віна, што яна нараджае ў свет, створаны мужчынамі. Мужчына пазбаўлены каранёў, ён адасоблены ад сусветнай Еднасці і вымушаны ўсталёўваць свае панаванне праз такія брыдкія рэчы, як штурм Бастыліі, казармаў Манкада альбо Зімовага Палаца. Але — з іншага боку: менавіта таму, што ён няздольны нарадзіць, мужчына стварае вялікае мастацтва. Дык як жа вытлумачыць амаль непераможную цягу да пісьмовага стала, унутранае ўсведамленне абавязку — перад кім, дарэчы? перад Богам? перад будучымі пакаленнямі? лухта, лухта! — калі тое адчувае жанчына?

Як памылку прыроды, няйнакш.

Пасля нараджэння дачкі я забараніла сабе запісваць вершы: усё, з гэтым скончана! — бо затрачаны на вершы час у літаральным сэнсе, а не ў метафарычным, адбіраў у дзіцяці кавалак хлеба — і да Кубы, і на Кубе, і пасля, але яны ўсё роўна нараджаліся, сніліся калі-нікалі гатовымі строфамі (а потым раніцай не магла ўспомніць ні радка! вось была пакута!), мармыталіся на бягу, калі неслася на грашовую службу, якая дарэшты высмоктвала мазгі, а калі нешта з таго трызнення ўсё ж трапляла ў сшытак, то непадзеленым на радкі і строфы, каб не было спакусы назваць яго вершам. Я гадамі жыла бы замураваная ў сцяну. О, у сэнсе беларускамоўнага “культурнага асяроддзя” нашая правінцыя — амаль тое самае, што Сант’яга-дэ-Куба, нават горш, бо там мая асаблівасць лёгка тлумачылася: маўляў, чужаніца, што з яе возьмеш! Ці ўяўляеце вы, што такое быць чужаніцай у месцы, дзе нарадзілася, бо тут жанчына-паэт (вымаўляю гэта як дыягназ, як клінічны сіндром, бо на большае ніколі не прэтэндавала) — нешта вартае смеху альбо жалю, нешта больш жахлівае і няўклюднае, чым слынны слон у пасуднай лаўцы: выпадковыя сябры паціскаюць плячыма і хутка знікаюць, сябры сапраўдныя даўно з’ехалі ў замежжа, а родная маці з непадробленым трагічным пафасам заклікае зарабляць грошы, прынамсі, нейкім менш старажытным спосабам, чым робіць гэта большая частка жанчын. І мусіш зарабляць. Вось толькі пасля гэтага пачуваешся так, бы адкаркоўвала піўныя бутэлькі алмазным разцом.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак»

Обсуждение, отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x