Янка Брыль - Муштук i папка

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Муштук i папка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Муштук i папка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Муштук i папка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні i мініядюры, напісаныя ў розныя гады, i навейшая па часе напісання трагічна-ўзнёслая аповесць «Муштук i папка».

Муштук i папка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Муштук i папка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— У ix ёсць хлопчык Ігар.

— Ёсць, унучачка. Я ж табе пра яго гаварыў. I сам Васіль Раманавіч таксама чалавек харошы. Акадэмік. «Мы, кажа ён мне, дабяромся да ix, Астап Іванавіч, да такіх лесарубаў!..» Вось, думаю, такога б нам начальніка ў раён!.. A ўчора гэта, унучачка, іду я зноў каля дачы, заходжу, а той Васіль Раманавіч як не ехаў у Мінск, так i не едзе. Няўжо ж вы, кажу яму, чакаеце, пакуль замест Пярэймаўскага бору адны пеньчукі застануцца? А ён смяецца, седзячы ў цяньку, у такім, унучачка, крэсле, што ўсё гайдаецца сюды-туды. «Зробіцца, Астап Іванавіч. Не будзьце, кажа... пісімілістам». Хлопец ты, думаю я пра яго, таксама не маладзён — казаў, што шэсцьдзесят год,— але няўжо ж ты i праўда так ужо знябыўся ды здарожыўся?! Само ж яно не зробіцца. Сабе ты нябось не чакаў, пакуль яно зробіцца само — кубаметраў са сто на дачу спляжыў. Яшчэ i так лесу — гектараў са два — прыгарадзіў. Каб нават i па грыбок не выйсці з-за плота!..

Ганначка ўжо не перапытвае. Яна сядзіць зусім спакойна, глядзіць на дзеда i на ўсё зусім ціхенька... I дзед здагадваецца, у чым тут справа.

— Зараз, унучачка, даграбёмся. Каб не гэтая дзеравяка, дык мы б з табою... А во! Бачылі вы?..

Ён пусціў вёслы i выхапіў з-пад сябе дошчачку дарожкі.

— Aгa! I добры, відаць! Ты толькі, унучачка, сядзі! А я яго... Каб яго Бог памножыў!..

Стары стаяў у лодцы на ўвесь свой высокі рост i, з тварам па-маладому радасна напружаным, туга наматваў дарожку на дошчачку.

— Пахадзі! Пазухуй! Калі ўжо ты, дурніца, учапіўся ў такую пару, дык я цябе... Ага!..

Над вадой паказалася раскрытая ў смяртэльным жаху зяпа драпежніка...

Убачыўшы такія чалеснікі, такую браму, пераважная большасць спінінгістаў крычыць звычайна: «Кілаграмаў, брат, з дзесяць!» — i перабольшваюць, вядома, разоў так у тры ці ў чатыры. Дзед Вячэра ўжо аж надта прывык да гэтай куплі на вока: ён памыляўся толькі на грамы. A ўсё ж i ён хваляваўся цяпер, як малады. Наструнены надзеўнаю жылкай шчупак, як аўсяны жарэбчык на кордзе, казырыўся не вельмі доўга. Стары то папускаў яму, то зноў напінаў дарожку, а потым, адчуўшы момант, павалок без усякага лішняга спосабу. Прыгнуўшыся, ён узяў з-пад ног вялікі падсак, спрытна падвёў яго пад шчупака i папусціў дарожку. Насмерць перапалоханы дурань адчаянна, слепа нырнуў у вялікую сецістую торбу i вось ужо закалыхаўся ў ёй над паверхняй вады, вось ужо, вызвалены з падсака, пляснуўся на дно лодкі.

Стары ўчапіўся адной рукой у яго бярвеністы хрыбет, другою моцным рыўком націснуў лыч уніз i адчуў, як усярэдзіне, у каркавіне шчупака хруснула косць.

Бліскучая, слізкая рыбіна пакінула пругка i ліхаманкава змяіцца ў руках, абмякла i лягла на чорнае, смаляное днішча. Зеленаватазалацістая, у белы гарошак.

— Два з палавінаю, ад сілы — два шэсцьсот! — выдыхнуў, зверху гледзячы на здабычу, стары.

Трохі напалоханая ўсёй гэтай валтузнёй, светленькая Ганначка ўжо смяялася, падскокваючы на лаўцы, усплёскваючы поўнымі гагарэлымі ручкамі:

— Міхасю! Дзядуля любенькі, Міхасю! I шчупака, i торбу з сілявай — усё!..

— Усё, унучачка, усё яму,— гаварыў яшчэ задыхана дзед, ужо беручыся за вёслы.

4

Сілява вельмі смачная i ў юшцы. I мудрыць доўга не трэба: перамыў яе ды ў чыгун, чым больш, тым будзе тлусцей ды смачней. Солі туды, пару бульбін, калі ёсць пад рукою, хаця б з адну цыбуліну. Вядома, калі б перцу ды лаўровага лісту — яшчэ лепш. А то ёсць у каторых мускатны арэх... Ат, сіраце — прыкіпіць у жываце! Не дай божа горшай бяды, як юшка без таго арэха ці перцу...

На загуменні вёскі Нівішча, на сухенькім пяску, крокаў са тры ад возера, каля альховага куста варушыцца, патрэсквае невялікае вогнішча. У бледным полымі стаіць трыножка, на якой — вялікі чыгун. Юшка толькі што пастаўлена. Дачка дзеда Вячэры, яшчэ не старая, рухавая ўдава Надзя, толькi што прыбегла са жніва зварыць абед майстрам, што робяць хату. Паставіўшы юшку, Надзя чысціць шчупака: «Рыба з рыбай... Ну што ж! Гэта ж не тое, што свая печ...»

З двара зусім добра чуваць, як там цокаюць сякеры. Бацька недзе камандуе, дай яму Бог здароўя. Гэта ж такое бервяно прывалок! I не спыталася нават, дзе ўзяў: у лесе ці дома? Нешта яно ляжалае... Відаць, сваё. Пад вокны, кажа, вельмі добра. Бо хату ж не новую рубяць, а перасыпаюць старую. Пяць кубаметраў толькі i далі ў раёне. Начальнік малады яшчэ, але ўпарты. «З лесам,— кажа,— цётачка, цяпер у нас вялікі дыфінцыт. Будуйцеся з мясцовых матэрыялаў: з цэглы, з саману. Дык мы тады паможам вам i шыферу дастаць». Гаворыш ты, хлопча, можа, i добра, але дзе ж я тых мясцовых матэрыялаў вазьму, калі ix у нашым калгасе не робяць? Ды ці з маім ротам мышэй лавіць? Хай ужо як хлопцы падымуцца. Юрка вунь з сякерай на вугле сядзіць, як сапраўдны работнік. A Міхась... Яна ўзняла вочы ад шчупака i паглядзела на возера. Ад берага да глыбіні — ідзеш, ідзеш, ідзеш, ды i агоркне. Вось дзе хіба раскоша малым! Як качаняты, плешчуцца на мелізне. Вунь як крычаць! I Міхась там, i Ганначка...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Муштук i папка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Муштук i папка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Муштук i папка»

Обсуждение, отзывы о книге «Муштук i папка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x