Адам Глёбус - Адзiнота на стадыёне

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глёбус - Адзiнота на стадыёне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1989, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адзiнота на стадыёне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адзiнота на стадыёне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творчасьць Адама Глёбуса (сапраўднае імя Ада́мчык, Уладзіме́р Вячасла́вавіч) даволі спэцыфічная, радыкальна адрозьніваецца ад колішняй літаратуры савецкага часу. «Адзінота на стадыёне» - другая кніга аўтара, беларускага пісьменьніка, мастака, выдаўца, удзельніка таварыства «Тутэйшыя». Кніга сладаецца з чаіырнаццаці апавяданьняў, кожнае зь якіх – завершаны твор. Тэма – жыцьцёвыя гісторыі, назіранні за штодзённасьцю, перажываньні і пошукі сэнсу жыцьця. Адам Глёбус здольны вылускаць з паўсядзённасьці і звычайнасьці нешта цікавае і неардынарнае. Здольнасьць увайсьці ў душу героя і паказаць сьвет ягонымі вачыма робіць творчасьць Глёбуса даступнай і займальнай. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў. (Н.Г.)

Адзiнота на стадыёне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адзiнота на стадыёне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ара гадае! Ара прарочыць лёс! — гукаў дзед у фрэнчы чыгуначнiка. На руцэ ў яго сядзеў чырвона-блакiтны, стракаты вялiкi папугай.

Мужчына дапiў каву i перакулiў фiлiжанку на чысты сподак. У цёмна-карычневым абстрактным малюнку знайшоўся толькi жаночы профiль. Мужчына выйшаў на пляц. Трэба было шукаць прыватную кватэру цi гатэль. Быў апошнi месяц вясны. Курортны сезон яшчэ толькi пачынаўся, i таму мужчына не вельмi непакоiўся, што застанецца без кватэры.

— Ара гадае, — побач пачуў мужчына i азiрнуўся. Дзед з папугаем глядзеў на яго.

— Колькi каштуе шчасце? — спытаў мужчына.

— Рубель.

— Дорага.

— Папугаю патрэбны арэхi, гэта сапраўды трохколерны ара, рэдкая птушка...

— Трымай, — сказаў мужчына i аддаў новую блiскучую манету.

— Ара, работай, ара, работай, — паўтараў дзед.

Папугай замахаў крыламi i праз гэта выдаваў большым. Адна папугаева лапа была схоплена металiчным пярсцёнкам. Тонкi, пэўна, ад кiшэннага гадзiннiка ланцужок быў прыпаяны да пярсцёнка, а другiм сваiм канцом зачэплены за чыгуначны гузiк на форменным фрэнчы гаспадара. На плячы ў дзеда вiсела зялёная дыктавая скрынка, скручаныя ў трубкi паштоўкi стаялi ў ёй. Скручаныя паштоўкi былi падобныя на гiльзы ад паляўнiчай стрэльбы. Гаспадар перасадзiў ару з рукi на скрынку. Ара схiлiў галаву, паказаўшы жоўты чуб на патылiцы, i вялiкай, падобнай да абрыкосавай костачкi дзюбаю выцягнуў паштоўку. Быццам бы нечым здзiўленае цi чымсьцi спалоханае папугаева вока пазiрала на мужчыну.

— А чаго ён на ланцугу?

— Неяк уцёк. Праўда, потым вярнуўся, — адказаў гаспадар i аддаў бязважкую папяровую "гiльзу".

Сонца згубiла срэбра — зрабiлася флуарэсцэнтным. Вецер ацiх. Пачыналася спёка. Мужчына знайшоў вольную лаўку. Цёмна-сiнi цень падаў на яе ад разлогае магнолii. Пачынаўся паўднёвы дзень, гарачы i кантрастны. "Ты спаткаеш каханне i сустрэнеш сваё шчасце, калi прыедзеш сюды другi раз", — прачытаў мужчына. На другiм баку паштоўкi быў каляровы анiлiнавы фотаздымак — гатэль i бананавае дрэва, асветленыя флуарэсцэнтным нежывым сонцам.

Гатэль, у якiм знайшоўся двухмесны нумар, мужчына адшукаў даволi хутка, яму пашанцавала. Ён заплацiў за абодва месцы, каб не сапсаваць доўгачаканы адпачынак выпадковымi знаёмствамi. За акном нумара зелянеў дэндрарый. Мужчына доўга глядзеў на невысокую гару, карцела ўбачыць паўлiна, што, схаваўшыся ў зелянiне, крычаў нервова-траскучым голасам. На густа-блакiтным небе смарагдавыя кiпарысы выглядалi iспанскiмi вежамi Гаўдзi. Ядлоўцавыя дрэвы i кедры былi аскетычныя i суровыя побач з далiкатнымi бананамi i лакавымi магнолiямi. На гару ездзiў па тросе цацачна-чырвоны вагончык. Экскурсiя ў дэндрарыi пачыналася на гары, i турыстаў везлi туды ў вагончыку. Нарэшце мужчына ўгледзеў крыклiвую птушку. Паўлiн быў бруднага колеру, а складзены хвост нагадваў пук iржавага дроту. Непрыемная iстота, падумаў ён, i чаму гэта яе называюць прыгожай i экзатычнай; у параўнаннi з папугаем-арай гэта проста металiчны муляж, а не паўднёвая птушка... Мужчына скiнуў кiтайскiя порткi колеру хакi i светла-шэрую кашулю з кароткiмi рукавамi. У новай вопратцы ён адчуў сябе няёмка, здавалася, што ўсе людзi, калi выйсцi з гатэля, будуць на яго глядзець. Але мужчына хутка забыў пра няёмкасць, баваўняныя кашуля i порткi падабалiся яму.

Першы дзень на новым месцы заўсёды доўгi. Мужчына загараў на пакуль яшчэ вольным пляжы. Купаўся ў ёдзiста-салёнай вадзе спакойнага мора. Пiў каву пад стракатымi палатнянымi парасонамi, шмат з асалодаю курыў прывезеныя з дому цыгарэты. Заходзiў у магазiны. У крамах купляў зграбныя паўбутэлькi пепсi-колы з блакiтна-чырвонымi этыкеткамi i такiмi ж чырвона-блакiтнымi знакамi на зубчастых бляшках. Чытаў, схаваўшыся ад спёкi ў сiнiя паркi, англiчанiна Томаса Мора. Ён не ўспамiнаў пра сваю працу, пра дом... Ен адпачываў, не разважаючы пра мiнулае i будучае. Абедаў мужчына ў грыль-бары, еў добра падсмажанае кураня, упрыгожанае зелянiнай, i пiў белае сухое вiно. Вечарам ён пайшоў у кiнатэатр. Паказалi нудны прыбалтыйскi дэтэктыў; падзеi разгортвалiся ў пурпуровых iнтэр'ерах. Кiнатэатр быў летнi, без даху, мужчына глядзеў на чорныя вежы кiпарысаў над экранам i на нямоглы ветах над кiпарысамi. У кiнапраекцыйным святле лёталi матылi, а на экране мiльгалi iхнiя ценi. Дзень скончыўся. Доўгi першы дзень адпачынку скончыўся. За гатэльным сталом у сваiм нумары мужчына пападпiсваў паштоўкi з вiдамi горада i мора. Стомлены, ён лёг спаць. Мужчыну прыснiлася дзяцiнства — магазiн "Прырода", хвалiстыя папугаi ў клетках i марская свiнка ў дыктавай паштовай скрынцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адзiнота на стадыёне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адзiнота на стадыёне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адзiнота на стадыёне»

Обсуждение, отзывы о книге «Адзiнота на стадыёне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x