Адам Глёбус - Адзiнота на стадыёне

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глёбус - Адзiнота на стадыёне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1989, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адзiнота на стадыёне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адзiнота на стадыёне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творчасьць Адама Глёбуса (сапраўднае імя Ада́мчык, Уладзіме́р Вячасла́вавіч) даволі спэцыфічная, радыкальна адрозьніваецца ад колішняй літаратуры савецкага часу. «Адзінота на стадыёне» - другая кніга аўтара, беларускага пісьменьніка, мастака, выдаўца, удзельніка таварыства «Тутэйшыя». Кніга сладаецца з чаіырнаццаці апавяданьняў, кожнае зь якіх – завершаны твор. Тэма – жыцьцёвыя гісторыі, назіранні за штодзённасьцю, перажываньні і пошукі сэнсу жыцьця. Адам Глёбус здольны вылускаць з паўсядзённасьці і звычайнасьці нешта цікавае і неардынарнае. Здольнасьць увайсьці ў душу героя і паказаць сьвет ягонымі вачыма робіць творчасьць Глёбуса даступнай і займальнай. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў. (Н.Г.)

Адзiнота на стадыёне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адзiнота на стадыёне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Да цябе, — пачулася з-за Бэравай спiны.

Бэр зайшоў у пакой, застаўлены станкамi i варштатамi. Швед ляжаў на канапе, якая сваёй бардовай аксамiтнай абiўкаю i белымi гнутымi ножкамi ў стылi ракако зусiм не пасавала да шызага халата на гаспадары.

"Пастарэў, Швед. Няма джынсаў. Няма курткi. Няма доўгiх, па плечы, валасоў. Няма хiпi".

— Бэр? Заходзь! Не чакаў я. Сядай цi кладзiся, калi хочаш, — Швед сеў на канапе.

— Пастарэў ты, Швед, а з падвала не вылез, — Бэр сеў побач са Шведам.

— Добра, што зайшоў. Пастарэў, кажаш? А я газету бачыў, а ў ёй твой партрэт. Дык ты высока далез. Правiльна... Павярнi галаву.

Бэр паказаў Шведу чырвоную прыпухлую скронь.

— Нармуль. Дапамаглi, кажаш, мяне ўспомнiць, — сказаў той, разглядаючы кровападцёк.

— Дапамаглi, як бачыш. Вось я i прыйшоў спытаць. Хто мяне ў парку пад лаўку паклаў? Ішоў я праз парк. Падыходзiць адзiн i кажа: дапамажы. Другi ў тэлефоннай будцы чакае. Я спяшаўся, думаю, чорт з табой. Дастаў я жменю дробязi. А ён мне кажа — багаты мужык ты. Сам разумееш, гэта ўжо — нявыкрутка. І панеслася, i пакацiлася... Прачнуўся я пад лаўкаю.

— Дзе гэта было? — Швед устаў, засунуў кулакi ў кiшэнi халата, потым дастаў з кiшэнi папяросу, прадзьмуў, закурыў i крыкнуў у бок дзвярэй: — Тушкан, вентыляцыю ўключы.

— Зараз, — азваўся той, што адчыняў дзверы ў бамбасховiшча.

Загула вентыляцыйная сiстэма. Па пакоi прабег ледзь улоўны скразнячок.

— Каля дзiцячай чыгункi, — удакладнiў Бэр.

— А з выгляду яны як?

— Думаў, што калi я пачну, дык i пакладу абодвух.

— А дакладней можна, цi так гахнулi, што памяць адбiлi?

— Шарахнулi як мае быць, але памяцi не адбiлi. Наадварот, як бачыш, дарогу ў твой падвал успомнiў... Слухай. Адзiн меншы за мяне, рэдказубы, з вусiкамi рэдкiмi; да цырульнiка падобны цi да бармена, на iм джынсовая куртка i значок, рот з высалапленым языком — Ролiнг Стоўнз.

— Ведаю, — ашчэрыўся Швед, — ёсць такая гнiль рэдказубая. Алекс яго мянушка. Хiба ты яго не мог навучыць, як грошы сшыбаюць?

— Гэтага я навучыў, але быў i другi, той, што ў будцы стаяў. Яго не помню. Як зачапiлiся, сам разумееш, не было калi разглядаць.

— Забралi што? Цi так пабiлi?

— Грошы, гадзiннiк...

— Ясна. Эй, Тушкан, мы пайшлi, а ты сядзi, не адчыняй.

* * *

Побач са Шведам Бэр адчуваў сябе маладзейшым на гадоў дзесяць.

"Раней хадзiлi мы па вулiцах, i не было ў тых вулiц тупiкоў. Сядзелi мы ў скверах i пiлi вермут, i забаўлялiся з дзеўкамi, i слухалi музыку, i самi спявалi... Была сiстэма, i ездзiлi мы па краiне аўтастопам, i ў кожным вялiкiм горадзе нас чакалi падвалы з напiсанымi на сценах адрасамi iншых такiх падвалаў, дзе не зачыняюцца дзверы, i было вiно, i быў хлеб. Называлi нас i хiпi, i патлатымi, i джынсовымi, i падонкамi, шкодным элементам, i люмпен-пралетарыятам, i чорт ведае чым, i Бог ведае кiм... А мы пляваць хацелi на ўсе гэтыя назвы, мы ехалi, а потым iшлi, а потым зноў ехалi, i ў дарозе не было тупiкоў. Толькi Шведу не пашанцавала, трапiў ён у тунель, дзе выключылi святло, — знайшлi ў ягонай сумцы шпрыц i ампулы з кайфам. Два гады Шведа не было ў абдымках дзяўчат i на дарогах. Вярнуўся ён стрыжаны, з вялiкiм шнарам на вуху. Выпiлi мы пляшку каньяку ў вакзальным буфеце за сустрэчу, за сяброўства, за два доўгiя-доўгiя гады i разбеглiся ў розныя бакi..."

— Знойдзем. Гадам буду, а мы iх вылавiм. Калi не памылiлiся i ў парку Алекс быў — мы iх каля нямецкага рэстарана i знойдзем, — Швед заводзiў сам сябе.

У рэстаран ён зайшоў адзiн. Бэр застаўся чакаць на алеi, ён сеў так, каб быў вiдзён, на усялякi выпадак, рэстаранны ганак, дзе курылi п'янаватыя студэнты.

Швед хутка з'явiўся на ганку.

— Зробiм так. Я падыду адзiн, быццам п'яны, i паклiчу iх у двор, быццам хачу пярсцёнак iм здаць, быццам не хапiла мне сёння i я хачу дабавiць, а на кiшэнi — нулi... Карацей, напляту. Як толькi завяду iх пад арку, уставай i за намi iдзi, толькi не спяшайся, я адзiн iх пакладу.

— Адзiн такi паклаў, а потым пад лаўкай прачнуўся. — Бэр адчуў, як задрыжэла ў яго калена, яно заўсёды дрыжэла перад бойкаю, да першага ўдару.

— Спакойна, Бэр. Яны як цапы панабiралiся, а я ў форме. Ведаеш, як з бухадзелам завязаў. Не магу пiць, пячонка не дае. Іголку зусiм забыў. Толькi калi пакурыць, i тое зрэдку. Во як, даўно не бачылiся... Пакладу я iх, вярняк. Хто такi Алекс? Хто такi Цапок? Хто яны супроць Шведа? Галоўнае, каб не даць уцячы аднаму, пакуль я другога бiць буду. Зробiм не так. Ты будзеш у двары чакаць. Калi якi дзёрне, ты спынiш. Першым грохну Цапка, а Алекс хай бяжыць, ён твой. Толькi не пабяжыць Алекс, будзе спадзявацца, што яны ўдвух мне рыла надзяруць. Ідзi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адзiнота на стадыёне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адзiнота на стадыёне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адзiнота на стадыёне»

Обсуждение, отзывы о книге «Адзiнота на стадыёне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x