Падрыхтаванае на падставе: Адам Глёбус, Хлопчыкі — Мінск 1993.
© Камунікат.org, 2012
Ёсць кнігі, прачытаныя ў маленстве
У кожнае кнігарні совй непаўторны дух, свае адмысловыя правілы, свае таямніцы, не кажучы пра гандлярак, касіраў, вітрыны, залі, столь і падлогу. Па менскіх кнігарнях вандрую больш за дваццаць пяць гадоў і не магу наталіць цікаўнасці да розных выданняў, да кніжак, альбомаў, часопісаў і каталогаў. Пэўна, я — бібліяман. І часовыя перапынкі ў маіх паходах па букіністах — здараецца, месяцамі не наведваюся ў кнігарні і не купляю і нават не чытаю нічога — толькі запэўніваюць у невылечнасці, хай сабе і не самай жахлівай, але ж маніі. Нават карціны і малюнкі я не люблю так, як кніжкі, а здаецца, павінна было быць наадварот, бо колькі сябе памятаю — маляваў з радасцю, а пісаць не любіў. Усе пісьмовыя заданні ў школе выконваў праз сілу, а ў пачатковых класах плакаў над сшыткамі, боб рука замест рысак, кружочкаў, літараў выводзіла дрыжачыя крэмзалі. І з дзівам глядзеў я на бацькаў збор аўтаручак, пёраў, бутэлечак з атрамантам. Бацька — пісьменнік. У яго буйны добры почырк, ён гадзінамі піша за сталом, ён можа пісаць паўсюль: у лесе, у полі, каля рэчкі, у дзедавай вясковай хаце з гліняным токам замест падлогі. Пісаць, як бацька, я так і не навучыўся. Малюю літары, а не пішу. А ўласна малюнкі іяне раздражняюць, нават свае, зробленыя тольк што. Якая абмежаванасць — гадзіну маляваць тое, пра што можна напісаць за хвіліну. Але гэта — рацыянальная выснова, а рука ўсё ж малюе. Душа не любіць загадаў, асабліва прагматычных, яе стыхія — жывапіс і музыка. І, можа, таму я кінуў заняткі мастацтвам і займаюся літаратураю. Пэўна, тау вандрую па менскіх кнігарнях, букіністах і не магу абмінуць ніводнага кі ёска, дзе за шклом свецяцца кнігі. Калі і як пачалося? Цяжка вызначыць, бо мама — бібліятэкарка, а бацька — літаратар. Выходзіць, што да нараджэння я быў сярод кніжак. На першых дзіцячых фотакартках маё крэсла з дзіркаю пад гаршчок стаіць каля этажэркі з бацькавай бібліятэкаю. І на крэньчыках можна разабраць прозвішчы беларускіх класікаў: Чорны, Чарот, Багдановіч, Купала. Сярод іх — стракаты двухтомнік Пятра Глебкі, адзнака часу, 60-ты год. Тады й пачаліся кніжныя вандроўкі. Бацька заходзіў у кнігарні і выбіраў, разглядаз, гартьаў розныя томікі, а я назіраў за ім, капрызіўся. У дзяцінстве быў нэндзаю, мог заплакаць на ўсю кнігарню, як зрабіў у Маскоўскім букінісце, што і цяпер стаіць на горцы, за цёмным помнікам друкару Івану Фёдараву. Бацька так доўга не мог наважыцца заплаціць за першае выданне рамана Івана Буніка “Вёска”, што я сапрэў у зімовым палітончыку і зарумзаў. Бацька ўсё ж прыдбаў свайго ўлюбёнага Буніна, і мы выйшлі на вясновае паветра і накіраваліся ў “Дзіцячы свет”, дзе набылі мне значок — герб горада Масква. А ў 68 годзе мама зрабіла мне агаламшальны падарунак, з яе зарплатаю ў 120 рублёў, быў куплены сапраўдны фаліянт, альбом “Пётр Канчалоўскі”, з паўаголеным сумлявым падлогацёрам на супервокладцы. Альбом каштаваў ажно 8 рублёў. А прадавала яго старэнькая гандлярка. Яе стол з кнігамі стаяў чамусьці ў гастраноме. Фаліянт яна абгарнула ў танюткі цэлафан, у які звычайна загортваюць гваздзікі і цюльпаны. Стол стаяў насупраць мяснога аддзела, і чаму мама замест мяса набыла альбом Канчалоўскага? І цяпер — загадка. Вось які падарунак я атрымаў на сваё дзесяцігоддзе. Выдатны, дарэчы, бо і цяпер люблю расейскі кубізм — Лянтулава, Машкова, Ларывонава і ўвесь “Бубновы валет”, і Пятра Канчалоўскага з класічным нацюрмортам “Сухія фарбы”. А бацька любіць Івана Буніна і Вінцэнта Ван Гога. Адна з бацькавых аўтабіяграфій так і пачынаецца: “Каб я маў шчыры талент Ван Гога, я б намаляваў сваю вёску…” Да альбома расейскага кубіста ў нашай сям’і была толькі адна кніга па мастацтву: Ваг Гог “Лісты”. А трапіла яна да нас вось як… Маці і тата дамовіліся зрабіць бацькавай маме, бабе Броні, падарунак — сандалі. Тата ўзяў 5 рублёў на самыя просценькія сандалі, у якіх хадзілі тады ледзь не ўсе дзеці дый вясковыя кабеты. Замест падарунка бацька прынёс лісты Ван Гога з каляровымі рэпрадукцыямі. Бацька перажываў, казаў, што сам не разумее, як так магло здарыцца. А я быў настолькі ўражаны карцінамі, што дагэтуль тлькі перадлік Вангогаўскіх палотнаў выклікае захапленне. Крэсла Ван Гога. Рэстаран “Серэна”. Едакі бульбы — самая беларуская карціна ва ўсім свеце. Ткач — у бабы Броні былі амаль такія ж кросны.
Читать дальше