Тата Тангі. 14 ліпеня ў Парыжы. Зграя варон па-над хлебнгым полем — калі перачытваю адну з лепшых бацькавых навел “Кароль Нябожа”, згадваецца гэтак драматычнае палатно. Краявід у Авэры пасля дажджу — рыхтык мястэчка Койданава. Вясновы сад. Куст — пад такімі вось кустамі бэзу грабуць псок беларускія куры. Нацюрморт з цыбуляю — яго спрабаваў скапіраваць. Вельмі ўжо спадабаўся ружовы томік з надпісам DE LA SANTE. Але з капіравання выйшлі адны непрыемнасці. Не ведаю як, толькі кніжка Ван Гога ўпэцкалася ў тлусты бурачковы краплак. Пляміна была на форзацы. Бацька ўбачыў, сварыўся. Казаць яму, што не я зрабіў, — марная справа. Цяпер кніга ў мяне. Часам перачытваю, гартаю, згадваю… А краплакавую пляміну я палюбіў. Яна ў самым цэнтры форзаца, на згіне, там, дзе пад паперу падклейваюць марлю, за 27 гадоў фактура марлі праступіла праз фарзацную паперу і пляміна набыла выгляд жывапісу. Вядома, што не вангогаўскага. Лесвіца ў Авэры. Чырвоны вінаграднік у Арлі. Партрэт старэйшага наглядчыка лякарні ў Сан-Рэмі. Дарога з кіпарысамі… І так да канца, а потым з пачатку. Дарога з кіпарысамі ў горадзе Сочы, на Чорным моры. Менавіта там я прачытаў першую важкую кнігу ад пачатку і да канца. Гэта быў травень 69-га. Чытаў на пляжы, у парку, пад кіпарысамі, пад платанамі… Свет амерыканскіх індзейцаў. Змаганне за незалежнасць. Майн Рыд. Прачытаўшы кнігу, я завёў сшытак, куды пачаў запісваць усё прачытанае. Той сшытак згубіўся, а вось другі застаўся. У ім я распачаў першае апавяданне. А пачыналася яно оз малюнка: прырыя, кактусы, на даляглядзе — коннікі. Пачынаў, як і Майн Рыд, з апісання прэрыі. Нічога добрага не атрымлівалася. Цікава адно тое, што разумеў: не здатны я апісаць прэрыю. А ўсё астатняе, мне здавалася, не вартае апісання. Нашто пісаць тое, чаго не чытаюць? “Тата, чаму ты не пішаш пра прыгоды?” Бацька смяяўся, казаў: “Вырасцеш і сам напішаш”. А празаік Іван Пташнікаў, перастрэўшы ў пад’ездзе, пытаўся: “Валодзя, якіх ты ведаеш пісьменнікаў?” Я гаварыў навучанае бацькам: “Вас”. Ён радаваўся і пытаў: “А яшчэ?” — “Тату і дзядзьку Караткевіча”. Пташнікаў рабіў сур’ёзны твар, які робіць цяпер у рэдакцыі, калі разважае пра мае сумнаватыя навелы: “А Стральцова Мішу ведаеш?” — “Ведаю”. — “Малайчына, бяжы”. Я без паўз Стральцоўскую, поўную дзяўчат, кватэру на двор, дзе гулялі ў індзейцаў Дзеружынскі, Махнач, Яўменаў, Алешка і Бабачкін. Рамана пра індзейцаў я так і не напісаў. І проста рамана не склаў. Я амаль і не чытаю раманаў. Для мяне само слова “раман” мае пэўнае матэрыяльнае увасабленне. На гарышчы дзедавай хаты побач з кроснамі стаяў куфар з кнігамі. Там сабраліся школьныя падручнікі, па якіх вучыліся і ммой тата, і два ягоныя браты. Алгебы, фізікі, геамерыі са скарабачанымі звалістымі старонкамі. Сярод падручнікаў я знайшоў раман Аляксандра Дзюма “Праз дваццаць гадоў”. Кнігу ў 53-м годзе падаравалі бацькаваму брату, дзядзьку Саву, за перамогу ў спаборніцтвах па валейболу. На шмуцтытуле сінеў надпіс і чарнела круглая пячатка Віцебскага педагагічнага інстытута. Я праглынуў кнігу за тыдзень. Палацы, мушкецёры, Мазарыні і ўсё астатняе, такое ўсім вядомае, зрэшты, не ўсўім. Мой дзед Валодзя чытаў вельмі марудна і толькі па-беларуску, і толькі “рускікі” літарамі. У свае семдзесят, адпрацаваўшы жыццё грузчыкам, ён пайшоў вартаўніком і… стаў чытаць. А чытаў ён выключна падручнікі за першыя класы. А вось баба Броня чытала толькі “лацінскімі” літарамі і толькі каталіцкія малітоўнікі. Малітоўнікі цяпер у бацькі, а дзедавы падручнікі, пэўна ж на гарышчы пустой нічыйнай хаты. Недзе там, каля кроснаў, у куфры і важкі том Дзюма, які мне згадваецца пры слове “раман”. Як пры слове “Дзюма” я згадваю нябожчыка паэта Яўгена Крупеньку, які ўпарта казаў — Дз'юма. І колькі ні папраўлялі, ні тлумачылі, ні насміхаліся, Крупенька ўсё адно казаў: “Дз'ю ма!” Зямля ім пухам.
Пасля трыццаці я пачаў перачытваць кнігі, што меў у маленстве. Мяне ўжо менш і менш цікавіць іх змест. Я адшукваю між старонак страчаны час, шукаю зазоры, праз якія можна вярнуцца ў маленства.
Ярак і Антон ляжалі ў вялікім дзедавым ложку і перашэптваліся. Раніцай хлопцы збіраліся паехаць у грыбы, таму і ўгаварылі Антонаву бабулю пакласці іх разам. Ярак ляжаў каля сцяны пад жоўта-сінім дываном, на якім алені, два вялікіх, адзін малы, прыслухоўваліся да шапацення сіне-зялёнага намаляванага сасонніку, да плёскату бела-белай крыніцы. Іх круглыя чорныя вочы неміргаючы глядзелі на прыадчыненыя дзверы ў суседні пакой. Адтуль ціха плыла гутарка спартыўнага каментатара з чэмпіёнам. Стары, хрыплаваты рэптадуктар, які знарок не выключылі, перадаваў спартыўныя навіны. Хлопцы перасталі гаварыць, пажадаўшы адзін-аднаму добрай ночы, і заснулі. Рэпрадуктар на хвіліну змоўк, а потым пачалася музычная перадача “Для тых, хто не спіць”.
Читать дальше