Адам Глёбус - Адзiнота на стадыёне

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глёбус - Адзiнота на стадыёне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1989, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адзiнота на стадыёне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адзiнота на стадыёне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творчасьць Адама Глёбуса (сапраўднае імя Ада́мчык, Уладзіме́р Вячасла́вавіч) даволі спэцыфічная, радыкальна адрозьніваецца ад колішняй літаратуры савецкага часу. «Адзінота на стадыёне» - другая кніга аўтара, беларускага пісьменьніка, мастака, выдаўца, удзельніка таварыства «Тутэйшыя». Кніга сладаецца з чаіырнаццаці апавяданьняў, кожнае зь якіх – завершаны твор. Тэма – жыцьцёвыя гісторыі, назіранні за штодзённасьцю, перажываньні і пошукі сэнсу жыцьця. Адам Глёбус здольны вылускаць з паўсядзённасьці і звычайнасьці нешта цікавае і неардынарнае. Здольнасьць увайсьці ў душу героя і паказаць сьвет ягонымі вачыма робіць творчасьць Глёбуса даступнай і займальнай. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў. (Н.Г.)

Адзiнота на стадыёне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адзiнота на стадыёне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

Размова з жанчынай — прадаўшчыцай паштовак — разбурыла знойдзены мужчынам спакой.

— Ты зноў купляеш тыя ж самыя паштоўкi? — сказала яна.

— Якая рознiца?

— Падумала, што забыўся.

— Не помню, што браў раней, але рознiцы няма. Колькi з мяне?

Мужчына разлiчыўся i паклаў купленыя паштоўкi ў кнiгу Томаса Мора. Ён падумаў, што гэтыя прастакутныя стандартызаваныя краявiды больш адпавядаюць "Утопii", чым уклееныя шызыя iлюстрацыi. Мужчына падумаў, што трэба самому зрабiць малюнкi да Мора, трэба намаляваць горад, мора i сонца. Што ён прыедзе дадому i на вялiкiх аркушах, белых i чыстых, пачне маляваць. А потым вялiкiя малюнкi ён развесiць на сценах майстэрнi. Пачне вечарэць, i густое, поўнае водару з лiповага цвету сонечнае святло паляцiць у майстэрню праз адчынены квадрат акна. Малюнкi патаемна зазiхацяць, бо намалюе iх простым алоўкам на вялiкiм фармаце. Мужчына падманваў сябе, ведаючы, што так не будзе. Зробяцца iшыя малюнкi, а гэтых не будзе. Але ад гэтых падманных думак была радасць.

— Ты купляеш тыя ж паштоўкi, — ён зноў пачуў голас жанчыны. Звычайныя словы разбурылi знойдзены спакой.

Паснедаўшы ў таннай сталовай i вырашыўшы больш не наведваць гэты металiчна-дыктавы ангар, у якiм стаяў моцны пах дэзiнфекцыйных хiмiкатаў, мужчына пайшоў на платны пляж. Пляж быў амаль пусты, чыста падмецены i цiхi. Рады драўляных лежакоў пад складзенымi парасонамi нагадвалi незвычайны стадыён. Некалькi хлопцаў у чырвоных, нацягнутых на плаўкi, трусах ныралi з хвалярэза ў шкляную глыбiню. Ныральшчыкi смяялiся, папiхалi адзiн другога, давалi нырца, проста падалi ў ваду i зноў узлазiлi на бетонны аброслы водарасцямi i дробнымi вострымi ракавiнамi хвалярэз. Адзiн з хлопцаў падышоў да мужчыны i папрасiў закурыць. Мужчына даў цыгарэту. Хлопец папрасiў яшчэ адну, але мужчына больш не даў. Хлопцы сядзелi на хвалярэзе i курылi, перадаючы адзiн другому цыгарэту. Мужчыну было добра вiдаць, што ў iх аднолькавыя трусы — чырвоныя з шаўковымi зялёнымi лампасамi. Такая ж сакавiта-зялёная шаўковая блузка была на прадаўшчыцы паштовак, падумаў мужчына, i яму зрабiлася няўтульна з таго, што, лежачы на пляжы, ён думае пра незнаёмую прывабную жанчыну. Ён паспрабаваў думаць пра iншае — малюнкi на вялiкiх аркушах, праца, такая, што забываеш пра час, дом... I чым больш яму хацелася забыць жанчыну, тым больш выразна ён разумеў, што не можа гэтага зрабiць. Вечарам, седзячы ў кавярнi, мужчына вырашыў запрасiць прадаўшчыцу ў бар.

У гасцiнiчным нумары мужчына доўга ляжаў, не могучы заснуць. Ён перабыў на сонцы. Яго калацiла — гарачыня пералiвалася ў халадэчу. Да плячэй не дакрануцца. Выратавала таблетка анальгiну i дзве цыгарэты, выкураныя ўзапар. Прачнуўся ён позна i доўга слухаў, як напружана рыпеў трос, як вуркатаў вагончык з экскурсантамi. На пляж у гэты дзень мужчына рашыў не хадзiць.

* * *

— Добрай ранiцы, — павiтаўся мужчына.

— А я думала, што ты пакрыўдзiўся. Толькi якая зараз ранiца?

— Каму дзень, каму ранiца. — Ён паглядзеў на дагледжаныя рукi, якiя трымалi бляшанку з дробнымi грашыма, падумаў, што трэба запрасiць жанчыну ў бар, i сказаў:

— Мне патрэбна паштоўка — бананавае дрэва i гатэль.

— Бананавае дрэва... Пачакай. Здаецца, у мяне iх купiлi оптам.

— А хто, ты не памятаеш?

— Дзед у чыгуначным фрэнчы. Ёсць у нас такi. З'явiўся ў горадзе на пачатку красавiка. Ты яго, пэўна, бачыў. Папугай у яго стракаты, яркi... Ара гадае! Ара гадае! Ара прарочыць лёс! Каля марпорта. Бачыў?

— Бачыў. Каля марпорта, на пляцы. — Мужчына, каб хоць як падтрымаць гутарку, спытаў: — Чаму ён купiў менавiта гэтую паштоўку, а не вiд прывакзальнай плошчы, напрыклад?

— Не ведаю. А ты, як разумею, ужо знайшоў свой лёс?

— Так.

— I што, калi не сакрэт, цябе чакае?

— Мяне чакае шчасце i каханне, калi зноў прыеду сюды.

— Ты прыедзеш... — сказала яна.

Ён не зразумеў, пытанне гэта цi сцвярджэнне, i сказаў:

— Лепш не чакаць другога разу, а сустрэцца сёння ўвечары.

— Я не супраць.

— На жаль, не ведаю горада. Марпорт, пляж i аўтавакзал...

— Можна каля марпорта.

— У восем чакаю. Там добрая кавярня.

* * *

На пляж ён не хадзiў. Вясна на поўднi канчалася, i вось-вось павiнны былi закрасаваць магнолii. Мужчына падумаў, што дома толькi пачынаецца вясна i на дарожных адхонах па леташняй шорсткай траве з'яўляецца мяккая зелянiна. Ён iшоў па горадзе, думаючы пра вясну i жанчыну ў шаўковай блузцы, i яму зажадалася сесцi ў любы, першы, што трапiцца, аўтобус i паехаць абы-куды. Трапiўся двухсалонны "Ікарус", але мужчыну не пашанцавала. Аўтобус спынiўся на прывакзальнай плошчы. Вадзiцель у сапсаваны мiкрафон аб'явiў, што чыгуначны вакзал — гэта апошнi прыпынак, i папрасiў пасажыраў выйсцi. Мужчына зайшоў у прыгарадныя касы i ўзяў бiлет на электрычку. Да адпраўлення яшчэ заставалася колькi хвiлiн. Ён вярнуўся на прывакзальную плошчу, каб разгледзець вежу з гадзiннiкам. Вежа траплялася на кожнай другой паштоўцы. Стромкая, чатырохкантовая, пад тонкiм высозным шпiлем, з круглым гадзiннiкам, вежа была сiмвалам горада. На глыбока-чорным цыферблаце памiж арабскiмi лiчбамi блiшчэлi латунныя знакi задыяка. Мужчына знайшоў свой знак — Вагi. Вагi былi памiж дзевяткай i дзесяткай. Не супадае, падумаў ён, мой любiмы час пачынаецца недзе ў сем вечара, а заканчваецца не ў дзесяць, а прыкладна ў восем. Мужчына пачаў разглядаць другiя знакi, але пара была iсцi на электрычку, i ён запомнiў, акрамя свайго, знак Скарпiёна. Скарпiён быў падобны на павука з хвастом. Электрычка ляцела над пляжамi i прыбоем. У вагоне было блакiтна i хiстка ад мора, святла i руху. Мужчына не ведаў, куды i нашто ён едзе, але яму падабалася глядзець на жывую стужку прыбою, на паўпустыя пляжы, на кандовыя хваляломы... На станцыi, дзе ён сышоў, пахла свежым хлебам. За стойкаю ў прывакзальным буфеце двое армян у модных нясвежых кашулях пiлi пiва з вялiкiх шкляных куфляў. У буфеце, акрамя пiва i бутэрбродаў з сырам, нiчога не было. Мужчына ўзяў бутэрброд. Хрумсткая скарынка яшчэ цёплага хлеба з сырам i маслам нагадала мужчыну яго дзяцiнства i чэргi па хлеб. Пiва мужчына не пiў. Ад пiва ў яго пачынала балець галава. Мужчыну захацелася выпiць паўшклянкi белага вiнаграднага вiна, але вiна ў буфеце не было. У прыстанцыйным кiёску яму трапiлася на вочы паштоўка з бананавым дрэвам. Ён купiў дзве i падумаў, што яны зусiм не патрэбны яму. У кiяскёркi мужчына спытаў, цi можна за гадзiну зайсцi ў лес; тая сказала, што можна, i растлумачыла, як iсцi. Невялiкае паўднёвае мястэчка пахла сераю i марскою соллю. Зеленкаваты пыл ляжаў на прыдарожнай траве. Сцежка стромка пачала ўздымацца на гару. Iсцi было цяжка. Незнаёмы, хай сабе i светлы, лес насцярожваў. Глiнiстую зямлю засцiлала вялiзнымi плоймамi леташняе лiсце. Белыя, што крэйда, камянi выступалi з-пад лiсця i здавалiся кавалкамi святла. Мужчына падняў адзiн гладкi, але не слiзкi камень. Было прыемна адчуваць у руцэ важкасць i цеплыню прыдарожнага каменя. У вiльготна-цёмнай ямцы, дзе толькi што ляжаў камень, заварушыўся чорны, нiбыта выпацканы машынным алеем, скарпiён. Гiдлiвасць апякла мужчыну. Ён вярнуўся на станцыю. У горад мужчына даехаў аўтобусам. Лежачы ў нумары, ён чытаў Мора. Думкi блыталiся, забывалiся папярэднiя абзацы, логiка ўцякала, сэнс расцярушваўся... Ён адклаў кнiжку i пачаў рабiць спробы ўспомнiць жанчыну. Успамiны былi падобны на замаруджаны, блага зманцiраваны тэлефiльм. Складны столiк з паштоўкамi пад веернымi пальмамi. Побач — маладая жанчына. Торс, вылеплены блузкаю, спаднiцай i ветрам. Пальцы пералiчваюць пачак паштовак. На паштоўках бананавае дрэва i гатэль. Жаночыя вусны шэпчуць лiчбы. Адсутнасць макiяжу. Блакiтна-зялёнае вока. У iм — мужчына i свет... Мужчына адчуў, што засынае. Каб не заснуць, ён прыняў душ i апрануў свежую кашулю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адзiнота на стадыёне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адзiнота на стадыёне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адзiнота на стадыёне»

Обсуждение, отзывы о книге «Адзiнота на стадыёне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x