Адам Глёбус - Смерць — мужчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глёбус - Смерць — мужчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1992, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Смерць — мужчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смерць — мужчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сьмерць заўсёды прадстаўляецца нам у вобразе старой кастухі-жанчыны, худой, зсівелай, якая бадзяецца па сьвеце ў пошуках таго, каму прыйшла пара перайсьці ў сьвет іншы, другі, магчыма, лепшы. Нават сама назва «сьмерць» - жаночага роду. Дык і не дзіва, што малююць яе жанчынаю ў доўгім плашчы, са спушчаным на вочы каптуром, з касою ў руках. Малююць такою, быццам яна вечны касец, вандруе па Зямлі, збіраючы жудасны плён. І тут ўжо закралася нясьцісласьць. Жанчына – жняя, яе рукам больш прывычны серп. Магчыма, таму Адам Глёбус выводзіць сваю тэорыю, сьцьвярджаючы, што «Смерць — мужчына, а не жанчына. Нязвыкла, але смерць — ён, а не яна, як мяркуе тутэйшая большасць. Усе выявы з жанчынамi, што размахваюць косамi, — падман недасведчаных. Смерць — мужчына!». (Н.Г.)

Смерць — мужчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смерць — мужчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жанчына трымаецца за юнака. Яны iдуць адлiжнаю сцежкаю, што вiецца каля высозных сцен з чорнымi вокнамi. Спадарожнiца несупынна гаворыць.

— Я паехала праз увесь горад на аўтобусах. Цэлы дзень ля плiты, цэлы дзень на нагах... Мы рыхтавалi жалобную вячэру. А за сталом я не змагла есцi, толькi пiла i маўчала. Не ведаю, як вы, а я пасля могiлак есцi не магу. Мне прапаноўвалi застацца пераначаваць. Сава з Яняй — мае даўнiя сябры, але ж я не магу кiнуць сямiгадовага сына аднаго на цэлую ноч. Не магу? Не магу. Мы сёння пахавалi Янiнага сына. У Савы з Яняй нiкога не засталося. Адзiн сын... Быў... Ён у мiнулым годзе школу скон...

Жанчына паслiзгаецца i непрыгожа, падвярнуўшы пад сябе нагу, падае на брудны лёд. Юнак ледзь утрымлiваецца на нагах. Ён губляецца i нават не адразу дапамагае спадарожнiцы падняцца. Тая, седзячы на сцежцы, пачынае разглядаць пабiтае калена, з якога праз светлы падраны капрон сочыцца кроў.

— Нiшто, загоiцца, — недарэчна весела кажа жанчына i смяецца. Рэха нясе смех над кварталам, у цёмнае гладкае неба.

Яны iдуць далей. Жанчына ледзь заўважна прыпадае на пабiтую нагу. Яна надзiва хутка забываецца на падзенне i працягвае расказваць юнаку пра няшчасце сваiх сяброў:

— Яня была ўпэўнена, што iх сын стане дыпламатам. А тут раптам такое... Жах! I знайшлi яго зусiм выпадкова, суседскiя дзецi палезлi на гарышча i ўбачылi, што ён спiць, седзячы ў кутку. Дзецi прыбеглi да Янi i сказалi, што яе сын спiць на гарышчы. I чаму менавiта ён? Не разумею... Чаму нiкчэмнасцi, што ў аўтобусе музыку слухаюць, яшчэ жывуць, а разумны i прыгожы юнак спiць на могiлках? Колькi рознай брыды па свеце соваецца?! I нi на што яна не здатная, i нiкому яна не патрэбная, нават смерцi. А вось хлопца няма. Ён узяў з бацькоўскае шафы снатворнае i заснуў. Калi Яня знайшла яго на гарышчы, ён быў мёртвы. I чаго, спытайцеся, нам нестае? Смерць хадзiла за iм, i нiхто з нас не бачыў яе. I вось што дзiўна, звычайна пасля пахавання ўваччу твар нябожчыка стаiць, а ў мяне — стол, прыбраны па-святочнаму. Я замучыла вас сваiмi прыпавесцямi. Зрэшты, мы прыйшлi. Дзякуй вам, малады чалавек.

Жанчына растае ў цемры пад'ездных дзвярэй. Праз колькi мiнут на цёмным фасадзе запальваецца маленькi прамакутнiк акна з яркай прыветнай лямпачкаю.

Будоўля

Тады мне было не сорамна ўзяць флейту i пачаць вучыцца iграць. Я набыў флейту ў чорным з матэрыi футарале i паўсюль вазiў яе з сабою. Вечарамi я на слых падбiраў мелодыi простых песень i радаваўся, калi хоць нешта атрымлiвалася.

У той вечар я ўзняўся на вежу, выйшаў праз акно на вузкi карнiз, сеў на яго i пачаў iграць. Мне падалося, што вежа хоча нахiлiцца i скiнуць мяне, каб я праляцеў колькi дзесяткаў метраў i разбiўся аб заваленую бiтай цэглаю зямлю.

Я сядзеў на карнiзе, а пада мною ўнiзе ляжаў засыпаны будаўнiчым смеццем двор. Пада мною было мястэчка.

Вежа належала сабору, што стаяў на грудзе. Баракальная трохнефная базiлiка ўздымалася над мястэчкам. Дзве белыя вежы свяцiлiся ў начным небе. А мястэчка ляжала ўнiзе. Малое, бруднае, з недагледжанымi скверамi i садамi, з аднапавярховымi крамамi i нахiленымi платамi, з патрэсканым асфальтам i брэхам навязаных сабак.

У саборы мы працавалi ўтрох: Ладак, Хведар i я. Вечарамi я сядзеў на карнiзе, а яны былi ў вежы. Яны спрачалiся штовечар, i iхнiм спрэчкам не было канца. Звычайна пачынаў Хведар:

— Марна ўсё гэта. Мiтусня. Пыл. Дарэмнасць. Сягоння, ты бачыў, у левым нефе са скляпенняў абвалiлася больш як метр атынкоўкi. Два анёлы ўпалi на падлогу i ператварылiся ў друз, iм нават крылы не дапамаглi ўратавацца. Іх не адновiш. Мы нават не паспелi iх сфатаграфаваць, а iх ужо няма. I так паўсюль. Утрох мы не паспеем нiчога зрабiць, нават фрэскi зафiксаваць не зможам. А яны сыплюцца, падаюць i знiкаюць... Мы толькi прысутнiчаем, мы толькi саўдзельнiкi працэсу. Мы працуем вельмi марудна i не паспяваем нават прыпынiць распад. Сягоння разбiлiся анёлы, а ўчора ў цэнтральным нефе мы забiлi металёвы крук, каб замацаваць рыштаваннi, бо той, што быў забiты ў Лiзавецiну постаць, выпаў. Мы мацуем рыштаваннi, а яны згнiлi, струхнелi. Цвiкi павыязджалi з дошак, i робiцца небяспечна нават проста хадзiць, не тое што працаваць. Рыштаваннi перастаялi свой тэрмiн, яны спарахнелi. Мы ходзiм па рыштаваннях, яны хiстаюцца i рыпяць...

Хведар высокi, чорнавалосы з рудой барадою, насiў паўвайсковы фрэнч. Гаварыў Хведар цiха i невыразна, словы злiвалiся ў манатонную плынь. Ён не рабiў акцэнтаў, не нацiскаў, не выдзяляў... Ён канстатаваў i пералiчваў. У Хведара былi вялiкiя глыбока-чорныя вочы, i ў iх увесь час нешта трапляла: мошка, парушынка, пыл...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смерць — мужчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смерць — мужчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Смерць — мужчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Смерць — мужчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x