Адам Глёбус - Новы дамавікамерон

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глёбус - Новы дамавікамерон» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Новы дамавікамерон: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Новы дамавікамерон»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Анёл з'яўляецца з-за паркана. Можа, хто з маіх суседзяў і бачыў, як Анёл выходзіць з пад'езда ці як вылятае са слухавога акенца майстэрні, што некалі належала савецкаму разьбяру, а цяпер — уласнасць нацыянальнага музея. Можа і так. Толькі сапраўдны Анёл уздымаецца з-за жалезабетоннага паркана, на якім напісана чырвонае слова НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ, з-за таго самага плота, што адгароджвае стары двор ад новабудоўлі. Спачатку паказваецца анёльская галава: кудзеры доўгіх светлых валасоў вакол вузкага белага твару з тонкім доўгім носам ды круглымі сінімі вачыма. Потым з'яўляецца шыя з акуратным кадыком і выплываюць плечы, за якімі можна ўбачыць магутныя крылы. Можа, хто з маіх знаёмых і сустракаў Анёла ў залатым плашчы ці ў бліскавічным панцыры мадрыдскага тарэадора. Можа... Але Анёл, які ўздымаецца з будоўлі, носіць яскрава-чырвоны хітон. На Анёле доўгі, колеру артэрыяльнае крыві хітон і болып нічога. Нават зімою, у лютыя маразы, Анёл босы. Зрэшты, Анёл не ходзіць па грэшнай зямлі. Ён лунае, планіруе, лётае. Анёл уздымаецца, узносіцца, творыць урачыстасць. Анёл — лётчык ад Бога.

Новы дамавікамерон — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Новы дамавікамерон», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

"Табе маркотна, ты стамiўся ад мiтуснi i клопатаў, табе трэба пяшчота.. Тэлефануй мне. Маё iмя Лiка. Тэлефон..."

— Добры дзень, з вамi размаўляе аўтаадказчык. Зараз Лiка адпачывае. Тэлефануйце пасля трынаццацi.

"Прыйдзi, пацалуй мае мядовыя вусны, i жыццё перастане быць чорным калодзежам. Тэлефон..."

— Так рана, проста жах! Якая, дарэчы, гадзiна?

— Восем!

— Прабачце... Слухаю, што б вы хацелi?

— Маладую, да дваццацi, высокую, стрункую, шатэнку, з цалкам паголенымi падпахамi.

— Ваш тэлефон?

— Прачытайце на вызначальнiку нумара.

— Прачытала... Толькi тут няма адраса, а мне патрэбны адрас...

— Месца толькi маё?

— Толькi вашае.

— Пляц Парыжскай Камуны. Гатэль "Оперны". Нумар адзiнаццаты...

— Вы сустрэнеце нашу дзяўчыну ў фае.

— Так.

— У нас правiла: грошы наперад у поўным аб’ёме.

— Дамовiлiся.

— Чакайце. Зараз ператэлефануе дзяўчына, i вы дамовiцеся больш падрабязна.

— Бай.

Тэлефоннiк паклаў на апарат гарачую слухаўку.

— Добрай ранiцы, я па замове.

— Слухаю ўважлiва.

— Скажыце, колькi вам гадоў?

— Трыццаць сем.

— А чаму ў вас такi малады голас?

— Таму што я не п’ю спiрту i не палю тытуню.

— Што б вы хацелi ад мяне?

— Нiчога асаблiвага, звычайны секс у межах разумнага.

— Я хацела вас папярэдзiць, што не практыкую анальны секс. Аральны i вагiнальны — калi ласка, а вось на анальны не пагаджуся нi ў якiм разе.

— Дамовiлiся. Праз гадзiну буду ў фае гатэля "Оперны", на мне будзе чорная кашуля.

— Буду абавязкова. Толькi, калi ласка, не дарыце мне трупы кветак, загорнутыя ў цэлафан.

24.06.1996

49 — Слепнiк

Ягоную сястру мелi ўсе. Нават не саромеючыся, прасiлi яго выйсцi з пакоя, i, як толькi зачынялiся дзверы, сястра ўкленчвала перад мужчынскiмi нагавiцамi i пачынала расшпiльваць прарэх. А Слепнiк хоць бы вокам мiргнуў. Яму, пэўна, падабалася, што сястра прыгожая i яе любяць i жадаюць. А можа i не так. Адно дакладна: Слепнiк нiяк не рэагаваў на паводзiны старэйшай улюбёнай сястры. Толькi аднаго разу ён перажываў, калi тая паехала ў Вiльню з новым прарэхам, зачынiлася ў нумары i перарэзала сабе i каханку вены. Памерцi iм не дала старая латышка-прыбiральшчыца. Яна пагрукала ў дзверы, а калi каханкi-самагубцы не адчынiлi, выклiкала прыдзвернiкаў... Вось тады Слепнiк перанерваваўся i напiсаў опернае лiбрэта пра рамантыкаў-каханкаў, якiя скончылi жыццё самагубствам на закiнутым стадыёне. У фiнальнай сцэне на сагнутыя нерухомыя спiны сыплецца снег. Усiм падабаўся фiнал: ён i яна, нежывыя, сядзяць абняўшыся ў вялiзнай ракавiнцы стадыёна, а на iх цiха падае дыяментавы снег. Слепнiка хвалiлi, падбадзёрвалi i цiскалi ягоную жонку. Так зазвычаiлася: трахаць ягоных жанчын. I калi сястра трапiла ў вар’ятню, усе пачалi лазiць пад спаднiцу да жонкi. А яна, дарэчы, была i не супраць. Жонка была з юрлiвых. Ёй падабалася маркiтавацца. Аднойчы яна трахалася ў Сочы, на пляжы, з каўказцам-барменам. Зайшла за распранальню ў бамбук, скiнула плаўкi i ўперлася далонямi ў каленi. Каўказец прыладкаваўся ззаду. А Слепнiк ляжаў на пяску i чытаў расейскi дэтэктыў. Кнiжку ён трымаў каля самага носа. Слепнiк меў вельмi слабыя вочы. Ён жыў у вечным сутоннi. Усе карысталi з таго i спакушалi ягоных жанчын. Слепнiк не крыўдаваў i не раўнаваў. Была прычына: няправiльны, выцягнуты, як дыня, чэрап. Калi Слепнiк спрабаваў нарадзiцца, ён нiяк не мог вылезцi на свет Божы. Акушэры дапамагалi — цягнулi абцугамi за галаву i крышачку расцiснулi чэрап. Але ў час спынiлiся, распаласавалi матчын жывот кесаравым сячэннем i дасталi знявечанае дзiця. Слепнiк жыве трыццаць трэцi год, ён носiць акуляры, даглядае рэдкiя i доўгiя валасы на няправiльным чэрапе. Ён любiць ром "Бакардзi" i не крыўдуе на тых, хто задавальняе эратычную прагу сястры i жонкi.

Усе мне гавораць: ты павiнен расказаць Слепнiку пра паводзiны ягоных жанчын, ты з iм сябруеш i справы ягоныя вядзеш. А што я магу сказаць сляпому, калi сам клаўся ў ложак з ягонымi жонкай i сястрой адначасна?

09.07.1996

50 — Падарожнiца

Цягнiк таргануўся, забразгаў счапленнямi, спынiўся.

— Зараз пачнуцца непрыемнасцi. — У голасе доўгабародага дзеда гучала асуджанасць.

— Не хвалюйцеся. — Падарожнiца паспрабавала супакоiць суседа па купэ.

— Не за сябе — за вас, прыгожая, перажываю. Што яны мне, старому, зробяць? Нiчога. Еду на пахаванне брата, у Гайнаўку. Вязу беленькую кашулю i бутэльку гарэлкi: каб брат у новай апранасе ў апошнi шлях выправiўся i каб на памiнках белай у чарку налiць, лустай чарку накрыць i слязы не саромецца. Могуць, канешне, гарэлку i кашулю забраць, крыжа на мытнiках няма. Але большага з мяне не возмеш. А вы — маладзiца светлая, iншы падыход пашукаюць да вас. — У дзедавах спачуваннях не чулася цеплынi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Новы дамавікамерон»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Новы дамавікамерон» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Новы дамавікамерон»

Обсуждение, отзывы о книге «Новы дамавікамерон» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x