— Разагналася. Каб не я — ляжала б у пяску, на могiлках.
— I добра было б. Цiха. Галава не балiць. Спакойна. Грошы зарабляць не трэба.
— Уставай. Ёсць замова. Мужык, трыццаць гадоў, голас спакойны, цвярозы... Пайшлi.
15.07.1996
Жанчына вырашыла на ўласным целе паспытаць гвалту.
Ужо каторы месяц у горадзе хадзiлi чуткi, што ў лiфтах гвалтуюць жанчын.
I яна надумалася хадзiць уначы па мiкрараёнах i катацца ў лiфтах.
Жанчына шукала прыгодаў i знайшла.
Лiфтавiк, апынуўшыся побач з ахвяраю, хацеў пастрашыць яе густым голасам, папалохаць вялiзнымi рукамi з чорнымi, як у механiка, пазногцямi, крышку памучыць, ну а тады гвалтаваць языком, зубамi i чэлесам. Нiякiх больш жорсткiх дзеянняў у маленечкай, гладка паголенай i наадэкалоненай галаве не планавалася.
Толькi ахвяра на першае памкненне Лiфтавiка адказала радаснай згодаю:
— Давай! Гвалтуй! Катуй!
Жанчына прагнула, каб Лiфтавiк мучыў i ўваходзiў у цела рукамi, чэлесам i языком.
Лiфтавiка раз’ятрылi паводзiны разбэшчанай жанчыны. Ён душыў яе сваiмi лапамi з абламанымi пазногцямi.
Жанчына супрацiўлялася, бiла абцасамi ў сценкi i сапсавала пульт кiравання. Лiфт захрас мiж паверхамi. Жыхары пачулi енкi i валтузню.
Брыгада выклiканых мiлiцыянтаў прыехала iмгненна.
На падлозе растрыбушанага лiфта сядзела жанчына з пераламанай шыяю. Гвалтаўнiка не было вiдаць. Ён зрабiўся плоскiм, як лiст паперы, i схаваўся за таблiчку з iнструкцыяй карыстання самым распаўсюджаным у свеце грамадскiм транспартам — лiфтам.
18.08.1996
Сюжэт бульварнага рамана расказваў мне псiхiчна хворы лiтаратар, якi пайшоў у гандляры кнiгамi, каб самому не пiсаць народнае чытво. Вырашыў застацца сумленным у творчасцi. Ён гандлюе белетрыстыкаю, складае куртуазна-маньерыстычныя вершы; а ў рана аблыселую голаў наведваюцца сюжэты бульварнага зместу. Каб дабро не гiнула, душэўны паэт пераказаў мне сюжэт з кепскiм фiналам...
Стары лiтаратар знаёмiцца ў бары з маладым пiсьменнiкам. Стары — не зусiм стары, гэта маладому здаецца, што саракагадовы мужчына — дзед, нi на што не здатны ў сексе. Калегi п’юць i напiваюцца. Малады жалiцца на лёс. Закахаўся ў гандлярку з букiнiстычнай крамы, а тая смяецца з ягоных пачуццяў. Яшчэ малады прызнаецца, што шануе творы калегi. Дарэчы, старэйшага ведаюць у лiтаратуры, як Уладзiмiра Раманоўскага, а малады, знаёмячыся, называецца Вiкторам. Свае камплiменты Вiктор спакваля даводзiць да просьбы напiсаць лiст — прызнанне ў каханнi. Такiм чынам Вiктор спадзяецца растапiць лёд адчужанасцi ў сэрцы абраннiцы — Iрмы...
Вядома, габрэйка. Раман — бульварны. Абраннiцы наканавана быць габрэйкаю. Хопiць, што ўсё пачынаецца ў малавядомым горадзе, дзе лiтаратары напiваюцца ў забытай Богам карчме. Не спрачайся. Добра яшчэ, што Раманоўскi праславiўся несанкцыянаванымi працягамi эпапей кшталту "Знесеных ветрам" Маргарэт Мiтчэл. Гэта ён выштукаваў "Таямнiцу Батлера" i "Таямнiцу Скарлет".
Раманоўскi шкадуе калегу i пiша лiст да Iрмы ад iмя Вiктора. I — дзiва-дзiўнае! — дзяўчына адказвае. Завязваецца лiставанне — наiўнае, сентыментальнае, лiрычнае.
Лiсты пiшуцца пад натхненне. Калi яно будзе — iх атрымлiваецца шмат: пра мастацтва, музыку, архiтэктуру, падарожжы... А ў ляноце можна абысцiся адзiным грунтоўным лiстом Раманоўскага (Вiктора) i адзiным адказам Iрмы.
Гандлярка з букiнiстычнай крамы пазнае ў лiсце стыль белетрыста: лёгкi, празрысты, летуценны радок, якiм пiсалiся працягi рамана Колiн Макалоў "Птушкi на цернях" — "Мэгi", "Мэгi i Джасцiна". Больш таго, Iрма прызнаецца, што марыць пазнаёмiцца з Раманоўскiм, бо прымае яго за найвыдатнейшага з творцаў XX, iмправiзацыйнага, стагоддзя. Такi паварот засмуцiў Вiктора, якi праслухаў лiст Iрмы, седзячы ў працоўным кабiнеце Раманоўскага. Уладзiмiр суцяшаў закаханага маладзёна, налiваў каньяк, духмяны i жорсткi. А калi маладзён супакоiўся i паабяцаў не наведваць букiнiстычную краму, Раманоўскi ўкленчыў перад iм i прашаптаў, што з першага погляду пакахаў Вiктора. Той нечакана пасталеў i папрасiў у майстра час, каб звыкнуцца з ашаламляльнай навiною.
Трохкутнiк каханняў выбудаваўся так, што Iрма, Вiктор i Уладзiмiр папрасiлi адтэрмiноўкi з канчатковымi рашэннямi. Iрма кахала Уладзiмiра, той — Вiктора, а Вiктор меў самыя пяшчотныя пачуццi да Iрмы.
Выйсце з мёртвай зоны знайшоў Раманоўскi, прапанаваўшы ўсiм разам паляцець у Венецыю.
Можна абраць iншы пункт — Рым, Берлiн, Токiо, цi адправiць герояў на выспу — Крыт, Корсiка, Кiпр. Востраў лепей за горад.
Читать дальше