Адам Глёбус - Новы дамавікамерон

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глёбус - Новы дамавікамерон» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Новы дамавікамерон: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Новы дамавікамерон»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Анёл з'яўляецца з-за паркана. Можа, хто з маіх суседзяў і бачыў, як Анёл выходзіць з пад'езда ці як вылятае са слухавога акенца майстэрні, што некалі належала савецкаму разьбяру, а цяпер — уласнасць нацыянальнага музея. Можа і так. Толькі сапраўдны Анёл уздымаецца з-за жалезабетоннага паркана, на якім напісана чырвонае слова НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ, з-за таго самага плота, што адгароджвае стары двор ад новабудоўлі. Спачатку паказваецца анёльская галава: кудзеры доўгіх светлых валасоў вакол вузкага белага твару з тонкім доўгім носам ды круглымі сінімі вачыма. Потым з'яўляецца шыя з акуратным кадыком і выплываюць плечы, за якімі можна ўбачыць магутныя крылы. Можа, хто з маіх знаёмых і сустракаў Анёла ў залатым плашчы ці ў бліскавічным панцыры мадрыдскага тарэадора. Можа... Але Анёл, які ўздымаецца з будоўлі, носіць яскрава-чырвоны хітон. На Анёле доўгі, колеру артэрыяльнае крыві хітон і болып нічога. Нават зімою, у лютыя маразы, Анёл босы. Зрэшты, Анёл не ходзіць па грэшнай зямлі. Ён лунае, планіруе, лётае. Анёл уздымаецца, узносіцца, творыць урачыстасць. Анёл — лётчык ад Бога.

Новы дамавікамерон — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Новы дамавікамерон», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пайду...

— Не смуткуйце...

Мужчына накiраваўся да аркi. Ганiцелька пабегла да арэляў.

На праспекце мужчыну дагнаў двухгалосы хлапечы крык, i знайшоўся новы супакаяльны сказ: "Душа пустая".

10.11.1996

56 — Самазабойца

Ён курыў на гаўбцы другога паверха. Настрой быў адпаведны, суiцыдальны. Тытунь супакойваў, таму ад адной скончанай цыгарэты прыпальвалася другая.

Пад гаўбцом праходзiў малады чалавек прызыўнога веку. Падстрыжанага пад нуль, яго, пэўна, чакала неўзабаве вайсковая частка.

Самазабойца перагнуўся цераз парэнчы i гукнуў:

— Гэй, хлопец!

Пара вачэй узнялася на голас.

— Ёсць работа, заплачу добра...

— Няма калi, спяшаюся...

— Чакай... Працы на тры хвiлiны, а грошай атрымаеш столькi, колькi скажаш.

— Я з мужчынамi не пераштурхоўваюся.

— Не бойся, нiякага сексу i не прапануецца. Пастой хвiлiнку, я выйду. — Самазабойца знiк з гаўбца, а праз iмгненне апынуўся побач з хлопцам. — Не палохайся i не ўцякай. Я смяротна хворы i пакутую ад боляў. Рак. Мне трэба сысцi. Разумееш? Пакiнуць свет. Нiякiх сяброў i сваякоў у мяне нямашака. Чалавек я заможны. Усё, што маю, аддам табе. Грошы, золата, каштоўныя камянi, усё стане тваiм, калi дапаможаш мне перайсцi ў лепшае вымярэнне.

— Не, не, я пад такiмi гульнямi не падпiсваюся. — Хлопцаў твар стаў бялець, у носе заказытала, i ён чхнуў.

— Нiчога цяжкага не патрабуецца. Падымемся ў кватэру. Пакажу цыдулку: у маёй смерцi нiкога не вiнавацiць. Ты з пiсталета застрэлiш мяне. Укладзеш зброю ў нежывую руку...

— Вам трэба звярнуцца да доктара...

— Ты не зразумеў. Да доктара я не магу звярнуцца, ён забярэ ўсё чыста i здасць у вар’ятню, дзе я сканаю ў страшэнных пакутах. А твой доктар адно рукi пацiрацьме. — Сухi твар схуднелага ўшчэнт Самазабойцы перакрэслiла ўсмешка.

— Колькi каштуе нацiсканне на курок? — душу маладога чалавека запоўнiў азарт гульнi ў рускую рулетку.

— Дамовiмся. Мы — разумныя людзi.

У кватэры быў парадак. Мэбля i рэчы займалi належныя iм месцы.

— Перадсмяротны лiст на стале. Грошы i каштоўнасцi ў дыпламаце. — Самазабойца паказаў на скураную валiзку. — А вось i безадмоўная "Берэта"... Цяпер сядаю ў фатэль. Ты страляеш у скронь, бярэш маю правую руку, укладаеш пiсталет i адпускаеш. Зброя вывальваецца з рукi трупа. Забiраеш заробак, сыходзiш. Рабаваць кватэру не раю. Пакiнеш сляды i пападзешся за забойства. Зрэшты, ты трапiў у пастку. Калi не застрэлiш мяне, дык я заб’ю цябе. Зразумеў?

— Так! — маладзён напружыўся.

Кропля поту намалявала блiскучы пiсяг праз лоб да брыва.

— У мяне няма намераў раскручваць карусель перажыванняў. Наймiт-забойца мусiць быць хуткi, рашучы i бессардэчны.

— Ведаю.

— Бяры зброю... — Самазабойца сеў у фатэль.

Хлопец узяў "Берэту", падышоў да ахвяры i стрэлiў. Самазабойца сканаў. Забойца забраў заробленае i пакiнуў нiчыйную кватэру.

21.11.1996

57 — Рэгiстрант

Паперка. Запоўню, падам у мiнiстэрства юстыцыi ЗША, у службу iмiграцыi i натуралiзацыi. З’еду. Паеду. Сем гадоў не буду. Хай асудзяць, хай скажуць: "Здраднiк". А што рабiць? Што-о-о? Хавацца па сябрах, сваяках, знаёмых? Добра, яшчэ не ўвайшло ў моду прадаваць неўтаймоўных уладам. Беларусь партызанская. Мы вечныя, спрадвечныя, генетычныя падпольшчыкi. Партызаны, партызаны, беларускiя сыны! Класiк сказаў. I дадаў: рэжце вораў паганых, каб не ўскрэслi. А яны адрадзiлiся i таўкуць нас. Да д’ябла ўсiх! Рэгiструюся для класiфiкацыi, як бежанец, баязлiвец, уцякач. Параграф 207 закону аб iмiграцыi i натуралiзацыi. Лепш уцячы, чым загiнуць. Лепей на каленях, чым у магiлу. Рэгiстрант падае наступныя даныя... Iнструкцыя. Гэты бланк мусiць быць запоўнены. Як не хочацца запаўняць! Трэба. Сцiснi зубы. Пiшы. Пiшу. Падпiсаны i перададзены загадчыку блiжэйшага замежнага аддзялення службы iмiграцыi i натуралiзацыi. Запоўню — i свой у дошку, натуральны, няштучны. Быў тутэйшы, беларускi, еўрапейскi. Буду тамтэйшы, амерыканскi. Калi дойдзе чарга да вашага iмя ў рэгiстрацыйным спiсе, вы атрымаеце дадатковыя iнструкцыi. Выдатна, хай iншыя думаюць, што мне рабiць. Кожны рэгiстрант павiнен запоўнiць асобны бланк у адным асобнiку. А варта было б i копiю мець на ўсялякi выпадак, для падстрахоўкi. Рэгiстрацыйны бланк для дзiцяцi ва ўзросце меней за чатырнаццаць гадоў павiнен запаўняцца адным з бацькоў або апекуном. Дзецi выраслi. Свае пашпарты i свае палiтычныя погляды. Гарантыi. Гарантыйная форма 1-591, запоўненая паручыцелем у ЗША, патрабуецца да таго, як вам (чаму тут "вам" з малой лiтары? Памылка? Намёк?) будзе дазволены ўмоўны ўезд, але ў даны момант прадстаўляць яе не трэба. Цiкава. А калi ў той момант брат адмовiцца ад мяне. Возьме i адрачэцца. Скажа, я — амерыканец i з беларусамi не размаўляю. Хай адмовiцца. Тады i я адмоўлюся ад усяго на свеце i ад свету ў тым лiку. Пайду каровы пасвiць. Запоўнiце на машынцы або друкаванымi лiтарамi. Маё iмя: Уладзiмiр, Валодзя, Вова, Вовачка, Вовiк. Iмя па бацьку: Вячаслававiч... Чэслававiчам не запiсаў поп пры хрышчэннi бацькi. Прозвiшча: Заблудаў-Дамавiкоўскi. Мой цяперашнi адрас. Так я вам i сказаў. Хiтрыя! Мiнскiя сутарэннi i гарышчы, кватэры знаёмых, сяброў i каханак, лецiшчы. А прапiсаны я тут: РБ, Мiнск, Камунiстычная, 4-11. Я нарадзiўся ў: (месяц, чысло, год) верасень, 29,1958. Мне 39. Не варта рыпацца, каб не магiла. Месца нараджэння: горад Дзяржынск. Нiчога не папiшаш. Нарадзiўся i нарадзiўся. Нiхто не пытаўся, дзе нараджаць. А вось магiлу ў Дзяржынску для мяне капаць рана. Вобласць: Мiнская. Краiна: СССР (БССР). Маё грамадзянства: грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь. Цi ўжо не грамадзянiн? Бог ведае. З якой краiны вы ўцякаеце? З усiх краiн. З РБ, з СНД, з БССР, з СССР... Прычыны выкласцi падрабязна. Калi ласка. Пераслед. Спачатку ў СССР. Маральны. Выставiць карцiну нельга. Надрукаваць верш нельга. Зняць i паказаць сюжэт на TV нельга. Можна... Толькi гэта не карцiна, не верш, не сюжэт, а форма камунiстычнай, савецкай, таталiтарнай прапаганды. Цэнзар забаранiў мой зборнiк за верш: "Прачынаюся, п’ю халодную ваду i засынаю". Цырк. Але тое смешна, цяпер смешна, бо зараз пераслед iншага кшталту. За беларускую мову на вулiцы б’юць гумовай палкай па галаве. За выхад на дэманстрацыю пратэсту забiваюць, садзяць, судзяць. А вось за арганiзацыю гэтых акцый супрацiву ловяць, вывозяць у лес i прымушаюць капаць сабе магiлу. Потым б’юць i пакiдаюць падыхаць у роднай беларускай зямлi. Хопiць? Цi яшчэ больш падрабязна? Магу. Бiлi валёнкамi ў пастарунку. Бiлi рыдлёўкамi ў лесе. Дапаўненнi, заўвагi. Заб’юць. Не ўцяку, не з’еду, не знiкну... Затаўкуць i ў лесе закапаюць. Iмя жонкi: Алена. Шкада, што не габрэйка. Было б у сто разоў прасцей. Яе цяперашнi адрас: Камунiстычная, 4-11. Грамадзянства жонкi. Ну. Так. Аскепак iмперыi чырвонай. Мая жонка будзе суправаджаць мяне ў ЗША. Выпусцяць — будзе, не выпусцяць — памрэ ў лесе пад Мiнскам, на дарагой, пяшчотнай, роднай магiле. Iмёны дзяцей: Янiна. Дата нараджэння. Якога ражна мы нарадзiлi дзiця ў гэтай краiне?! Спадзявалiся. Верылi. Любiлi. 03.03.1982. Месца нараджэння: горад Мiнск. СССР (БССР). Цяперашнi адрас. Рука гэтае слова пiсаць не хоча. Камунiстычная. Пастаўце знак (+) перад iмем дзiцяцi, якое будзе суправаджаць вас у Злучаныя Штаты Амерыкi. Добра, што адно. Адукацыя: вышэйшая. Атрымаў з горам папалам адукацыю. Высцёбваўся. Авангардовыя выставы ладзiў. Аўкцыёны праводзiў. Карцiны па тры рублi прадаваў. Але дыплом маю. Назва i адрас навучальнай установы. Назва змянiлася, пiшу старую. Беларускi дзяржаўны тэатральна-мастацкi iнстытут. Цяпер гэта акадэмiя. Там усе акадэмiкi. А я не акадэмiк. Я — мастак. Тып навучальнай установы. Не ведаю. Тыпаў там шмат. Пiшу абы-што. Вышэйшая, мастацкая. Даты наведвання. 1977 — (акадэмiчны адпачынак утойваю) — 1983. Назва вучонай ступенi або дыплома. Мастак IВ № 202178 манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Вайсковая служба. Дулю. Пацыфiст я. Васемнаццаць разоў спрабавалi забрыць, каб выканаў грамадзянскi абавязак у Савецкай Армii. Не забрылi. Законна, бо вучыўся, жанiўся, займеў дзiця i выйшаў з прызыўнога ўзросту. Так што, у вайсковым бiлеце я — мастак, шараговец, без узнагарод i ранаў, паводле вайскова-ўлiковай спецыяльнасцi — чарцёжнiк чарцёжных i графiчных работ. Нiжэй я пералiчваю ўсе арганiзацыi, суполкi, клубы i аб’яднаннi, у якiх быў або лiчуся зараз, а таксама месца i час уступлення. Калi вы нiколi не лiчылiся сябрам нi ў якой арганiзацыi, напiшыце: "Нi ў якой". Лiчыўся. А як жа. Выклiкалi да кiраўнiцтва мастацкай вучэльнi i спыталi: "Хочаш вучыцца ў iнстытуце?" — "Хачу". У камсамоле з 1976 года, выйшаў па ўзросце. Потым быў (бо не мог не быць, бо сам i стварыў) сябрам Таварыства маладых лiтаратараў "Тутэйшыя". Самвыдат. Круглыя сталы. Мiтынгi. Пiкеты. Улёткi. Лес. Магiла. А-а-а... Яшчэ ж я сябра Саюза пiсьменнiкаў СССР, а цяпер Беларусi. Я ( ) быў (+) не быў асуджаны за парушэнне закону. Я ( ) быў (+) не быў у Злучаных Штатах Амерыкi. У мяне ў Злучаных Штатах ёсць наступныя блiзкiя сваякi. Iмя: Вiктар Заблуда-Дамавiкоўскi. Сваяцтва: брат. Сучасны адрас: 6664 № Washrenau ave Art. 2-C, Chicago IL 606641717. За мяне паручаецца: Вiктар Заблудаў-Дамавiкоўскi. А можа, не паручаецца. Хто iх, амерыканцаў, ведае. Я б на ягоным месцы добра падумаў. Але ён абяцаў. Дата: 21.03.1997 года. Я, Уладзiмiр Вячаслававiч Заблудаў-Дамавiкоўскi, запэўнiваю пад прысягай, што мне вядомы змест гэтай, падпiсанай мною рэгiстрацыi, што ўсё гэта праўда, наколькi мне вядома. Поўны i сапраўдны подпiс рэгiстранта: (+++). Вось i прадаў Радзiму, сабака.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Новы дамавікамерон»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Новы дамавікамерон» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Новы дамавікамерон»

Обсуждение, отзывы о книге «Новы дамавікамерон» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x