Іван Шамякін - Пошукі прытулку

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Пошукі прытулку» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі прытулку: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі прытулку»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі новыя творы: аўтабіяграфічная аповесць «Слаўся, Марыя!», прысвечаная жонцы; «Губернатар», галоўнымі героямі якой з'яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганіза ваць яму і выбары, і «каханне», і яго ж забойства; «Пошукі прытулку» — пра пажылога чалавека, яко му не было дзе прытуліцца на старасці гадоў; «У засе ні палаца» — пра сучаснага бізнесмена, і «Абмен» — пра цікавыя жыццёвыя калізіі закаханых.

Пошукі прытулку — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі прытулку», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Усё можна, Маша. Губернатару. Усё. Але што гэта будзе? Першы крок да майго падзення. Добра, калі на гэтым спынюся.

Вікенцій Паўлавіч узяў цэлую rapy талерак, прыціснуў ix да грудзей, нейкі момант падумаў i раптам сказаў неспадзявана для яе вельмі рашучым тонам:

— Трэба, Маша! Чорт з імі, крытыканамі! Калі яшчэ будзе другі такі выпадак! Дзеля дзяцей жывём. Для ix працуем. Няхай Толік i гэтая Ліка помняць!.. А я... перажыву. Мы з табой перажывём.

5...

Раней Ганна Фядосаўна падавала шэфу паперы праз шырокі стол. Апошнія дні часам, калі трэба нешта тлумачыць, яна станавілася побач, вельмі блізка, так, што кал i нахілялася, каб прачытаць, то дакраналася грудзьмі да яго пляча. I гэта моцна хвалявала — такая блізкасць прывабнай жанчыны. Яшчэ ў першы дзень яе з'яўлення жартам падумаў: «Гэта мой грэх». Спачатку злаваўся на Івана: знарок, гад, падсунуў такую прыгажуню. А цяпер, бадай саромячыся сваіх думак, Вікенцій Паўлавіч быў удзячны кіраўніку справамі. Такая сакратарка натхняла на працу. Уваходзіла — што ўпускала разам з сабой прамень сонца. Ішла да стала — ён глядзеў на яе твар, з густам напудраны, падмаляваны, на грудзі, якія ў такт крокаў ледзь прыкметна, але ж вельмі прывабна калыхаліся...

А цяпер гэтая яе прывычка — етанавіцца побач. Яўная ж спакуса. Ці гульня? Убачыла, што падабаецца, i вырашыла падражніць. А чаму не? Дражніць не кагонебудзь — еамога губернатара.

Ад яе пахла тонкімі духамі. Гэты пах хацелася ўцягнуць, каб пабольш водару ўвабраць у сябе i захаваць да наступнага яе прыходу. Ды ён разумеў, што сам сябе падманвае: справа не ў духах. Вабіў незвычайны, непаўторны пах яе цела — шыі, рук, грудзей... Хацелася піць гэты водар — прагна, многа. Такое перажываў даўно, у васемнаццаць гадоў, калі закахаўся ў Машу. Больш ніводная жанчына так не хвалявала.

Схамянуўся, напусціў на сябе строгасць, падхапіўся з крэсла, пачаў выкладаць ёй свой чарговы праект рэформаў. У яго было многа самых розных праектаў — тэарэтык! — i ён дзяліўся імі з Іванам, з Каржакевічам, з Палавінкам, нярэдка з ёй, сакратаркай.

Іван часта выказваў скепсіс i... разбураў праект, што злавала, а аднойчы ён выгнаў памочніка прэч. Ды з таго — што з гускі вада. Каржакевіч заўсёды прасіў час падумаць i пасля... не вяртаўся да губернатарскага праекта, рабіў выгляд, што забыўся. «Ну, i чорт з табой!» — думаў Вікенцій Паўлавіч. Палавінка захоплена хваліў нават яўнае глупства, якое шэф падкідваў знарок.

«Падхалім».

A ўвогуле Палавінка меў схільнасць да ўзнёсласці, рамантычнасці. Вікенцій Паўлавіч аднойчы сказаў яму:

— Што цябе, Міхаіл, пацягнула ў органы? Табе вершы трэба пісаць. Ці хаця б раманы.

— Вершы я пісаў. А сюды рамантыка i пацягнула. Думаў, вялікім разведчыкам стану. Зорге. Ці Малевічам. Дзе там!

— Не расчараваны, Зорге, што мусіш ахоўваць таго, каго зусім няма патрэбы ахоўваць?

— Ну, не кажыце. Двойчы стралялі.

— Па-мойму, вы з Іванам хацелі спалохаць мяне...

Абразіўся чэкіст:

— Ды вы што, Вікенцій Паўлавіч! Ды каб я пайшоў на такую правакацыю! Калі вы так думаеце, то сёння ж я падам рапарт. Божа мой!

— Не стагні. Я пажартаваў. Жартаў не разумееш? Вучыся ў Івана. Таго нічым не проймеш — ні жартамі, ні лаянкай.

— Я так не магу.

— Ведаю, што не можаш. Не дайшоў да Іванавай кандыцыі.

— I не дайду!

— Дай Бог. За гэта я цябе люблю — за бясхітраснасць. За сумленнасць. Каб усе такія ў органах былі!

За акном ішоў густы снег. Лажылася зіма. Горад убраўся, што нявеста пад вянец.

Вікенцій Паўлавіч увогуле не любіў зімы — многа клопатаў, а вось такі яе пачатак, калі пасля ўмераных маразоў падаў лёгкі пушысты снег, любіў. Каго не хвалюе першы снег!

Стаяў каля акна, глядзеў, як віхрыліся сняжынкі, даганяючы адна адну, i ў галаве яго гэтак жа віхрыліся думкі. Хадзіў па кабінеце, хацеў яшчэ раз прадумаць свой заўтрашні даклад на нарадзе кіраўнікоў гарадскіх, раённых улад, дырэктароў буйных прадпрыемстваў, прэзідэнтаў фірм, упраўляючых банкаў. За паўгода свайго губернатарства ўпершыню збіраў такую шырокую нараду. Даклад пісаў месяц, варыянт яго тры дні назад даў чытаць намеснікам: «Праўце i крытыкуйце бязлітасна». Але ў мінулую ноч падняўся гадзіны ў чатыры — не спалася ў новай кватэры — i да раніцы бязлітасна чысціў сваё сачыненне, завастраў i так вострыя моманты.

А цяпер правяраў сам сябе: ці не перасаліў ў начной цішыні? Ці правільна вызначыў, якія мясціны даклада зачытваць, a якія пераказваць? Добра ведаў: аудыторыя не любіць, калі прамоўца не адрывае вачэй ад паперы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі прытулку»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі прытулку» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Пошукі прытулку»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі прытулку» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x