Іван Шамякін - Пошукі прытулку

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Пошукі прытулку» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі прытулку: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі прытулку»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі новыя творы: аўтабіяграфічная аповесць «Слаўся, Марыя!», прысвечаная жонцы; «Губернатар», галоўнымі героямі якой з'яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганіза ваць яму і выбары, і «каханне», і яго ж забойства; «Пошукі прытулку» — пра пажылога чалавека, яко му не было дзе прытуліцца на старасці гадоў; «У засе ні палаца» — пра сучаснага бізнесмена, і «Абмен» — пра цікавыя жыццёвыя калізіі закаханых.

Пошукі прытулку — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі прытулку», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— I яшчэ, Іван. У мяне да цябе просьба. Вазьмі ты ў касе для мяне аванс i даручы каму-небудзь з жанчын купіць прадукты, каб Маша сама не хадзіла па магазінах. Сёння ў нас госці.

Іван Яўменавіч, здалося, падскочыў ад радасці.

— Ды для Марыі Іванаўны... за гонар палічу. Сам пайду ў супермаркет.

— Не вельмі размахвайся. Госця адна — сын дзяўчыну сваю прывядзе.

Залоза трохі не падскочыў. Вочы блішчэлі, што ў ката, фізіяномія расплывалася ў давольнай усмешцы. Помнячы выбарчыя прамовы губернатара, ён дагэтуль не адважваўся дастаўляць яму прадукты на кватэру. I вось — прарыў. Лічы: двайная перамога. Трайная. Бо была ў яго яшчэ тайна. «Дарагі мой Вікенцій Паўлавіч! Святы праведнік! Станеш ты такім жа грэшнікам, як i мы. I фірмачку сваю будзеш мець. Не на сябе. На Марыю Іванаўну. Ці на сынка. Можам нават у абход — на нявестку. Няма? Будзе! Сёння ты яе прымеш. Гатовенькую. Прозвішча яна можа пакінуць сваё — дзявочае. Так прасцей... у наш час».

Танька ажно вішчала ад прадчування цікавай сустрэчы: брат прывядзе нявесту на агледзіны. Прыбірала кватэру як ніколі ахвотна, старанна, прыдзірліва, бурчэла, што бабуля.

Марыя Іванаўна бадай не хвалявалася, калі Толя сказаў пра падзею, якая мае адбыцца, хоць халадзільнік пусты i грошай няма. Яна расхвалявалася, калі Іван Залоза прывёз гару прадуктаў. Навошта столькі? Як на вяселле. Але больш расхвалявалі не прадукты, а размова з Іванам, асабліва паведамленне пра кватэру i просьба паўплываць на Вікенція Паўлавіча, каб ён не супраціўляўся. Маўляў, гэта трэба не толькі для таго, каб палепшыць губернатару ўмовы, але i для яго бяспекі. Пра выпадак у лесе Марыя Іванаўна ведала — пісалі газеты, а пра здарэнне ў кабінеце Вікенцій не сказаў. Вось жа чалавек! I гэта яе моцна ўсхвалявала. Яна заўсёды даводзіла мужу адно: не зазнавайся, не бяры звыш таго, на што маеш законнае права, бойся хабару: хітруганы могуць паднесці яго ў любым выглядзе, зусім не грошы, тую ж кватэру, напрыклад, на якую, як першая асоба ў вобласці, ён сапраўды нібыта мае права. Але як гэта могуць выкарыстаць! Калі для раскошы, то яна — а за ёй у сямейным побыце рашаючае слова — супраць. Але калі новая кватэра пэўным чынам зробіць больш бяспечным жыццё яго i дзяцей, то хіба можа яна выказацца супраць! Паабяцала Залозе пераканаць мужа, i ён ажно падскочыў:

— Цяпер я магу спаць спакойна, маючы такога саюзніка!

Канечне, трохі турбавалі i прадукты. Каб гасцей было столькі, што з'елі б усё — яшчэ б нічога. Але ж прыйдзе адна студэнтка, няхай i галодная. А на ix сям'ю — на тыдзень хопіць. Не прывыклі яны да такіх прысмакаў. Дакарала мужа: «Траціць ашчаднасць мой суджаны. Паўзарплаты ўбухаў. Транжыра! Тані зімовыя боты трэба!»

Вікенцій вярнуўся нязвыкла рана — у шэсць, хоць Толя сказаў, што прыйдуць у восем — ведаў, што раней бацька не з'яўляецца. Пацягнуў паветра носам. Гукнуў:

— Смачна ў цябе, Маша, пахне! Не перастарайся. Прымаем студэнтку. Будзе расказваць ва універсітэце, што губернатар жыве як цар.

— Не перабаршчы... Навошта ж ты столькі прадуктаў прысылаў? Ды якіх!..

Гаспадар заглянуў у кухню, дзе шмат што ляжала на стале, на падаконніку — не памясцілася ў халадзільніку. Легка свіснуў.

— Свіння ўсё ж Іван. Падхалім. Прасіў, як чалавека. А ён... Ну я здыму з яго стружку.

— Віця, Бог з ім. Навошта табе заядацца?

— Зачараваў ён цябе. Гэны можа. Чарадзей. Часам пасля размовы думаю: i якога д'ябла я згадзіўся з гэтым круцялём? Але не пужнеш: свой чалавек, давераная асоба. I працаўнік — дай бог. У гэтым яму не адмовіш. Такога кіраўніка справамі не знайсці... А гэта вялікі камбінат — наша губернская парафія... — Вікенцій Паўлавіч укінуў у рот скрылёк салямі. — Смаката аднак.

— Паднясе нам Толік сюрпрыз...

— Які? Абвесціць, што жэніцца? Маша! Дык ты ж марыла пра гэта...

— Якая яна?

— Думаю, дзяўчына як дзяўчына.

— Толя сказаў: маці — аграном, бацька — шафёр i камбайнер.

— Так сказаў? Ну, у такім разе можам сустракаць будучую нявестку спакойна. I можам радавацца. Я баяўся, што дачка камерсанта якога... Падхапіла сынка...

— Але калі непрыгожая, то выскубу Толіку яго рыжыя кудлы, — сказала Таня, якая з калідора слухала размову бацькоў.

— А табе трэба пісаная прыгажуня?

— Мы з ім так дамовіліся...

— Ну добра, ён павінен выбраць прыгожую. А ты каго?

— А я — разумнага.

— Аднак...

Леакадзія спадабалася ўсім — па знешнасці сваёй. Прыгожая дзяўчына... Невысокая, стройная, светлавалосая, з добрымі блакітнымі вачамі. Трохі картавіла, але гэта не псавала ўражання, наадварот, надавала ёй нейкую прывабную дзіцячасць — як бы не ўступіла яшчэ ў сталасць, дзе голас грубее нават у дзяўчы-

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі прытулку»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі прытулку» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Пошукі прытулку»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі прытулку» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x