Іван Шамякін - Пошукі прытулку

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Пошукі прытулку» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі прытулку: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі прытулку»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі новыя творы: аўтабіяграфічная аповесць «Слаўся, Марыя!», прысвечаная жонцы; «Губернатар», галоўнымі героямі якой з'яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганіза ваць яму і выбары, і «каханне», і яго ж забойства; «Пошукі прытулку» — пра пажылога чалавека, яко му не было дзе прытуліцца на старасці гадоў; «У засе ні палаца» — пра сучаснага бізнесмена, і «Абмен» — пра цікавыя жыццёвыя калізіі закаханых.

Пошукі прытулку — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі прытулку», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кіраўнікоў адміністрацыйных адзінак i ўпраўляючых камерцыйных банкаў Вікенцій Паўлавіч ведаў усіх, а вось сярод прэзідэнтаў фірм былі зусім незнаёмыя твары.

Яшчэ менш было знаёмых у трэцяй групе — сярод вучоных. Адразу адзначыў гэта i папракнуў сябе: недаравальна не ведаць эліту.

Яны селі ў зале групамі: у цэнтры — адміністратары, злева — вучоныя, справа — прадпрымальнікі.

У часе даклада ўбачыў: найбольш уважліва яго слухаюць вучоныя i прадпрымальнікі. Дэмакратычна выбраныя старшыні яўна не ўнікалі ў сэнс таго, што ён гаварыў. Адны пазяхалі, другія калупалі ў насах, на задніх радах — перамаўляліся. А старшыня дальняга раёна Мікалай Касабуцкі салодка спаў, адкінуўшы галаву на спінку крэсла.

Спачатку Вікенція Паўлавіча гэта абурыла, i ён намерыўся разбудзіць дзеяча ўедлівым жартам — каб зала смяялася. Але тут жа па-чалавечы пашкадаваў. Чалавек прачнуўся гадзін у пяць, калі не раней, каб паспець да дзесяці на нараду, а гэта дзвесці кіламетраў па зімовай слізкай дарозе. Няхай паспіць, нябога.

Увага вырасла нават у старшынь, калі ён ад справаздачы па выніках года перайшоў да тэорыі.

— Давайце, нарэшце, хоць раз падумаем, паразважаем, якое ж грамадства мы будуем. З гэтай мэтай мы запрасілі вучоных. Нельга жыць без ідэі. А мы жывём. Вы думаеце, капіталізм той, высока развіты, — гэта анархія, што хачу, тое i варачу? О, не! Я прачытаў некалькі кніжак амерыканскіх i нямецкіх аўтараў. I я вам скажу — не кожная паасобку, a ўсе разам — гэта сучасны «Капітал». Выразная, без заклікаў, палітычная ідэя, якой павінна трымацца ix — ix! — грамадства, стройная эканамічная тэорыя...

Вушы пэўна натапырылі ўсе групы ад таго, што прамоўца адарваўся ад паперы i пачаў разважаць.

— Ix палітолагі, эканамісты, сацыёлагі ўнікаюць ва ўсе дэталі складанага вытворчага працэсу, не адрываючы яго ад сацыяльных праблем, ад гандлю, бытавога абслугоўвання, адукацыі, аховы здароўя. Маркс да гэтага не дайшоў. Аднак у аснове ўсіх даследванняў сучаснага грамадства ляжыць Марксава тэорыя. Не я зрабіў адкрыццё, што буржуазный ідэолагі вывучаюць Маркса глыбей, чым вывучалі мы, няхай мне даруюць прысутныя тут вучоныя. Я ў першую чаргу маю на ўвазе выпускніка Вышэйшай камсамольскай школы. Сябе. На што цяпер робіцца ўпор там, у ix? На інтэнсіфікацыю працы ва ўсіх галінах... Хто ведае, што такое акмеалогія? — Вікенцій Паўлавіч зрабіў паўзу, як чакаючы — Ці скажуць, што ведаюць. Нясмела падняліся тры рукі. I. як не дзіўна, — не ў групе вучоных, дзве — на баку прадпрымальнікаў i адна — кіраўнікоў.

Пасміхнуўся прамоўца.

— Нямнога. A між тым гэта цэлая навука. Аб вывадзе чалавека на вяршыню сваіх магчымасцей. А магчымасці гэтыя бязмежныя! Свой разумовы патэнцыял мы выкарыстоўваем у лепшым выпадку на дзесяць— дваццаць працэнтаў... Пра акмеалогію я чытаў з цікавасцю. Проста i мудра... Прашу нашых вучоных заняцца гэтай тэорыяй. Растлумачыць усім нам яе сутнасць. Думаю, у наш час ніхто не скажа, што гэта — буржуазная навука.

Ад слоў гэтых, зусім не жартаўлівых, зала засмяялася. Вікенцій Паўлавіч не здзівіўся: прыкмета ўвагі.

— У акмеалогіі надаецца асаблівая ўвага формам заахвочвання i стымулявання якасці працы. Запомніце: не колькасці — якасці! А гэта якраз тое, на чым мы прайгралі...

Гаварыў губернатар аб неабходнасці ўзнавіць народны кантроль, i аб шведскім i кітайскім сацыялізме.

Некаторыя нават дасталі блакноты i пачалі запісваць. Канспектуюць. А гэта ўжо можна занесці ў свой актыў, у сваю перамогу.

Пасля даклада ўсцешыўся: пытанні больш задавалі кіраўнікі i даволі актуальныя, часам злыя. Выступалі востра, з разумением працэсаў, якія адбываліся ў ix раёнах, гарадах, самакрытычна i крытычна — у адрас абласной адміністрацыі. Не саромеліся праехацца i па ім: маўляў, замнога тэорыі i мала практыкі.

Працягвалі паступаць паперкі з пытаннямі. Ix чытаў Каржакевіч i перадаваў губернатару. Адну прачытаў, зморшчыўся, як ад кіслага, i адлажыў паперку пад мікрафон тэкстам да стала.

— Што там? — спытаў Вікенцій Паўлавіч.

— На гэтую можна не адказваць. Без подпісу.

— Без адказу не пакінем ніводнага пытання — з подпісам ці без подпісу, — узяў паперку, прачытаў: «Спадар губернатар! — зварот яўна здзеклівы, ніхто так не звяртаўся. — Ці праўда, што вы занялі пяціпакаваёвую кватэру Мудронага, а сваю былую перадалі сыну?»

Кроў ударыла ў галаву.

«Яшчэ не перадаў, a ўжо плёткі папаўзлі. Хто распускав? Іван? Гарадскія ўлады? Але ж ні гарвыканкам, ні райвыканкам ордэра не афармляў: хітры Дыбчык чакаў пісьмовай заявы губернатара, так сказаў Івану».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі прытулку»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі прытулку» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Пошукі прытулку»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі прытулку» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x