Уявіў, як спыняе Ганну, не дае ёй выйсці з кабінета, прагна цалуе, замыкае дзверы i вядзе яе да вузкай каналы...
Уяўленне — але якая сіла ў яго! I ўсё рэальнае адбылося не з Машай — з Ганнай.
Раніцою Маша ззяла, даўно не выглядала такой шчаслівай. Нават Танька заўважыла:
— Ты, мама, блішчыш сёння, што гэты твой блінец.
Маці засмяялася. Вікенцій Паўлавіч не ўсміхнуўся: настрой яму кожную раніцу псаваў сын сваім зацятым маўчаннем — кватэры не даруе.
Пагаварыўшы аднойчы даволі бурна, Вікенцій Паўлавіч не вяртаўся да размовы пра кватэру, бо разумеў, што любыя яго словы сын можа прыняць як апраўданне. А ён ні перад кім не намераны апраўдвацца. Зрабіў — i кропка. Яго слова, яго дзеянні — закон для ix, блізкіх. Добра, што Маша гэта разумев.
Сына хацелася ўлагодзіць, пажартаваць з ім, абмеркаваць блізкае вяселле. Але не выходзіла з галавы начная радасць. Маша шчаслівая, a між тым, ён здрадзіў ёй, i такая здрада, можа, самая злая: здрадзіць жонцы, лежачы з ёй жа ў сваёй пасцелі. Нават перад Таняй яму было сорамна ў тую раніцу.
Ганна перадрукоўвала пісьмо, нешта не разабрала i прыйшла ўдакладніць. Усё яна разабрала — столькі пісем яго перадрукавала. Але была прычына стаць побач, нахіліцца над рукапісам, каб галава да галавы, запаліць у ім агонь. Даўно падказвала тонкае жаночае чуццё, што ён не абыякавы да яе. I ёй падабаўся гэты мужчына.
У маладыя гады ў Ганны было шмат паклоннікаў. Хуткае замужжа. Развод. Без кахання выйшла замуж у другі раз. Тут з'явіўся Іван. Праз некаторы час ён падаўся ў абласны цэнтр, куды потым паклікаў i Ганну.
Тут Іван быў не супраць аднавіць свае адносіны з ёй. Ды яна дала адбой. Але не для сябе ён пасадзіў яе ў прыёмнай — для губернатара. Ведаў, што той не донжуан, але які мужчына можа ўстаяць перад такой жанчынай, тым больш, калі яна сама легка пойдзе на збліжэнне! Падштурхоўваў яе ў абдымкі шэфа. Злаваўся, упэўніўшыся, што абодва яны пільнуюць сваю цнатлівасць. I
У першы ж дзень, уводзячы Ганну ў абавязкі сакратаркі, Іван абавязаў яе найбольш важныя паперы, асабліва з грыфам «сакрэтна», паказваць яму.
Але хутка яна заўважыла, што некаторыя дакументы Іван не вяртае. Не вяртае не толькі тых, што прыходзяць на імя губернатара, але зрэдку i тых, што выходзілі ад яго, за яго подпісам. Ганна добра разумела, што ў выпадку, калі спахопяцца, дзе дакумент, — на Івана яна нават не зможа паказаць, i ўся віна ўпадзе на яе галаву. Моцна ўзлавалася. I калі ён пачаў дамагацца былой блізкасці, яна пагразіла: скажа Вікенцію, што кіраўнік справамі не вяртае вельмі важныя паперы, па сутнасці, крадзе ix.
З таго дня забылася мінулае, адносіны сталі чыста службовыя.
Вікенцій Паўлавіч не толькі падказаў словы, якія яна «не разабрала», але чытаў уласны тэкст далей, правіў.
Ганна не разгіналася i ўсё мацней прыціскалася грудзьмі да яго пляча, робячы выгляд, што хоча тут жа, па ходдзе, прачытаць яго папраўкі.
A ў аўтара кружылася галава ад яе, i ён без патрэбы правіў свой рукапіс, зусім не ўдасканальваючы яго, наадварот, робячы горш, затуманьваючы думкі.
Ганна бачыла гэта, але маўчала, добра разумеючы, чаму ён зацягвае прагляд пісьма i чаму правіць неўпапад. Але ўрэшце не вытрымала; палажыла мяккую гарачую далонь на яго галаву, лёгенька пагладзіла, а потым сама прагна ўпілася ў яго вусны. Ён задыхнуўся ад асалоды. Але тут жа падхапіўся, абняў яе за талію i павёў да дзвярэй. Яна спалохалася, што ён выпіхне яе ў прыёмную. Не. Ён ціхенька павярнуў ключ i тады абняў моцна за плечы i цалаваў прагна, салодка. Цяпер ужо ў яе закружылася галава. А для яго ўсё адбывалася па тым сцэнарыі, калі ён тыдзень назад настройваў сябе на блізкасць з жонкай.
Не выпускаючы жанчыну з абдымкаў, ён, ціха ступаючы па дыване, крочыў спіной уперад, усё яшчэ цалуючы яе. I так давёў да дзвярэй пакоя для адпачынку. Ганна паслухмяна ўвайшла туды. Але калі ён падвёў яе да вузкай канапы, пасадзіў i пачаў расшпільваць кофтачку, прагна цалуючы, Ганна рэзка паднялася.
— О, не! Толькі не тут! Зойдуць у прыёмную...
— А дзе?
Яна ціха i бадай радасна засмяялася.
— А гэта ўжо твая праблема.
I вінавата ўсміхалася — як прасіла прабачэння.
Дзверы не скрыпнулі. У прыёмнай званіў тэлефон. Змоўк. Узяла трубку? Але голаса яе за двайнымі дзвярамі не было чуваць — як заўсёды.
Вікенцій Паўлавіч хвіліну стаяў ашаломлены. Ударыла хваля прыкрасці, расчаравання — як падманулі яго. Але праз нейкі момант прыйшло пачуццё ўдзячнасці да Ганны: разумніца! Яшчэ гэтага падзення яму не хапала — у кабінеце з сакратаркай! Але чым больш ён думаў пра тое, што адбылося, тым мацней адчуваў на вуснах слодыч яе пацалункаў. I — што самае дзіўнае — блізкасць з ёй зусім не здавалася яшчэ адным падзеннем.
Читать дальше