Іван Шамякін - Пошукі прытулку

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Пошукі прытулку» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі прытулку: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі прытулку»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі новыя творы: аўтабіяграфічная аповесць «Слаўся, Марыя!», прысвечаная жонцы; «Губернатар», галоўнымі героямі якой з'яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганіза ваць яму і выбары, і «каханне», і яго ж забойства; «Пошукі прытулку» — пра пажылога чалавека, яко му не было дзе прытуліцца на старасці гадоў; «У засе ні палаца» — пра сучаснага бізнесмена, і «Абмен» — пра цікавыя жыццёвыя калізіі закаханых.

Пошукі прытулку — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі прытулку», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Думкі змянялі адна адну, даганялі — як тыя сняжынкі ў сваім, на першы погляд, хаатычным кружэнні.

У новай кватэры, куды пераехаў тыдзень назад, адчувалася пустэча i беднасць — не тая мэбля ды i мала яе на такія харомы. А дзе ўзяць новую? Цэны — вочы на лоб лезуць. Маша наведалася ў салон і, казала, ледзь не самлела. Івану даручыць? — Іван усё зробіць! I варта было б самаму пагаварыць з Корсунам, кіраўніком равна, як аформіць старую кватэру на сына. Яшчэ адзін крок. I не спыніць падзення... Даволі сарвацца, i будзеш ляцець да канца, будзеш чапляцца за ўсё, разбіваць лоб, але падзення не спыніш... Закон... Закон чаго? Любога падзення? «Але ж я чалавек... Я ўладар сваіх думак, памкненняў, жаданняў. Я магу супраціўляцца. Я магу спыніць падзенне!» — «Дык спыняй жа! Спыняй!» — загадвала Маша. I ён злаваў на жонку: «Легка табе чысценькай быць! A ў гэты пралёт — з кватэрай старой — хто мяне штурхнуў?» Але не гэтая барацьба з самім сабой, спрэчка з Машай, злосць на «дабрадзея» Залозу перашкаджалі засяродзіцца на дакладзе: глухі, ледзь чутны стук машынкі за двайнымі дзвярамі. I тут жа ўпікнуў сябе, што не машынка яму перашкаджае. Машыністка. Ганна стаяла перад вачамі. Ды не, не стаяла, як заўсёды, пачціва ля стала. Праз кісейнае пакрывала снегу бачыў яе побач з сабой. Не побач... у абдымках.

Схамянуўся... «О Божа! Што гэта са мной? Насланнё нейкае. Я мушу глушыць свае пачуцці. Я абавязаны заглушыць ix! Інакш Бог ведае, чым гэта можа скончыцца. Сувязь з сакратаркай — фінал падзення! Далей падаць няма куды. Аня, адступіся, калі ласка. Дай мне падумаць...»

Ці не папрасіў яе ўголас? Бо тут жа адчуў, што хтосьці за спінай як бы хіхікнуў. Крутнуўся. Перад ім стаяў Іван Залоза з нязменнай папкай «На подпіс».

— Ну, ты ўваходзіш, як Шцірліц. Дзеля гэтага ты петлі змазваў? На чым ты хочаш захапіць мяне? Скажу Ганне, каб яна i цябе не пускала без даклада.

— А я тут жа зволю яе з працы, — Залоза выскаліў зубы, бліснуў бакавы залаты; ён дзіўна смяецца, часам на поўны голас, але зуба не відаць, а часам вось так: бязгучна ўсміхнецца, i золата — як на паказ.

— Слухай, Іван, сын Яўменаў... Часам я не магу разабрацца, хто з нас губернатар — я ці ты?

— Ты, ты. Але даўно сказалі мудрыя: караля робіць акружэнне. Ты можаш ганарыцца сваім акружэннем. А хто падабраў табе штат? Парэкамендуй Каржакевіча на павышэнне...

— Не хоча.

— Не хоча?

— Ты ж таксама не хочаш, напрыклад, на яго месца.

— Не хачу.

— Вось гэтага я не магу зразумець. Ты ж самалюбівы чалавек, Іван. Як ты ў раёне гарцаваў на кані!

— Калі тое было. Змяніўся час — змяніліся людзі. I я змяніўся. Я люблю працаваць, а не гарцаваць.

— Працаваць ты ўмееш, — задумліва сказаў Вікенцій Паўлавіч.

— Дзякуй за высокую пахвалу. Упершыню пачуў.

— Не свішчы, Іван. Увесь час хвалю. Але калі ты хочаш, каб прапеў табе дыфірамбы з трыбуны — не дачакаешся. Не было яшчэ ў гісторыі, каб прылюдна хвалілі кіраўніка справамі.

Залоза засмяяўся голасна, але зуб не бліснуў, як перамясціўся ў глыбіню рота. Гэта забаўляла Вікенція.

— Прачытаў я твой даклад...

— I?..

— Нашто ты лезеш у тэорыю? Каму гэта трэба? Практыка трэба, а не тэорыя. Там, — Залоза паказаў вачамі ў столь, — i без таго смяюцца: лезе ў Марксы.

— Куды?

— На месца Маркса. I яшчэ адзін момант. Не чапай Падбярозскага. Агонь па сваіх апраўданы ў адным выпадку — калі просяць: «Агонь на мяне». Гэта робяць разведчыкі. Андрэй не просіць такога агню...

— Забурэў твой банкір. Ходзяць чуткі, што ён валюту пераводзіць за мяжу.

— Чыю?

— Сваю. А можа, i тваю.

— Ну, ты гумарыст, Вікенцій Паўлавіч, — бліснуў зуб. — Знайшоў валютчыка! А хто праверыў чуткі пра Андрэя? Ёсць у цябе хоць адзін дакумент? Няма. I не будзе... I сядзеш ты, прабач, у лужу са сваёй бяздоказнай крытыкай. А гэта ўдарыць па аўтарытэце. А твой аўтарытэт — гэта не толькі твой клопат, але i мой, усяе нашай каманды. А Андрэй — наш. Яго грошы нам з табой яшчэ спатрэбяцца. Мы з табой варочаем мільярдамі, a ў саміх — штаны працёртыя. Мяккі кут купіў? Не. I не купіш без Андрэя. Дазволь узяць у яго крэдыт.

— Не дазваляю!

— Цвердалобы ты аднак. Слухайся разумных люДзей.

— Ты лічыш сябе самым разумным?

Зноў гучны смех без бляска зуба.

— Ва ўсялякім разе дурнем не лічу.

— Гэта праўда: не дурань.

— А раз ты прызнаеш гэта, то атрымай параду. Трэба фарсіраваць Анатолеву жаніцьбу.

Вікенцій Паўлавіч насцярожыўся, твар яго перасмыкнуўся, бо падумаў: «Дажыўся. Без Залозы сына не магу ажаніць».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі прытулку»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі прытулку» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Пошукі прытулку»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі прытулку» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x