— Ix набыла савецкая ўлада. А мы прысвойваем — як хто ўмее. A ўмеюць добра, — сур'ёзна сказаў Вікенцій Паўлавіч.
— Чулі? Губернатар у нас такі! Марксіст-сацыяліст. Дрыжы, капіталіст! Ен правядзе нацыяналізацыю, i твой банк аб'яднае з дзяржаўным.
— У выбарчай платформе гэтага няма.
— Правільна, Андрэй. А табе, Іван, раблю трыста сорак першае папярэджанне: ніякага губернатара! Да выбараў. Ды i пасля. У мяне імя ёсць.
— Што платформа! А папярэджанне прымаю, таварыш... Слухай, Вікенцій Паўлавіч... А як да цябе звяртацца... ну, не нам, мы свае, — народу? Таварыщ губернатар ці пан губернатар?
— Таварыш. А што да платформы, то мая платформа — што нафтавая ў моры: i мора бяссільнае сарваць яе.
— Во за гэта люблю вас, Вікенцій Паўлавіч. За непахіснасць. З-за гэтага пайшоў за вамі, — Палавінка быў адзіны ў камандзе, хто звяртаўся да кандыдата на «вы», хоць некалі i працаваў у тым жа раёне, да дзяўчат разам хадзілі. Залоза рабіў яму заўвагу: «Мы — каманда аднадумцаў. Мы — браты, як у масонскай ложы». Вікенцій змаўчаў, падумаў, што залішняя фамільярнасць нават сяброў яму без патрэбы, калі ён сядзе ў губернатарскае крэсла. I хітры чэкіст адразу адзначыў гэтае маўчанне будучай першай асобы: «Віцька ўжо трымае дыстанцыю. I я буду трымаць. Не зашкодзіць».
Між тым шафёры прынеслі вялікі брызент i расклалі паміж кастрамі.
Убачыўшы, што Сімакоў выконвае сваю працу з вучонай павольнасцю, яму пачалі памагаць i Вікенцій, i Падбярозскі. Тым часам Юрка прынёс з багажніка цяжкую кардонную каробку, а Сцяпан, шафёр другой машыны, — дзве торбы. Вікенцій здзівіўся:
— Цэлае вядро мяса. Навошта столькі!
— Не хвалюйся. З'ямо. Палічы, колькі едакоў! I ўжо галодныя. Калі абедалі? У гадзіну дня. А цяпер адзінаццаць ночы. Дык займіся сталом. Нарэж памідораў, гуркоў.
Вікенцій Паўлавіч папрасіў лесніка паліць яму на рукі i заняўся больш чыстай справай: расстаўляў на брызенце пузатыя чаркі, шклянкі для вады, раскладваў на вялікіх аркушах паперы гуркі, памідоры, перац, чырвоную рыбу. Першыя шампуры ляглі ў гнёзды мангала, пастаўленага на вуголле; апетытны пах юшкі, якая астывала ўжо, забіў востры водар смажанага мяса i цыбулі.
Залоза пацягнуў носам.
— Ну чым вам не рай? У раі такога не пачуеце. Там пахне прэсным, кветачкамі.
— Рай-рай, — згадзіўся Падбярозскі.
— Рай, — пацвердзіў Сімакоў i пажартаваў: — ТольKi цяжка вызначыць — які? Капіталістычны? Ці сацыялістычны?
Засмяяліся.
Ляснік вызначыў:
— Сялянскі. Рыбацкі. Што, пры сацыялізме юшкі не елі? Ці каўбасы? Цяпер — не па кішэні.
— Будуць па кішэні, — паабяцаў Вікенцій Паўлавіч.
На гэтае абяцанне гаваруны з каманды не адгукнуліся, як бы замялі. Не паверылі, што каўбасы будуць па кішэні лесніку, ці што?
Пераключыліся на выбары.
— Я ўсё думаю: што прымусіла старога мерына ўдарыць у аглоблі? — задумліва спытаў Палавінка.
— Правільна будзе — вылузнуць з аглобель, — засмяяўся Залоза. — Бачылі, як у нядбайнага гаспадара, які не сцягнуў гужы, конь вылузваецца з аглабель, i калі гаспадар не трымае лейцы, конь i хамут можа скінуць, ударыцца ў бег пад адной сядзёлкай...
— Мудрыш ты над Мудроным, Іван. Хто конь, хто гаспадар?.. Няма гаспадара. У гэтым наша... што?.. шчасце ці няшчасце?
— Там дагаворымся, што робім мы, што вышэйшая ўлада... — сказаў Вікенцій Паўлавіч.
— З тваёй жа платформы: больш самастойнасці абласцям.
— Эканамічнай.
— Дзе самастойная эканоміка, там i палітыка больш незалежная i ад цэнтра, i ад прэзідэнта.
— А што да Мудронага, то я бачыў, як пасля дыскусіі ён каўтаў нітрагліцэрын. Можа, з інфарктам ужо ляжыць.
— I такі стары атопак лез на такую высокую гару?
— Людзі да старасці дзеці, — заўважыў стары шафер.
— Каб жа дзеці. Уладалюбцы.
— Камандаваць i дзеці любяць.
Шашлычны дух гусцеў. Не адзін ласун Сімакоў праглынуў сліну.
— Гэта залп па мне? — спытаў Вікенцій. — Дык хтохто, а ты, Іван, знаеш, што я не любіў камандаваць.
— Знаю-знаю... Аднак палітыкай сытыя не будзем. Прашу да стала. А такога стала i каралі не мелі. Хіба да цывілізацыі, якая сапсавала i жыццё, i чалавека.
— Палітыкай сыты не будзеш... А не дай нам пагаварыць — змарнеем, — засмяяўся Сімакоў, мякка апусціўшыся на брызент. — Не хадзіў, a ногі баляць.
— Жалезныя ногі трэба, каб насіць такое пуза.
— Не чапай майго пуза, банкір. Гэта табе не мяшок з грашамі.
Рассаджваліея, смеючыся. Хто сеў па-ўсходняму, скрыжаваўшы ногі, хто i на бок заваліўся, з асалодай пацягваючыся: цэлы дзень сядзелі то ў прэзідыумах, то ў машынах.
Читать дальше