Іван Шамякін - Пошукі прытулку

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Пошукі прытулку» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі прытулку: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі прытулку»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі новыя творы: аўтабіяграфічная аповесць «Слаўся, Марыя!», прысвечаная жонцы; «Губернатар», галоўнымі героямі якой з'яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганіза ваць яму і выбары, і «каханне», і яго ж забойства; «Пошукі прытулку» — пра пажылога чалавека, яко му не было дзе прытуліцца на старасці гадоў; «У засе ні палаца» — пра сучаснага бізнесмена, і «Абмен» — пра цікавыя жыццёвыя калізіі закаханых.

Пошукі прытулку — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі прытулку», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Як гэта горка, Ваня! Чаму мы такія бедныя? Калі ў цябе чаго не будзе хапаць, ты мне паведамі, я куплю i прышлю.

У бацькоў я апрануўся ў самае горшае, у такіх лахманах ехалі ўсе астатнія. I здарылася так, што месяцы праз тры пры праверцы асабістых рэчаў у мяне не хапіла аднаго стаптанага чаравіка, i я мусіў пісаць Машы, i яна прислала новыя жоўтыя чаравікі, кашулю, цёплыя шкарпэткі; старшыну здзівіла: такое дабро будзе гніць тры гады! Шкарпэткі надзець нельга было. Толькі смярдзючыя анучы.

Сумна i горка ўспамінаць: у пачатку вайны нейкі «геній» даў каманду: асабістыя рэчы адаслаць дадому. Куды? Большая частка Беларусі была захоплена немцамі. Але чаравікі i шкарпэткі я забраў, як дарагую памяць, i доўга трымаў у ранцы; нейкі правершчык са штаба дывізіёна ці корпуса выявіў ix, канфіскаваў ды яшчэ ўляпіў камандзіру гарматы пяць нарадаў за тое, што дрэнны прыклад паказваў байцам сваім; амаль кожны з ix трымаў нештд Цывільнае — матчына ці нявесціна. Дрэнныя псіхолагі былі нашы начальнікі, найгоршыя з ix — інтэнданты.

4...

На ўсё жыццё запомніўся балючы смутак i ў доўгай дарозе ад Гомеля да Мурманска, i там, у Запаляр'і, дзе ўжо ў канцы кастрычніка ляжаў глыбокі снег i светлы дзень працягваўся нейкія тры гадзіны.

А самае цяжкае было: немагчымасць пісаць Машы штодня, як абяцаў. На «личное время» адводзілася па гадзіне два разы ў тыдзень, ды i ў гэтыя гадзіны шмат хто з нас, курсантаў, чысціў бульбу ці туалеты, a ўсе іншыя мылі i прышывалі падкаўнерыкі.

Я папрасіў дазволу пісаць у сталоўцы ў пасляабедзенны «ціхі час». Мой камандзір разліку засмяяўся на такую просьбу. Але я адважыўся звярнуцца да камандзіра батарэі армяніна Папіка Тамразяна.

— Што пісаць?

— Апавяданні.

— Друкаваўся?

— Так, — не друкаваўся, але меў адказы ад самаго Міхася Лынькова на мае апавяданні, дасланыя ў «Полымя рэвалюцыі». Насіў гэтае пісьмо ў кішэні. Паказаў камандзіру. Прачытаць па-беларуску армянін не мог. Паверыў на слова i пранікся да мяне своеасаблівай павагай, бо выйшаў з інтэлігентнай музычнай сям'і. I я атрымаў дазвол пісаць у «мертвый час», як называлі гэтую гадзіну. Разы два Тамразян зазірнуў у сталоўку: чым я займаюся? Пісаў. I ён здзіўлена хітаў галавой, яўна задаволены маёй настойлівасцю: ахвяраваў сном. А сну не хапала, на занятках па будове пушкі, прыбора кіравання артылерыйска-зенітным агнём, палітпадрыхтоўцы мы бязбожна спалі, я ў тым ліку: Запаляр'е, зіма, недахоп кіслароду ўвогуле, а тым больш у цесных зямлянках.

Між іншым, калі праз шмат гадоў мы сустрэліся ў Маскве ў Віктара Вольскага, у якога проста быў талент па пошуках аднапалчан, адстаўны палкоўнік Тамразян успомніў мяне толькі тады, калі Віктар са смехам нагадаў:

— Гэта той, што пасля абеду пісаў у сталоўцы. Лічыце, што вы яго зрабілі пісьменнікам.

Маша пісала радзей, i я пакутаваў ад прыступаў дурной рэўнасці, ажно пакуль яна не напісала, што ў нас будзе дзіця. Вельмі ўзрадавала гэта мяне i неяк душэўна заспакоіла.

Пра пачатак вайны я, бадай, поўна i аўтабіяграфічна напісаў у аповесці «Агонь i снег», якую крытыкі прызналі лепшай у пенталогіі. I ўжо ў старасці дапоўніў паказ свайго ўдзелу ў абароне Мурманска ў рамане «Зеніт». Пра воінаў-дзяўчат хацелася напісаць даўно, але, прызнаюся шчыра, баяўся Машынай... не тое што рэўнасці, пэўнага незадавальнення, а ёй жа перадрукоўваць вялікі раман. Баяўся дарэмна: «Зеніт» яна ацаніла гэтак жа высока, як i «Сэрца на далоні», «Атланты...», «Гандлярку...». А жонка мая была самым аўтарытэтным крытыкам i ніколі не памылялася: што хваліла яна — хвалілі ўсе, калегі i чытачы, што прымала з маўклівым скепсісам — тое i ў чытачоў не выклікала захаплення.

Месяцы праз два пасля пачатку цайны я атрымаў Машын ліст, што ў нас 10 ліпеня нарадзілася дачка; пісала яна яшчэ з бальніцы ў Холмечы, немцы былі пад Смаленскам, а на палескім напрамку не ўзялі яшчэ Гомель. Навошта ім было лезці ў балоты? Варожая авіяцыя няспынна (палярны ж дзень!) бамбіла порт, станцыю, горад. Батарэя, дзе я ўжо камандаваў разлікам, выпускала сотні снарадаў за суткі. Не веру тым, хто сцвярджае, што краіна не рыхтавалася да вайны. Адкуль на далёкай поўначы было столькі снарадаў? I пазней, калі фіны перарэзалі Кіраўскую дарогу, мы ніводнай гадзіны не заставаліся без боепрыпасаў.

У такой напружанай абстаноўцы, пад бомбамі, я пісаў Машы пра сваю радасць ад нараджэння дачкі. Я верыў у жыццё! Я верыў, што яна эвакуіруецца, не задумваючыся, як гэта зрабіць з грудным дзіцем. Думаю, што лісты тыя ў Беларусь палявая пошта ўжо не адсылала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі прытулку»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі прытулку» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Пошукі прытулку»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі прытулку» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x