I Аксён ледзь стрымаў сябе, каб не кінуцца i не даць яму кухталёў. Але чаму яму? Ёй!
Але ён не ўнізіцца, каб ударыць жанчыну! Hi ў якай сітуацыі!
I ён зачыніў дзверы, ціхенька адступіў i знясілена апусціўся на канапу. Стала крыху лягчэй: кроў распірала сасуды ў галаве, але сэрца трапятала на сваім месцы — у грудзях, не ў жываце. Дзіўна, ці чуў хто ўдары сэрца жыватом? Можа, таму яно там, што ўчора не вячэраў, патраціў на падарунак усе долары i рускія рублі. Захацелася есці. Яшчэ адна дзіўная рэакцыя. «У цябе ўсё не як у людзей», — смяялася з яго Ядзя. Сапраўды, не як у людзей. Пасміхнуўся i прамовіў:
— Анекдот.
Чуў, як яны шэпчуцца за дзвярамі. Ядзя засмяялася. Гэта ўзлавала: «Яна яшчэ здольная смяяцца! Гэтая...» Ён падшукваў важкае слова i тут жа засаромеўся, што збіраўся вылаяць жанчыну: ніколі не дазваляў сабе такога. А Ядзя ж яго жонка...
Падхапіўся, ступіў да дзвярэй спальні. Паўтарыў уголас:
— Мая жонка... Мая жонка... жонка...
Дзверы не адважыўся адчыніць. Зноў адступіў ад ix, але сеў не на канапу — на цвёрдае крэсла каля стала.
Дзверы чамусьці запішчалі; Аксён не дапускаў гэтага — акуратна змазваў петлі алеем.
Дзверы адчыніліся, i ён высунуў пляшывую галаву, праводзячы вачамі разведку. Убачыўшы, што гаспадар мірна сядзіць, уціснуў галаву ў каўнер пінжака, згорбіўся, чакаючы ўдару, на насочках пайшоў да дзвярэй у калідор.
— Стой! — загадна гукнуў Аксён.
Палюбоўнік паслухмяна спыніўся.
— Сядзь! Будзем знаёміцца!
Ён павярнуўся да канапы.
— Не сюды! Вунь на тое крэсла, каля дзвярэй.
Ён сеў.
Аксён убачыў, што рукі ў яго «госця» дрыжаць, вусны пасінелі. Апанавала злосць на Ядзю i крыўда, што яна пакахала такога пляшывага i плюгавага.
«Не, ён не плюгавы. Адкормлены, што парсюк. Касцюмчык — з іголачкі, замежны, гальштук модны. Не забыўся завязаць. I прычасаў свае парадзелыя патлы. Перад падначаленымі пэўна арол. Ды i перад жанчынамі. Аднак дзе бачыў яго? Як дзе! Аксён, з тваёй памяццю! Вядома ж там, на вечары, у міністэрстве. На афіцыйнай частцы сядзеў у прэзідыуме. Але на прыёме згубіўея. Не танцаваў... Глядзіць, гад, з-пад ілба. Што ты мяне вывучаеш? Я цябе павінен пазнаць! I... што? Пакараць? Які я да д'ябла карацель! У мяне нават слоў карацельных няма, не мастак я на ix, на словы. Адно магу сказаць: ты брыдкі мне... ты падонак. Табе няма на што энергію траціць? Сваю жонку маеш...»
Злодзей кашлянуў, як бы нагадваючы, што ён тут чакае... H I
— Муж вяртаецца з камандзіроўкі i застае ў спальні... цябе... Як там далей?
— Што далей?
— У анекдоце.
— Я не знаю анекдотаў.
— А што ты знаеш? — голас гаспадара пагрозліва павысіўся, неяк сам па сабе, нервы не вытрымалі. — Як залазіць у чужыя ложкі? Гад ты!
Злодзей баязліва падняўся з крэсла.
— Будзеш біць?
— Цябе? Трэба! Але не хачу пэцкаць рукі аб такую поскудзь. Калі біць, то трэба забіць. Але не сталовым жа нажом. Я выклікаю цябе на дуэль. На рапірах. Калі быў студэнтам, я занімаўся фехтаваннем.
Палюбоўнік смела i бадай здзекліва засмяяўся, адчуў, што біццё яму не пагражае. Падняўся, пайшоў да дзвярэй, адтуль сказаў:
— А ты гумарыст, рагаты рыцар.
Ах, сволач! Аксён схапіў цяжкую крышталёвую попельніцу (сам не курыў, але гасцям не забараняў, нават студэнтам, якія прыходзілі здаваць «хвасты»). Ды не кінуў. «Госць» ужо зачыніў за сабою дзверы. Не, не ў гэтым прычына. Ен убачыў, што праз шчыліну прыадчыненых дзвярэй за ім сочаць Ядвігіны вочы. Уніжаўся перад ёй не аднойчы. Але ў гэтай незвычайнай сітуацыі не мог зняважыць сябе кіданнем посуду, біццём шкла. Але не па-мужчынску баяўся яе выхаду са спальні. Што скажа яна? Што павінен сказаць ён?
Напружана чакаў.
Ядвіга не выходзіла.
Колькі ж можна сядзець у бяздзейнасці? Пайшоў у калідор. Убачыў, што «госць» не зачыніў добра за сабою дзверы. Вылаяў яго:
— Пляшывая свіння.
Узяў партфель. Вярнуўся ў «залу». Дастаў электрабрытву. Скінуў пінжак, світэр. Пачаў галіцца. Шум брытвы глушыў думкі. I зноў здалося, што ўсё, што ўбачыў, што сказаў за апошнюю чвэрць гадзіны, — кашмарны сон. Калі пагаліўся, вярнуўся да рэчаіснасці, i яна ўявілася такой горкай, што хацелася плакаць, як малому. Але зноў падумаў пра жонку. Каб яна ўбачыла яго слёзы! Ніколі не ўбачыць яго слёз роспачы, жалю да сябе. Бачыла яна слёзы ў яго вачах — замілавання да яе, захаплення ёю. Больш i гэтага не ўбачыць!
Пайшоў у ванну ўмывацца. Не здрадзіў даўняй звычцы расцерціся мокрым рушніком. Усе гэтыя звыклыя працэдуры занялі пэўны час. Не чуў, як Ядвіга прайшла на кухню, але пачуў пах смажанага. Нядоўга вагаўся: пайсці да яе, не пайсці? Пайшоў. Куды дзенешся!
Читать дальше