Сусед яго i сябра Алег Гукавец таксама не спаў, перажываў іншае: зайздрасць i асуджэнне свяціл — пра яго даклад не сказалі ніводнага добрага слова. Уедліва шпільнуў: V
— Не спіш, герой трох векапомных дзён?
— Ды не спіцца. Галава баліць.
— Перажоўваеш славу?
— Якая там слава! Што я, студэнт?
— Не скажы. Мы з табой горш за студэнтаў, у маладых менш славалюбства. Гэта хвароба старых.
— Мы з табой яшчэ не старыя.
— Ты — не. А мне — сорак пяць. Да таго ж цябе матэматыка закансервіравала. Самая брыдкая навука!
— Чаму? Навука не бывае брыдкая.
— Любіш свае формулы?
— Люблю.
— Ты не ix любіш — сябе ў ix. Але я зайздрошчу табе. Шчаслівы ты чалавек, Аксён, сын Пракопаў, пан Крапіўка.
— Уедлівы ты чалавек, Алег. Зайздрасць раз'ядае цябе, як іржа жалеза.
— Каб жа жалезны быў! А то — злеплены невядома з чаго. Не хацеў я ісці на матэматычны. Бацькі прымусілі, абодва школьныя матэматыкі. Я вершы пісаў.
— Ламаноеаву нішто не перашкаджала пісаць вершы.
— Уепомніў продка! Не вершы ён пісаў — оды імператрыцам i рыфмаваныя хімічна-геалагічныя формулы.
— Магу табе прызнацца. Я i цяпер яшчэ вершы пішу.
— Ну Ламаносаў! Здзівіў. Хоць чаму здзіўляцца? Канешне ж, елавіш сваю Ядвігу. Не дзіва. Такая жонка не толькі вершы прымусіць пісаць — праз галаву куляцца.
Немагчыма было зразумець: захапляецца Гукавец Ядзяй ці асуджае яе? Хацелася, каб захапляўся. У гэтую незвычайную ноч ён быў перапоўнены пяшчотай да яе, у бяссонніцу думкі пра сімпозіум, пра даклад спляталіся з думкамі пра Ядзю. I ўпершыню падумаў, што яго жыццё, яго любоў i каханне — навука i яна; кпіны яе, якія часам раздражнялі, здаліся праявай яе хітра схаванага захаплення ім i яго навукай.
— Давай будзем спаць, Алег. Заўтра многа спраў. А я яшчэ комплекс на Манежнай не бачыў...
— Комплекс паглядзі. Шэдэўр. Добрай ночы, пан Крапіўка.
— Дабранач.
Пасля дыялога з калегам нечакана заснуў i прысніў Ядзю, ад чаго яшчэ мацней пацягнула дадому. I яму пашанцавала: падчас снедання ў буфеце адзін мінчанін абвясціў:
— Хто хоча хутчэй апынуцца дома? У мяне білет на сёння. А справы прымушаюць застацца.
Аксён таксама браў білет туды i назад: так рабілі амаль усе — каб за беларускія грошы. Але назад заўтра. I вось сапраўды пашанцавала. Па-першае, на суткі раней будзе дома. Па-другое, сэканоміць грошы, каб купіць лепшы падарунак Ядзі. Гасцініца гэтая з прусакаMi шалёна дарагая, суткі — тыднёвая яго зарплата.
I ён з задавальненнем памяняўся білетамі.
Цягнік прыйшоў у шэсць гадзін раніцы. Аксён Пракопавіч узяў таксі i за пятнаццаць мінут быў дома.
Адчыніў дзверы як мага асцярожней, каб не разбудзіць жонку. Вось будзе для яе сюрпрыз! Ціхенька распрануўся, зняў чаравікі. На насочках прайшоў у пакой. Але дзверы ў спальню былі прыадчынены, i ён не ўтрымаўся, каб не заглянуць туды. Глянуў i... адхіснуўся. Галюцынацыя? Ад бяссоннай ночы? У вагоне бадай не спаў.
Побач з Ядвігінай галавой з раскіданымі па падушцы косамі з-пад коўдры вытыркалася другая галава — мужчынская, пляшывая.
Не адразу сцяміў што да чаго, спачатку падумаў, што ў яго нядобра з галавой. Не, галава яго на месцы, помніць усе формулы сенсацыйнага даклада. А разгадаць загадку гэтага нечаканага відовішча — чужы мужчына ў яго ложку — не можа? Ды не, што тут разгадаваць! Усё зразумела. Але да чаго дайшла яго каханая жонка! Усяго ад яе чакаў — любой абразы, але такога... А што рабіць яму? Крычаць? Кінуцца з кулакамі? Сцягнуць з ложка? Каго? Яго? Яе? Але ён няздатны на такі подзвіг, з самага маленства ён не біўся, ды i тады больш білі яго, аднак злосці ні на каго не меў, былыя забіякі ў сталым узросце — яго сябры. Нават Пецька Поклад, дяперашні трактарыст; у дзевятым класе Пецька моцна такі адлупіў яго — за тое, што ён правёў дадому з кіно Ганю Мурашову. Цяпер, калі сустракаюцца, смяюцца.
Аксён працягваў глядзець на ложак, як на дзівоснае відовішча. Забалела галава, кроў грукала ў скроні. А сэрца, здавалася, сарвалася ўніз i білася недзе ў жываце. Страшнае адчуванне — нязведанае ні на адных экзаменах, ні пры адной абароне. Усё зрушылася з месца. Яшчэ міг — i штосьці абарвецца ўсярэдзіне i... канец табе, Аксён. Ад чаго? Ад жончынай здрады? Ад гэтай пошласці? Не, зараз ён нешта зробіць гэткае ж брыдкае, бессаромнае і... наступіць развязка, сэрца вернецца на сваё месца. I ўсё забудзецца, як дурны сон. Ён пойдзе на кухню i згатуе сабе каву. Сабе і... Ядзі...
Яна, мабыць, адчула, што ён глядзіць на яе. Расплюшчыла вочы, убачыла мужа i войкнула. Любоўнік уміг падхапіўся — злоўлены злодзей. Скінуў коўдру, але ўбачыў, што абодва яны — у чым маці нарадзіла, i зноў упаў на падушку, нацягнуў коўдру на пляшывую галаву, мабыць, спалохаўся, што яго будуць біць.
Читать дальше