Іван Шамякін - Пошукі прытулку

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Пошукі прытулку» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі прытулку: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі прытулку»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі новыя творы: аўтабіяграфічная аповесць «Слаўся, Марыя!», прысвечаная жонцы; «Губернатар», галоўнымі героямі якой з'яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганіза ваць яму і выбары, і «каханне», і яго ж забойства; «Пошукі прытулку» — пра пажылога чалавека, яко му не было дзе прытуліцца на старасці гадоў; «У засе ні палаца» — пра сучаснага бізнесмена, і «Абмен» — пра цікавыя жыццёвыя калізіі закаханых.

Пошукі прытулку — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі прытулку», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прымусіў сябе падняцца, увайшоў у спальню. Ядвіга стаяла ў адной сарочцы — не паспела пераапрануцца.

Яе прыгожае цела асляпіла яго, паламала рашучасць.

— Любуешся? Любуйся, любуйся. Можа, у табе абудзіцца мужчына, — яна засмяялася.

— Бачыў я цябе... з ім... у машыне...

— А-а, — застыла з салфеткай, потым хутка накінула халат. — I што?

— Так жыць нельга! — хрыплым голасам выгукнуў Аксён.

— Нельга, — згадзілася яна i рашуча спытала: — Развод?

— Развод!

Яна сцялася, памаўчала, падумала.

— Ну што ж, развод дык развод. Даўно наспяваў. Аксён знясілена прысеў на пуфік — растраціў усю энергію, але адчуваў задаволенасць: нарэшце ў яго хапіла волі! Але шкадаванне сябе не знікла. I ён раптам пашкадаваў неразумнае стварэнне. Так i падумаў: стварэнне, не жанчына, не баба.

— Я пераеду ў інтэрнат, — i тут жа ўпікнуў сябе за такі рашучы крок.

— Ты? О не! Такой ахвяры я ад цябе не прыму. Кватэру далі табе. I ты паедзеш да студэнтаў? Пан прафесар! Не гніся! Не будзь праведнікам. Паеду я да бацькоў. Навошта старым чатыры пакоі на дваіх? У жмуркі ганяць? — у яе дрыжэлі пасінелыя вусны, але яна спрабавала жартаваць.

Яе высакародства кранула ледзьве не да слёз. Памаўчалі.

— Гэта доўга — развод?

— Ты спяшаешся?

— Тры месяцы чакаць... Так, здаецца?

— Не бойся. Папрашу бацьку... ён дамовіцца з раённым суддзёй...

— Папрасі, калі ласка. Зноў памаўчалі.

— А знаеш, не будзем мы мазоліць адзін аднаму вочы. Я пераеду сёння. Неабходнае вазьму... адзенне... i астатняе — калі прыеду на сваёй машыне. Што аддасі...

— Я ўсё аддам. Акрамя хіба кніг...

— Які ты шчодры! Абы з вачэй прэч! Усяго мне не трэба. Я не голая. Вазьму сваё. Канапка твая мне без патрэбы. У бацькоў — італьянская мэбля.

Зноў стала амаль да слёз шкада сябе... I яе... яе, дурніцу.

«Пашкадуе... Яна пашкадуе? Супакойся, пан прафесар! Не з твайго яна цеста».

Сабралася Ядвіга хутка. Папрасіла Аксёна выклікаць таксі. Ён памог ёй знесці два цяжкія чамаданы.

Спускаліся па лесвіцы, яна ішла ззаду са сваёй сумачкай. Хмыкнула:

— Ашаламлю я сваіх старых.

— Магу зразумець ix.

— Але ім не прывыкаць. Упершыню я ашаламіла ix у дзесятым класе... калі зацяжарыла ад свайго аднакласніка.

Аксён спатыкнуўся. Спыніўся, павярнуўся, баязліва аглянуўся на чужыя дзверы: не пачуў бы хто! Шэптам папрасіў:

— Не трэба, Ядзя. Нашего табе раздзяваць сябе?

— А я хачу раздзецца перад табой. Зусім. Спектакль скончаны. Заўтра буду іграць другі. З другім партнёрам. Каго толькі сыграць? Афелію?

Не ведаў, што адказаць ёй. Толькі адчуў, што шкадуе яшчэ больш. Зламаны чалавек. Але i ўзлаваўся: а хіба яму яна не паламала жыццё?

Калі паклалі ў багажнік чамаданы, Ядвіга сумна ўсміхнулася i вінавата папрасіла:

— Можна цябе пацалаваць?

Моцна абхапіла за шыю, горача пацалавала ў вусны. У яго ажно заняло дыханне, i мацней загрукала сэрца.

Адкрыўшы дзверы машыны, сказала як бы не яму — шаферу:

— Ты добры чалавек, Аксён, я люблю цябе. Машына сарвалася з месца. А ён стаяў i бяздумна глядзеў ёй услед — спустошаны, разгублены. У Ядвігі шафёр спытаў:

— На вазкал?

— Не, на вуліцу Карла Маркса. Дадому, да бацькоў. Ад мужа...

— Развяліся?

— Разводзімся.

— I так цалаваліся?

— Мы — інтэлігентныя людзі.

— Яно i відаць. А я ўчора сваёй кухталёў надаваў — круціла хвастом перад сябрам маім. I яму даў па мордзе. Я, канешне, на моцным узводзе быў. Цвярозы я рахманы. Ваш піў?

— Не.

— I не біў вас?

— Што вы! Ён прафесар.

— I вы кінулі такога чалавека?

— Я пакахала другога.

— Я паказаў бы табе каханне! Неба ў аўчынку здалося б!

Шафёр павярнуў галаву, зірнуў на яе са злосцю, нахмурыўся i больш нічога не сказаў ні пра яе, ні пра сябе, толькі мацюкнуўся на няўмелага прыватніка:

— Развялося вас, раздалбаеў, маць вашу...

— Не распускай язык! Жанчыну вязеш...

— Я табе не муж, каб ты на мяне цыкала. Важу я такіх па дваццаць на дзень... I напляваць мне на вас.

«Хам», — падумала пасажырка, але сказаць гэта ўголас не адважылася: чаго добрага, высадзіць, ад такога ўсяго можна чакаць.

Маці не ахнула, не пляснула рукамі, не заплакала. Сумна сказала:

— Я лягла пасля абеду i сасніла нядобры сон.

— Сон твой у руку.

— Аксён даведаўся пра гэтага твайго... як яго?..

— Ігара, свет Пятровіча. Даведаўся! Як яшчэ даведаўся! Прыехаў на дзень раней з Масквы...

— О Божа! Адкуль у цябе столькі цынізму?

— Ад сытага жыцця.

— Ах, Ядзя, Ядзя! Калі ты за розум возьмешся? Што бацька?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі прытулку»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі прытулку» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Пошукі прытулку»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі прытулку» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x