Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцягі над штыкамі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцягі над штыкамі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Піліп Рыгоравіч азірнуўся на мяне, весела бліснуў маладымі вачамі. Зусім не дзеля прыгожага эпітэта, якім належыць узвысіць генерала, пішу я гэтае слова — «маладым». У яго сапраўды маладжавы твар. Па вачах, шчаках i нават па снежных вусіках чалавеку ніяк нельга даць столькі год, колькі ён у сапраўднасці пражыў,— без нечага невялічкага семдзесят. Выдавала... шыя. О, гэта здрадлівая частка цела! Яна выдае не толькі жаночыя гады!

Сцягі над штыкамі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцягі над штыкамі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзядзька аддаў яму аброць, сціснуў худзенькае плячо пад латанай світкай, моцна сціснуў, патрымаў так i пасля лёгенька штурхнуў:

— Ну, ідзі...

I Піліпок пайшоў...

Адразу ступіў у ваду, на слізкія бярвенні, але ногі былі ўжо мокрыя, i холаду ён не адчуў. Дзіўна: сапраўды-такі страху не было ніякага. Дома баяўся цёмнага хлява, цёмных сенцаў, праскокваў ix як можна хутчэй, напалоханы расказамі пра дамавікоў i розную нячыстую сілу. Яшчэ могілак баяўся. Калі верыць казкам, на балоце водзяцца ўсе чэрці. Аднак ніякіх чарцей у тую ноч ён не баяўся, нават не думаў пра ix. Падумаў пра больш рэальную небяспеку: хадзілі чуткі па вёсках, што ваўкі, пакаштаваўшы мярцвячыны — колькі забітых ляжала на палях ды ў лясах! — пачалі нападаць на жывых людзей.

Але i ваўкоў Піліпок не спалохаўся — па-сталаму разважыў, што там, дзе штодня грыміць страляніна, ды не толькі кулямётная i ружэйная, але i гарматная, ваўкі не стануць бадзяцца. Не дурныя. Хіба цяжка ім адысці далей, дзе ціха? Зямля вялікая! I лясоў многа. Пра тое, як дзядзьку будуць «есці» бабы, якога голасу наробяць яны, не думаў; пра іншае — як рускія афіцэры i салдаты будуць дзякаваць яму, Піліпку. Але ён скажа: «Не трэба ніякай падзякі! (Хоць прыйсці дддому ў ботах было б ого як добра!). Знайдзіце мне б'ацьку». Паглядзяць генералы ў спісы: у якім палку служыць Рыгор Жменька? I павязуць туды Піліпка. Як здзівіцца i як узрадуецца бацька! «Сын твой, Рыгор Сямёнавіч, герой, ён прынёс важныя весткі! Дзякуем табе за такога сына!»

Але яшчэ больш выразна ўяўлялася хлопцу сустрэча дома — з дзядзькам Ціханам, з маці, з бабуляй, з сёстрамі i братамі. Во дзе будзе мора шчаслівых слёз, калі ён раскажа, што страчаўся з бацькам, жывым, здаровым. Малыя будуць зайздросціць на боты... Боты ўсётакі яму павінны даць!

Спачатку туман вісеў нізка-нізка — па калені, па пояс. А над галавой зіхацелі асеннія зоркі i свяціў месячык — поўня. Злева ўдалечыні, дзе, напэўна, канчаецца балота i зямля раздзелена акопамі, у неба ўзляцелі дзве ракеты, рассыпаліся зоркамі. Адтуль дакацілася рэха глухой страляніны.

Балота маўчала. Нават вайна абмінула гэтую багну.

Але хутка туман ахутаў хлопца, з'еў зоркі i месяц. Піліпок пачаў трывожыцца.

Дзядзька тлумачыў: да вострава трымайся насцілу, за востравам кіруйся трохі лявей месяца, вунь на тую жаўтаватую зорку. Але ў такім тумане нічога не відно, i на балоце лёгка заблудзіцца.

Ахоплены i радасным уяўленнем i трывогай — дабрацца б шчасліва да мэты! — хлапчына, апіраючыся на вілы, спрытна, як заяц, скакаў па слізкім, замшэлым бярвенні насцілу, Дарогу гэтую як знарок хто схаваў: ад берагоў яна ляжала пад вадой, a пасярэдзіне балота амаль уся наверсе, зусім сухая. Пільнуйся толькі, каб не зламаць нагу, трапіўшы на гнілую маснічыну.

Перад востравам вада дайшла да калень, i рагач з бакоў намацваў не дрыгву, а цвёрдае, як у рэчцы, дно.

Мабыць, вартавыя пачулі, як ён плюхаў, бо, як тольKi Піліпок выбраўся на сухое, яго спыніў глухі, як з-пад зямлі, але суровы голас:

— Стой! Хто ідзе?

Хлопец здрыгануўся, прысеў, стаіўся. Але тут жа сцяміў, што пытаюцца па-руску — значыцца, свае, i смела адказаў:

— Я!

— Хто — ты?

— Жменька.

— Што яшчэ за чменька?

— Дзядзечка, я да вас. Хачу нешта сказаць... Я свой, дзядзечка, рускі.

— Дзіця? — спытаў другі голас.— Што за чорт?

— Не чорт я, дзядзечка. Не бойцеся. Я тутэйшы. З Сакавішчыны. Гэта веска наша. Піліп Жменька. Прозвішча ў нас такое. Мой бацька салдат...

— А ну — рукі ўгору! I вылазь на свет божы!

Піліпок спачатку ўзняў рукі, трымаючы вілы, але тут жа ўцяміў, што ў змроку хоць i месячнай, але туманнай ночы нялёгка разгледзець, што за зброя ў яго руках, i кінуў рагач на зямлю.

Двое дазорных у даўгіх шынялях з вінтоўкамі наблізіліся да яго.

Заікаючыся ад хвалявання, хлопец стараўся хутчэй сказаць пра галоўнае:

— Дзядзечкі, там... немцы... цэлы дзень пушкі вазілі... На нашым полі паставілі... ля бярэзніку... i яшчэ павезлі... Дзядзька Ціхан кажа — можа наступленне новае павядуць...

Салдаты слухалі моўчкі, не выказваючы пі радасці, ні ўдзячнасці. Піліпку здалося, што яны не вераць, i ён зноў нагадаў:

— Мой бацька салдат, у нашым войску.

Але i на гэта дазорныя нічога не адказалі.

Толькі калі Піліпок расказаў, як дзядзька Ціхан правёў яго на балота, салдат спытаў:

— А чаго ён сам не пайшоў, дзядзька твой? Малога паслаў...

Доўга прыйшлося тлумачыць, чаму не мог пайсці дзядзька. Toe, што дзядзька ранены на японскай вайне, салдат неяк узварухнула. Пачалі распытваць пра гаспадарку, пра дзяцей. А пра батарэі нямецкія нібы i забыліся. I не спяшаліся нікуды хлопца весці, хоць Піліпок разумеў, ды i дзядзька казаў, што яго павінны прывесці да вышэйшага камандзіра, можа нават да генерала. Дзядзька вучыў, як трымаць сябе перад афіцэрамі, як звяртацца да ix. Хлопец спалохаўся, як бы гэтыя салдаты, такія абыякавыя да таго, галоўнага, з-за чаго ён ішоў, не надумалі адаслаць яго назад. Нясмела спытаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцягі над штыкамі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцягі над штыкамі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сцягі над штыкамі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцягі над штыкамі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x