Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцягі над штыкамі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцягі над штыкамі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Піліп Рыгоравіч азірнуўся на мяне, весела бліснуў маладымі вачамі. Зусім не дзеля прыгожага эпітэта, якім належыць узвысіць генерала, пішу я гэтае слова — «маладым». У яго сапраўды маладжавы твар. Па вачах, шчаках i нават па снежных вусіках чалавеку ніяк нельга даць столькі год, колькі ён у сапраўднасці пражыў,— без нечага невялічкага семдзесят. Выдавала... шыя. О, гэта здрадлівая частка цела! Яна выдае не толькі жаночыя гады!

Сцягі над штыкамі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцягі над штыкамі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Піліпок пачаў быў расказваць пра пана i мужыкоў, як пан хацеў ашукаць людзей з гэтым балотам, ды сяляне таксама не дурныя, але асекся, прыгадаўшы, што афіцэры —» паны. Ды i Дакука перапыніў — спытаў нібы ветліва, але ўедліва:

— Панове афіцэры, няўжо нікому з нас не прыходзіць у галаву, што перад намі стаіць чалавек, які зрабіў патрыятычны подзвіг, i ён мокры па пояс, ён ішоў па балоце, а на двары кастрычнік.

Астатнія афіцэры паглядзелі на Дакуку ca злосцю, а Залонскі замітусіўся, нібы зрабілася яму няёмка.

— Але, але... — i паклікаў у дзверы: — Каравульны! Фельдфебеля! — а пасля да Піліпка: — На, брат, ад прастуды выпі.

Наліў чарку зялёнага i густога, як мёд, пітва, сунуў

У руку плітку ў залатой паперцы; такія цукеркі Піліпок бачыў толькі аднойчы ў краме ў мястэчку, куды ездзіў яшчэ з бацькам да вайны. Пітво апякло ўсё путро. Зашумела ў галаве. Шакаладку шкада было псаваць, вельмі ж прыгожая. Але афіцэр патрабаваў:

— Еш, еш.

Ад віна i шакаладу пачалі зліпацца павекі. Да свядомасці даходзілі ўжо не ўсе словы. Не пачуў, хто што сказаў, але прачнуўся ад роспачлівага, хоць i нягучнага, крыку Дакукі:

— Вам хочацца крыві? Больш крыві? Гэта не вайна, гэта — бойня! Разня!

— Вы малакасос, прапаршчык,— злосна сіпеў чорны i вусаты ротмістр Ягашын.— Вам дае прыклад гэты сялянскі хлапчук! — паказаў на Піліпка.— Павучыцеся ў яго!

— Панове, панове,— супакойваў штабс-капітан Залонскі.—Пасаромейцеся! У прапаршчыка — нервы... Ён дарэмна не паехаў у шпіталь. Мы цэнім ваш патрыятычны ўчынак, прапаршчык Дакука. Але вам варта палячыць... i руку... i нервы.

— Я паеду, Панове. Я паеду,— раптам скарыўся прапаршчык, хутаючыся ў шынель; яго біла ліхаманка, хоць у бліндажы было горача. Ён папрасіў:

— Наліце мне выпіць.

Начаваў Піліпок у салдацкай зямлянцы, цеснай i сырой, дзе ўпокат на прэлай саломе спала чалавек дванаццаць. Туды яго прывёў злосны заспаны фельдфебель. Па загаду капітана ён даў хлопцу новыя анучы i старыя штаны. Ботаў не даў, хоць капітан сказаў: «Абмундзіраваць у сухое!», а фельдфебель гаркнуў у адказ: «Слух... вша бродзь...»

Разбудзілі хлопца свежае паветра i страляніна. Стралялі так блізка, што ён падхапіўся спалоханы, няўцямны ca сну. Дзверы былі адчынены, у зямлянку лілося, як крынічная вада, празрыстае халоднае паветра i святло сонечнай раніцы.

Піліпок, напэўна, адразу выскачыў бы, каб не ўбачыў, што бліжэй да дзвярэй, да святла, на бярозавых кругляках сядзяць два салдаты, чысцяць вінтоўкі, i ніводзін з ix, як кажуць, брывом не павёў на тую страляніну, што ўсчалася можа за якую сотню крокаў. Немалады салдат, які чамусьці адразу, з першага позірку, нагадаў хлопцу дзядзьку Ціхана, весела падміргнуў i жартаўліва павітаўся:

— Здравія жалаю, ваша благародзія.

Хлопец адказаў сур'ёзна, паважна, як казаў суседзям:

— Добрай раніцы вам.

— Раніца, брат, добрая, ды трохі шумная. Чуеш?

— А што гэта, дзядзька?

— Як што? Прачнуліся мы, прачнуліся немцы. За ноч набілася гары ў насы, у глоткі i ў дулы кулямётаў. Ну, вось... i чхаем, кашляем, плюёмся. Культурныя людзі гэта робяць у цёмным месцы, у насовачку, а мы ў твар адзін аднаму... крывавымі пляўкамі.

Дзіўна гаварыў гэты салдат. Немагчыма было зразумець: ці то ён жартуе, ці кажа занадта сур'ёзна, ca злосцю.

— I так кожную раніцу? — спытаў Піліпок i падумаў, што недарэчнае яго пытанне, бо сам жа, бадай, кожную раніцу чуў гэтую музыку, толькі што з Ліпуноў яна далёкая, глухая.

— Бывае, што i за цэлы дзень ніяк не можам адхаркацца. A ўвогуле больш за год плюёмся ўжо... за бацькуцара i айчыну...

— Іван Свірыдавіч,— як бы дакараў яго другі салдат, насцярожана азірнуўшыся на адчыненыя дзверы i, напэўна, жадаючы перавесці гаворку на што іншае, уздыхнуў: — А дзянёк які! Боскі. На восень не падобна.

Але Івана Свірыдавіча дзень не зацікавіў, ён амаль сурова спытаў у хлопца, які хутка i ўмела накручваў на новыя анучы аборкі ад лапцяў:

— А ты адкуль узяўся тут?

— Я адтуль,— хлапчына кінуў у той бок, дзе стралялі.

— Адкуль адтуль?

— З-за фронту.

Іван Свірыдавіч свіснуў, выказваючы здзіўленне; кляцнуўшы затворам, паставіў вінтоўку ў кут.

— Вунь ты які герой! У такім разе давай расказвай. Цікава. А то я гляджу, што гэта табе павага такая ад паноў афіцэраў.

Больш проста i смела, чым уначы афіцэрам, Піліпок расказаў усё па парадку — чаму, з якой нагоды, якім чынам апынуўся ён у гэтай зямлянцы.

Салдаты закурылі з аднаго кісета i слухалі моўчкі, уважліва, зрэдку Іван Свірыдавіч што-нішто ўдакладняў. Спытаў, колькі яны зямлі маюць — Піліпкова сям'я i дзядзька Ціхан. Колькі коней. Па колькі душ у сем'ях. I яшчэ сказаў, што ён таксама на японскай ваяваў. ІІіліпок пасля гэтага ўбачыў яшчэ большае падабенства Івана Свірыдавіча з дзядзькам Ціханам i сэрцам пацягнуўся да салдата: свой чалавек, i гаворка ў яго амаль такая ж, як гавораць у ix вёсцы — не панская, не гарадская. Толькі думкі Іван Свірыдавіч выказваў загадкавыя, незразумелыя. Выслухаў, як Ціхан згадзіўся адпусціць Піліпка i правёў да балота, уздыхнуў, быццам цяжка яму зрабілася:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцягі над штыкамі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцягі над штыкамі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сцягі над штыкамі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцягі над штыкамі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x