Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцягі над штыкамі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцягі над штыкамі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Піліп Рыгоравіч азірнуўся на мяне, весела бліснуў маладымі вачамі. Зусім не дзеля прыгожага эпітэта, якім належыць узвысіць генерала, пішу я гэтае слова — «маладым». У яго сапраўды маладжавы твар. Па вачах, шчаках i нават па снежных вусіках чалавеку ніяк нельга даць столькі год, колькі ён у сапраўднасці пражыў,— без нечага невялічкага семдзесят. Выдавала... шыя. О, гэта здрадлівая частка цела! Яна выдае не толькі жаночыя гады!

Сцягі над штыкамі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцягі над штыкамі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Значыцца, i дзядзька твой учадзеў?

Піліпку нібы вяроўку пад ногі нацягнулі, калі ён бег што сілы. Спатыкнуўся i не адразу дапяў, на што наляцеў. Так i тут: папярхнуўся, змоўк, няўцямна глядзеў на салдата. Другі салдат папракнуў сябра:

— Іван Свірыдавіч, нельга ж так... Пе разумее хлопец.

Тады Іван Свірыдавіч усміхнуўся i растлумачыў, але не менш загадкава:

— Ёсць, хлопча, асобы дурман, як той багуновы, пах нібыта прыемны, а галава кружыцца. Хлопец ты, бачу, недурны, падрасцеш — можа зразумееш, калі не затлумяць табе галавы. Калі вернешся дадому, то перадай дзядзьку наша салдацкае дзякуй. Можа праўда звесткі вашы пра тыя батарэі ўратуюць жыццё не аднаму салдату. Вось за гэта дзякуй, што падумалі вы з дзядзькам, каб сірот было менш на зямлі. Раманавы не думаюць пра гэта.

Піліпок не здагадаўся тады, хто такія Раманавы. Хоць некалі ў школе чуў царскае прозвішча, ды яно не запомнілася — магчыма, з-за свае звычайнасці; у вёсцы ix быў Раман Парыцкі, i ўсе казалі: Раманаў конь, Раманавы авечкі. Ды ўвогуле не пра гэта ён думаў, стоячы перад салдатамі. Усе іншыя ўражанні, усе думкі засланіла адна. У паноў афіцэраў уначы не адважыўся спытаць. Але тут перад ім былі салдаты, простыя, гаваркія — свае людзі. I Піліпок, надзеўшы світку, падперазаўшы яе вяроўчынай, камечачы шапку ў руках, спытаў:

— Дзядзечка, а як мне бацьку майго знайсці? Ён тут, у войску нашым...

Іван Свірыдавіч зноў свіснуў, але ціха ўжо, працяжна, без здзіўлення, а як бы спачувальна.

— Вунь яно што! А адрас ты маеш які?

— Адрас?

— Ну, пісьмо бацькава. Горад які...

— Дык ён жа на фронце.

— Тады нумар палявой пошты... Не помніш? Што ж твой дзядзька — грамацей такі, а бацькавага адраса не сказаў.

Ад бацькі пісьмо было вясной, яны з дзядзькам пісалі адказ, кожнае слова паўтаралі ўголас, а бабуля i маці слухалі i плакалі. Сапраўды, на канверце, па які дзядзька хадзіў ажно ў Ліпуны, яны пісалі нейкі нумар — больш за тысячу. Дзіўна, што ні ён, Піліпок, ні дзядзька Ціхан не падумалі, каб прыгадаць той адрас. А без адрасу...

— Ты стагі кідаў? — спытаў Іван Свірыдавіч, здзівіўшы Піліпка такім пытаннем, якое здалося не да месца.— A іголку ў стозе не губляў? Лёгка хіба знайсці іголку ў стозе? Вось так, брат, цяжка знайсці салдата. Можа помніш, як да вайны часць называлася? Дзе стаяла?

— Дык бацьку ж забралі, як вайна пачалася.

Пабедавалі салдаты, што не могуць памагчы хлопцу.

Хоць рушылася надзея знайсці бацьку, але неяк лягчэй зрабілася ад добрай i шчырай спагады. Ды тут яго паклікалі. Фельдфебель. На салдат ён мацюкнуўся — проста так, для парадку. Але з Піліпком быў добры, лагодны — не такі, як уначы. Павёў па доўгай пакручастай траншэі. Па-ранейшаму там, на лініі акопаў, ляскаталі кулямёты, праўда, не так злосна, як паўгадзіны назад, калі разбудзілі хлопца: цяпер кулямёты быццам дражнілі адзін аднаго. На пясчаным пагорку, дзе траншэя была самая глыбокая, над галавой заціўкалі кулі, шлёпалі ў пясок каля самага бруствера. Піліпку захацелася паглядзець, як кулі прабіваюць зямлю. Але не паспеў ён падумаць, як атрымаў па патыліцы ад фельдфебеля, які ішоў следам.

— Не высоўвайся, дурань! Я за цябе адказваю. А то тут не адзін кулю злавіў.

У лагчыне, дзе працякаў ручай i куды кулі не даляталі, каля паходнай кухні Піліпка накармілі смачным супам. Кухар падліваў яму гушчы разы два, стаяў побач, глядзеў, як хлопец есць, i ўздыхаў. Піліпок здагадаўся: успамінае сваіх дзяцей.

Пасля фельдфебель павёў яго абмундзіроўвацца. Ды тут, у капцёрцы, Піліпкова мара — боты — не ўзрадавалі, а наадварот, засмуцілі i нават абразілі. Боты былі не простыя салдацкія, а хромавыя, бліскучыя, маленькія, на высокіх абцасах. Хлопец адразу сцяміў, што боты жаночыя. Ды i фельдфебель, гледзячы, як Піліпок абувае ix, растлумачыў:

— З сястры міласэрнай сцягнуў.

Піліпок уявіў, як сястра (бачыў ix, калі нашы адступалі), у белай касыначцы, з чырвоным крыжыкам над ілбом, маленькая кволая, не хацела аддаваць боты, i як вусаты фельдфебель паваліў яе i сцягнуў боты. Ад такога ўяўлення зрабілася брыдка, прыкра, крыўдна, траха не да слёз шкада было незнаёмае сястры. Хацеў адмовіцца абуваць гэтыя боты. Ды пра суровасць фельдфебеляў расказваў яшчэ дзядзька, i Піліпок больш, чым афіцэраў, баяўся гэтага вусатага негаваркога чалавека, які можа сцягнуць боты нават з сястры. Нейкая маленькая прыязнасць да яго з'явілася толькі тады, калі фельдфебель сам, умела, спрытна, пачаў падшываць рукавы i полы ў шынялі, які мусіў надзець Піліпок.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцягі над штыкамі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцягі над штыкамі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сцягі над штыкамі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцягі над штыкамі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x