Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцягі над штыкамі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцягі над штыкамі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Піліп Рыгоравіч азірнуўся на мяне, весела бліснуў маладымі вачамі. Зусім не дзеля прыгожага эпітэта, якім належыць узвысіць генерала, пішу я гэтае слова — «маладым». У яго сапраўды маладжавы твар. Па вачах, шчаках i нават па снежных вусіках чалавеку ніяк нельга даць столькі год, колькі ён у сапраўднасці пражыў,— без нечага невялічкага семдзесят. Выдавала... шыя. О, гэта здрадлівая частка цела! Яна выдае не толькі жаночыя гады!

Сцягі над штыкамі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцягі над штыкамі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не помню ўжо, у якой газеце, але мне пашчасціла прачытаць даволі падрабязны расказ пра вяртанне Леніна з-за мяжы, пра сустрэчу яго на Фінляндскім вакзале. Вельмі падабалася, як сустракалі Леніна. У велікодны вечар тысячы людзей прыйшлі да вакзала, ваенны аркестр іграў «Марсельезу», стаяў ганаровы каравул матросаў i салдат. Hi пра каго не пісалі на плакатах: «Няхай жыве правадыр рэвалюцыі!» Пра Леніна рабочыя напісалі. Чытаў я гэта i вельмі шкадаваў, што Іван Свірыдавіч не дажыў да такога часу: вось бы парадаваўся!

Пасля я пачаў шукаць у газетах пра Леніна. Хацеў, каб ён зрабіўся i маім настаўнікам, навучыў так усё разумець, як разумеў Іван Свірыдавіч. Але я казаў ужо, якія газеты прыходзілі ў полк. Хутка хлынуў лівень паклёпаў на Леніна, на бальшавікоў. Калі прыняць пад увагу маю наіўную сялянскую ды дзіцячую яшчэ веру ў друкаванае слова, хітрасць буржуазных пісакаў — друкаваліся, нібыта, сапраўдныя дакументы аб перагаворах Леніна з нямецкім урадам, паказанні сведкаў аб пламбіраваным вагоне, аб мільёнах грошай, якія бальшавікі атрымалі ад Вільгельма,— то можаце ўявіць, як тлуміла гэта юнацкую галаву, якая «налітычная каша» варылася ў галаве гэтай.

Магчыма, душэўны разлад быў бы больш моцны i балючы, калі б не адна акалічнасць, якая пераключыла маю ўвагу з мітынгаў i газет на іншае. Недзе ў маі прыехала да мужа пані Антаніна. Але прыехала не адна — з пакаёўкай, дзяўчынкай маіх год, чарнавокай Катрусяй. Калі я ездзіў на Украіну, дзяўчыны гэтай у маёнтку не было, яе, салдацкую сірату, пані ўзяла з вёскі. Маўклівая, ціхая, з сумнымі вачамі, але вельмі спрытная ў працы, старанная Катруся зачаравала мяне на другі ж дзень. I зацьміла, як кажуць, свет божы. Але пра наша каханне цікавей расказвае Кацярына Васілеўна. Прашу — заходзьце. Гаспадыня будзе рада, ёй сумна ўвосень — канікулы скончыліся, унукі раз'ехаліся. Я часам кажу ёй: «Можа я тады вялікім палітыкам зрабіўся б, каб не вочы твае».

Праўду кажу, не перабольшваючы: такое бурнае лета, столькі падзей, а я з усяго, што адбылося ў тыя месяцы, запомніў, як упершыню адважыўся дзяўчыну абняць i як пакляўся яе кахаць усё жыццё. Пасля ўжо, калі вучыўся, паступова i не заўсёды выразна, як на плёнцы ў дрэннага фотааматара, праяўляліся ўспаміны, звязаныя з той ці іншай падзеяй лета семнаццатага года.

Цікавасць мая да палітыкі, такая, як была вясной, пасля Лютаўскай рэвалюцыі, абудзілася толькі недзе ў жніўні. Пачалося гэта не з мітынгаў, на якія амаль перастаў я хадзіць, бо лічыў, што прыемней вольную гадзіну з Катрусяй прабыць, чым слухаць прамовы. Пачалося ca з'яўлення нечаканага госця. Аднойчы ўвечары нехта пастукаў. Я адчыніў дзверы і... страшэнна здзівіўся: ротмістр Ягашын. Ён даў мне балючую пстрычку па лбе. Сказаў:

— Ты тут, поляк?

— Я не поляк, я беларус.

— Ты без вус, беларус, а мы самі, а мы самі, а таму, што мы з вусамі,— весела праспяваў ён нейкую бяссэнсіцу. — Пан падпалкоўнік дома?

I, не пытаючыся, ці можна зайсці, рушыў у пакоі. Я паспрабаваў падслухаць пад дзвярамі, хоць ніколі гэтага не рабіў раней. Але дзверы былі дубовыя, шчыльныя — не фанерка, як цяпер. Спачатку яны гаварылі гучна i злосна, потым — ціха, нічога не разабраць, пад канец — зноў закрычалі. Я пачуў не словы камандзіра, а словы яго жонкі, якая, між іншым, даўно ўжо ўмешвалася ў палкавыя справы. Пані Антаніна крыкнула:

— Полк астанецца верны рэвалюцыі! Так i перадайце вашаму Карнілаву!

— Пан падпалкоўнік, хто тут камандуе? Баба?

— Вы хам, ротмістр!

— Я не ў захапленні ад Керанскага. Але я не пайду назад. Я — дэмакрат, i пайду разам з народам,— гудзеў праз дзверы голас Залонскага.

— З якім народам? За кім ідзе твой народ? За бальшавікамі. За Леніным. Народ — гэта быдла! У каго даўжэйшая пуга...

— Не смейце абражаць народ!

— Пардон, мадам! Але ты — сляпец, Залонскі. Ты — дурань! Гнілы ліберал!

— Прэч! Пайшоў прэч! — бесцырымонна выгнала госця звычайна далікатная, гасцінная пані.

Выбягаючы з пакоя, Ягашын пагражаў:

— Вы пашкадуеце яшчэ! Вы пашкадуеце! Вам пакажуць рэвалюцыю!..— i брудна вылаяўся.

Залонскіх вельмі ўсхвалявала яго наведванне. Да позняй ночы супакоіцца не маглі. Пані нават нас з Катрусяй пакрыўдзіла — зрабіла вымову, што мы без ix дазволу пускаем у кватэру розных прайдзісветаў.

А дзён праз колькі полк тэрмінова перакінулі ў Петраград — па загаду Керанскага, які спалохаўся змовы Карнілава.

Няцяжка ўявіць, што значыла для такога хлопца, як я, пасля маленысага ціхага гарадка трапіць у сталіцу, ды яшчэ ў такі час, калі там усё кіпела i шумела, калі рабочыя, рэвалюцыйныя матросы, салдаты ўзнімаліся на абарону Петраграда ад карнілаўшчыны. Тут ужо нават Катруся не магла б утрымаць мяне пры сабе. Ды, між ініііым, i не было яе. Яны з пані пакуль што асталіся ў Таржку. А для мяне ўсё было новае, незвычайнае. Горад, людзі... Нават мітынгі ў палку зрабіліся інакшыя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцягі над штыкамі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцягі над штыкамі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сцягі над штыкамі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцягі над штыкамі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x