Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцягі над штыкамі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцягі над штыкамі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Піліп Рыгоравіч азірнуўся на мяне, весела бліснуў маладымі вачамі. Зусім не дзеля прыгожага эпітэта, якім належыць узвысіць генерала, пішу я гэтае слова — «маладым». У яго сапраўды маладжавы твар. Па вачах, шчаках i нават па снежных вусіках чалавеку ніяк нельга даць столькі год, колькі ён у сапраўднасці пражыў,— без нечага невялічкага семдзесят. Выдавала... шыя. О, гэта здрадлівая частка цела! Яна выдае не толькі жаночыя гады!

Сцягі над штыкамі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцягі над штыкамі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Слухаючы прамоўцу, я ўспомніў Івана Свірыдавіча, падумаў, што каб ён дажыў да свабоды, то сказаў бы такія ж словы i гэтак жа горача.

Унтэру крычалі «ўра», калі ён выгукнуў «Няхай жыве рэвалюцыя!». Я крычаў можа гучней за ўсіх. На гэтым, відаць, мітынг меў скончыцца. Але тут з салдацкага натоўпу выйшаў Залонскі i хутка падняўся на трыбуну. Унтэр рашуча загарадзіў падпалкоўніку дарогу. Я чуў ix размову:

— Што вам трэба, пан падпалкоўнік?

— Я камандзір палка i хачу гаварыць са сваім палком.

Унтэр казырнуў i адступіў на вузкай трыбуне ўбок, абвясціў:

— Слова мае камандзір палка падпалкоўнік Залонскі.

Здзівіўся я, што унтэр ведае прозвішча камандзіра, які толькі што прыехаў i якога ніхто, акрамя некалькіх афіцэраў, не бачыў яшчэ.

Тыя, хто стаяў далей, каму, магчыма, ужо надакучылі прамовы, з-за цікаўнасці — каб лепш разгледзець i пачуць свайго новага камандзіра — пасунуліся наперад, калыхнулі лес чалавечых цел, прыціснулі бліжэйшых да трыбуны. Залонскі пачакаў, пакуль супакояцца. Сказаў спачатку ціха, як бы спрабуючы голас ці правяраючы, як адзавуцца слухачы:

— Салдаты!

У адказ шыканне адзін на аднаго: «Сціхніце!»

Тады Залонскі гукнуў на поўны голас:

— Таварышы салдаты!

Полк адказаў прыхільным i здзіўленым гудзеннем. Было яшчэ нязвыкла, каб афіцэр, падпалкоўнік, так звяртаўся да салдат, але слова «таварыш» у тыя дні адразу прабівала сцяну адвечнай варожасці. Праз такую прабоіну легка было дабірацца да салдацкіх сэрцаў, якія, акрамя ўсяго іншага, прагнулі чалавечых адносін, спагады, дабраты.

Залонскі таксама гаварыў пра рэвалюцыю. Не так горача, як унтэр, не махаў так, як той, рукамі. Але мне ўявілася: унтэр нібы жвір раскідваў — многа каменьчыкаў, але дробных, а Усевалад Аляксандравіч — у тыя дні я часцей i часцей звяртаўся да яго ў думках, называючы імя i па бацьку — гаварыў так, быццам кідаў цяжкае i круглае каменнс. Гаварыў ён пра сілу рускага народу. Няма другога такога народу, з такой сілай i з такім імкненнем да свабоды. Нікому не даў ён запаланіць сябе — ні немцам-рыцарам, ні манголам, ні шведам. Народ разбіў трон рускага цара. Цяпер астаўся адзін вораг — кайзер нямецкі. Злейшы вораг. Не разаб'ём яго — ён задушыць рэвалюцыю. А без цара з яго нямецкім акружэннем разбіць ворага легка. З рэвалюцыйным урадам, з рэвалюцыйнай энергіяй салдат, з падтрымкай саюзных армій нанесці поўнае паражэнне немцам, маўляў, можна адным ударам, няхай толькі надыдзе вясна, падсохнуць дарогі...

— Значыцца, зноў у акопы, ваша благароддзе? Зноў вошай карміць? — крыкнуў побач з трыбунай стары салдат, — відаць, з тых, хто трапляў у запасны полк са шпіталю.

Залонскі на міг быццам спатыкнуўся пры хуткай хадзе. Але не ўпаў, не збочыў — кінуў вока на перашкоду i рушыў далей. Салдату ён не адказаў, салдата пачулі нямногія, а яго слухаў увесь полк. Не, i салдату ён адказаў: пачаў гаварыць пра роўнасць, якую ўсім дала рэвалюцыя, пра тое, што ён, ix камандзір, не «ваша благароддзе», a такі ж грамадзянін, як усе салдаты. Але не можа быць арміі без дысцыпліны. Без дысцыпліны нельга перамагчы ворага. Таму ў неслужбовы час заходзьце, маўляў, чай піць з камандзірам, a ў страі, на службе — поўнае i безумоўнае падначаленне.

Камандзір з паперкі прачытаў загад Петраградскага Савета рабочых i салдацкіх дэпутатаў. Пасля, праз колькі год, вывучаючы гісторыю рэвалюцыі, я даведаўся, што прачытаў ён не ўвесь гістарычны Загад нумар адзін, a толькі адзін ці два пункты яго — пра роўнасць, пра адмену тытулаў.

Залонскаму не крычалі «ўра», але пляскалі доўга, узрушана, з вясёлымі тварамі. Такое выступленне камандзіра палка здалося салдатам найвялікшай заваёвай рэвалюцыі. I камандзір быў задаволены. Як ніколі раней, памагаў мне разбіраць рэчы, перастаўляць мэблю, насвістваючы вясёлыя мелодыі.

Кватэра была тут жа, пры казармах, у афіцэрскім доме. I хоць была яна часовая — пакуль выедзе сям'я былога камандзіра,— мне здалася шыкоўнай: тры вялікія пакоі з простай мэбляй, ад якой пахла нечым родным, салдацкім, не так, як ад гнілых i пыльных канап смаленскіх панкоў, дзе пахла цвіллю i клапамі.

Першы прыйшоў «на чай» той самы цыганаваты унтэр, якому крычалі «ўра»,— Вадзім Свірскі. Ён падзякаваў камандзіру за прамову i таксама спытаў, да якой партыі той належыць. На гэты раз Залонскі не засмяяўся — задумаўся i адказаў, што па сваіх поглядах ён прымыкае да канстытуцыйных дэмакратаў.

Свірскі пачаў горача даказваць, што падпалкоўнік памыляецца, што па тых поглядах, якія ён выказаў у прамове, па характары свайму месца яго не ў радах буржуазна-памешчыцкай партыі, a ў самай, маўляў, рэвалюцыйнай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, якой належыць будучыня.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцягі над штыкамі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцягі над штыкамі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сцягі над штыкамі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцягі над штыкамі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x