Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцягі над штыкамі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцягі над штыкамі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Піліп Рыгоравіч азірнуўся на мяне, весела бліснуў маладымі вачамі. Зусім не дзеля прыгожага эпітэта, якім належыць узвысіць генерала, пішу я гэтае слова — «маладым». У яго сапраўды маладжавы твар. Па вачах, шчаках i нават па снежных вусіках чалавеку ніяк нельга даць столькі год, колькі ён у сапраўднасці пражыў,— без нечага невялічкага семдзесят. Выдавала... шыя. О, гэта здрадлівая частка цела! Яна выдае не толькі жаночыя гады!

Сцягі над штыкамі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцягі над штыкамі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Залонскі з усмешкай адказаў:

— Я сын памешчыка, пан старшыня.

Свірскі быў старшыня палкавога камітэта. На прызнанне камандзіра ён замахаў рукамі.

— У нас, эсэраў, сваё разуменне класавай сутнасці чалавека. Я таксама не пралетарый. Мой бацька не бедны чалавек, ён мае два бровары. Але я з семнаццаці год пайшоў у рэвалюцыю, двойчы сядзеў у турме...

Тая акалічнасць, што Свірскі сядзеў у турме, адразу зрабіла яго ў маіх вачах вялікім рэвалюцыянерам. Мяне пацягнула да гэтага чалавека, як некалі да Івана Свірыдавіча,

Дарэчы, Залонскі сапраўды пачаставаў яго чаем. A ўвечары з афіцэрамі піў каньяк, які прывёз з Магілёва,— цэлую скрынку: замочваў сваё назначэнне.

Дні праз два Залонскага выбралі ў палкавы камітэт. Нават у той сітуацыі, калі большасць камітэтаў была пад эсэра-меншавіцкім уплывам, гэта рэдкі выпадак, каб афіцэр такога рангу i звання выбіраўся ў салдацкі камітэт.

Для мяне пачалося вясёлае жыццё. У палку i горадзе штодня мітынгавалі. Залонскі даваў мне поўную волю, i я спачатку, пакуль не абрыдла, не прапускаў ніводнага мітынгу, выслухоўваў усіх прамоўцаў. Але — зразумеў я гэта значна пазней — палкавы камітэт быў у руках энергічных эсэраў, a ў гарадскім савеце таксама, відаць, у той час было не многа бальшавікоў, i не было сярод ix такога палымянага гаваруна, як Свірскі. Ён умеў заваражыць сваімі рэвалюцыйнымі словамі. Скажу шчыра, з мяне ён таксама хутка зрабіў эсэра. Не смейцеся, калі ласка. Вы не ведаеце таго часу. Людзі з вопытам i з адукацыяй намнога большай, чым мае два класы, не адразу разбіраліся што да чаго. А як мог я ў свае няпоўныя шаснаццаць гадоў разабрацца? З аднаго боку — гарачыя прыгожыя прамовы Свірскага, які, здавалася, чытау мае думкі, адгадваў сумненні i разганяў ix, як вецер хмары, адказваў на ўсе пытанні. З другога боку — трохі скептычны да ўсіх прамоў, але спакойны, разважлівы, настойлівы i дзелавы Залонскі, які нібыта на справе ажыццяўляў свабоду — ва ўсякім разе, я адчуў сябе сапраўды свабодным чалавекам.

Безумоўна, я чуў прамоўцаў-бальшавікоў, якія патрабавалі міру, зямлі, выкрывалі буржуазны ўрад Львова-Мілюкова, эсэра-меншавіцкіх згоднікаў. Але ў большасці гэта былі агітатары, якія прыязджалі з Цверы, Масквы, Петраграда. У палку такія людзі не затрымліваліся — хутка траплялі ў маршавыя роты i адсылаліся на фронт. Hi з кім з такіх людзей мне не ўдавалася пасябраваць асабіста, A Свірскагая слухаў штодня — на мітынгах i калі ён прыходзіў да камандзіра. Праўда, так проста, як некалі Іван Свірыдавіч, ён са мной не гаварыў, але — лічыў я — гэта праз тое, што ён быў вельмі заняты чалавек — ездзіў, выступаў, пісаў. Дарэчы, газеты я пачаў тады чытаць даволі акуратна. Залонскі заахвочваў гэта. Але ж бальшавіцкія газеты ён не купляў. I ўвогуле, відаць, нехта стараўся, каб у полк яны траплялі не часта i не многа. Разоў колькі бачыў я ў салдат «Правду», «Рабочий путь». Але з тымі, хто набываў гэтыя газеты, не было ў мяне блізкіх адносін, таму чытаў я ix выпадкова, урыўкамі. Трэба ўлічваць i тое, што бальшавікі, якія траплялі ў полк, відаць, не вельмі давяралі Георгіеўскаму кавалеру, які чысціў камандзіру боты i круціўся каля эсэра — старшыні палкавога камітэта. Не вялікі я набытак — шпана! — каб нехта з бальшавікоў мог сур'ёзна падумаць, што варта вырваць недарослага дзеншчыка з-пад эсэраўскага ўплыву i перацягнуць на свой бок. Хоць што датычыць вайны, то хутка мяне зноў апанавалі сумненні: ці тыя, што трэба, новыя патрыятычныя заклікі кідалі афіцэры i многія агітатары? Асабліва пасля майскага выступлення ў палку маскоўскіх рабочых, якія выкрывалі мілюкоўскую ноту саюзнікам. «Прэч вайну! Няхай жыве мір паміж народам!! — такі лозунг нашай партыі, такі лозунг таварыша Леніна!» — закончыў адзін з прамоўцаў. Я падумаў тады: супроць вайны быў Іван Свірыдавіч, Лізуноў, Кузняцоў. На смерць пайшлі за гэта. Супроць вайны выступаў пры царызме i выступае цяпер, пры Часовым урадзе, Ленін, пра якога Іван Свірыдавіч гаварыў з вялікай пашанай, як пра свайго найлепшага настаўніка. Ваяваць не хочуць салдаты, сяляне, рабочыя. Значыцца, выходзіла, што вайна па-ранейшаму патрэбна буржуям, панам, генералам.

Выказаў свае сумненні Свірскаму: навошта цяпер, калі ўсе людзі роўныя, салдат гоняць на смерць? Ён растлумачыў, што эсэры таксама супроць вайны, але нельга, маўляў, прасіць міру ў невыгодны нам час. Кайзер адчуе сваю сілу i пачне дыктаваць умовы, якія, безумоўна, будуць на шкоду рэвалюцыі, бо любы самадзержац — вораг рэвалюцыі i народу; трэба выбраць выгодны момант, тады можна заключыць сапраўды трывалы мір. Гэта, скажу вам, пераконвала такога «добрасумленнага абаронцу», як я.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцягі над штыкамі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцягі над штыкамі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сцягі над штыкамі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцягі над штыкамі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x