Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцягі над штыкамі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцягі над штыкамі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Піліп Рыгоравіч азірнуўся на мяне, весела бліснуў маладымі вачамі. Зусім не дзеля прыгожага эпітэта, якім належыць узвысіць генерала, пішу я гэтае слова — «маладым». У яго сапраўды маладжавы твар. Па вачах, шчаках i нават па снежных вусіках чалавеку ніяк нельга даць столькі год, колькі ён у сапраўднасці пражыў,— без нечага невялічкага семдзесят. Выдавала... шыя. О, гэта здрадлівая частка цела! Яна выдае не толькі жаночыя гады!

Сцягі над штыкамі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцягі над штыкамі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вярнуўся я на кватэру позна ўвечары, змораны i галодны. Залонскі сустрэў сурова-насцярожана:

— Дзе ты быў, Жмянькоў?

— Дык цара ж скінулі! — адказаў я, упэўнены, што ў такі дзень такой падзеяй можна вытлумачыць усё.

— Ты радуешся?! — відаць, Залонскага страшэнна ўразіла, што так лёгка, за адзін дзень, з маёй галавы выветрылася ўсё, што ён, разумны, адукаваны афіцэр, убіваў у яе больш за год. Два ці тры разы перапытаў ён гэтае «Ты радуешся?» — i ажно з твару змяніўся, ажно вусны задрыжалі, здалося — вось-вось заплача.

— Дык увесь жа народ радуецца! — адказаў я, пачынаючы з жалем разумець, што капітан не з народам, што ён спалоханы i разгублены. У гасцінай былі гаспадары дома. Пані стаяла перад абразамі i малілася. Стары пан, глухаваты, таму заўсёды крыклівы, хадзіў вакол стала, каля якога сядзеў кватарант, i лаяўся:

— Дурань ён, Мікалашка ваш! Такога ёлупа, што быў пад пятой у немкі ды ў басяка Распуціна, даўно трэба было гнаць у шыю з прастолу. Які гэта цар? Я вам даўно казаў...

Магчыма, Залонскі не хацеў, каб гаспадар паўтарыў пры мне, што ён «даўно казаў», бо, скрывіўшыся, амаль злосна папрасіў:

— Памаўчыце, калі ласка!

Ці можа яму абрыдла размова з глухім старым, як.і, нікога не слухаючы, бясконца крычаў. Залонскі звярнуўся да мяне сур'ёзна i разважліва:

— Народ радуецца? Не, Жмянькоў, гэта не народ. Maca, якая выйшла з-пад улады, узбунтавалася, — не народ. Гэта цёмная, сляпая сіла. I радасць яе кароткая. Хто яе вядзе? Хто ёй кіруе? Непісьменныя, безадказныя людзі. Я люблю народ, Жмяыькоў. Але не люблю стыхіі. Ты помніш, што выйшла, калі батальён, полк адмовіўся слухацца камандзіраў? Так будзе i тут. Рэкалюцыі не так робяцца... у культурных краінах. У Францыі, напрыклад...

— У Францыі каралю адсеклі галаву,— сказаў гаспадар, каб не згадзіцца з кватарантам, i зноў закрычаў: — Калі Мікалашку адсякуць галаву — я не пашкадую. Распусціў чэрнь — няхай пажне, што пасеяў.

— О, божа літасцівы, даруй яму, неразумнаму, — застагнала гаспадыня.

Залонскі не абазваўся ні на словы гаспадара, ні на малітву спалоханай жанчыны i, як ніколі раней, холадна, нават сурова загадаў мне пачысціць парадны мундзір. Звычайна ён тлумачыў, навошта трэба зрабіць тую ці іншую незвычайную, не штодзённую работу. A ў той вечар, пасля такіх ашаламляльных падзей, напэўна, проста хацеў выпрабаваць, ці не ўзбунтуюся i я, наслухаўшыся прамоў. Я пачысціў мундзір. Але спатрэбіўся ён дзён праз колькі: капітана тэрмінова выклікалі ў Стаўку, у Магілёў. Вярнуўся ён адтуль падпалкоўнікам i камандзірам запаснога палка. Ці то Залонскага знарок трымалі ў рэзерве, ці ўспомнілі пасля прысваення званняў: указ падпісваў яшчэ «імператар усея Русі».

Усе дні, як прагналі цара, хадзіў капітан сумны i спалоханы; я гэта добра бачыў, i нават, як, відаць, кожны салдат, кожны селянін, злараднічаў: «Што, баішся, панок?»

Вярнуўся з Магілёва Залонскі ў найлепшым настроі.

Везумоўна, не адны пагоны з прасветам узнялі так яго настрой — гэта я адразу сцяміў.

Перш за ўсё Залонскі абвясціў мне:

— Запомні, Жмянькоў. Усялякае тытулаванне адменена. Ніякіх «вашых благароддзяў»! Толькі «пан падпалкоўнік». У дэмакратычнай рэспубліцы ўсе роўныя. Афіцэр i салдат. Толькі вайсковая дысцыпліна астаецца непахіснай, бо без дысцыпліны няма арміі,— А пасля, напэўна, для таго, каб апраўдаць усё, што забіваў у маю галаву раней, доўга тлумачыў: — Адвечна, як бог стварыў чалавека i людзі распладзіліся, найлепшай, самай дасканалай формай кіравання імі была манархія: фараоны, імператары, цары, князі, каралі. Але грамадства развівалася, краіны багацелі, усё больш i больш рабілася адукаваных людзей, i ўсё больш адчувалася патрэба ў калектыўным розуме для вырашэння дзяржаўных спраў. Англічане абмежавалі ўладу манарха парламентам. У Амерыцы ўтварылася вялікая рэспубліка, дзе кожныя чатыры гады народ выбірае прэзідэнта. Французы пасля многіх рэвалюцый таксама прыйшлі да рэспубліканскага ладу, i Францыя зрабілася самай дэмакратычнай краінай, дзе ўсе роўныя ў сваіх правах — багатыя i бедныя. Цяпер на такі шлях стала Расія. I гэта — прагрэс,— сцвярджаў падпалкоўнік Залонскі. Ніводнага такога ўрока сусветнай гісторыі ён не даваў мне раней — славіў гісторыю рускіх цароў. У гутарцы з іншымі афіцэрамі амерыканцаў i англічан лаяў, не любіў ix, казаў, што, акрамя сквапнасці да грошай, нічога яны ў душы не маюць; французаў хваліў: маўляў, усяму свету даюць узор культуры.

Яшчэ адна асаблівасць тае размовы запомнілася мне. Раней Залонскі пра такія рэчы гаварыў са мной спрошчана, як пісалася ў салдацкіх кніжачках i газетах, зусім не так, як гаварылі паміж сабой афіцэры. А пра непазбежнасць i неабходнасць для РасІі зрабіцца рэспублікай гаварыў па-афіцэрску, сапраўды як роўны з роўным, і, хоць ужываў многа вучоных слоў, я ўсё зразумеў. Гэта мне асабліва падабалася — што падпалкоўнік так гаворыць са мной, простым салдатам, ды яшчэ непаўналетнім. Ён заваражыў мяне ілюзіяй роўнасці. I я зноў перамяніўся. Пасля акопнага бунту i суду над салдатамі ў мяне ўсю зіму расла ў душы варожасць да афіцэраў i да Залонскага таксама. У першыя дні рэвалюцыі хацелася біць i ламаць усё навокал, нават струхлелы дом збяднелых паноў. Не ведаю, якая сіла стрымала мяне, каб не нашкодзіць Залонскаму, не напсаваць яго рэчы, не насаліць як-небудзь інакш. А пасля тае даверлівай размовы зноў захацелася служыць шчыра, аддана, але ўжо не так, як лакей служыць пану, а як чалавек — чалавеку, сябра — сябру, бо ж рэвалюцыя зрабіла нас роўнымі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцягі над штыкамі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцягі над штыкамі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сцягі над штыкамі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцягі над штыкамі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x