Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцягі над штыкамі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцягі над штыкамі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Піліп Рыгоравіч азірнуўся на мяне, весела бліснуў маладымі вачамі. Зусім не дзеля прыгожага эпітэта, якім належыць узвысіць генерала, пішу я гэтае слова — «маладым». У яго сапраўды маладжавы твар. Па вачах, шчаках i нават па снежных вусіках чалавеку ніяк нельга даць столькі год, колькі ён у сапраўднасці пражыў,— без нечага невялічкага семдзесят. Выдавала... шыя. О, гэта здрадлівая частка цела! Яна выдае не толькі жаночыя гады!

Сцягі над штыкамі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцягі над штыкамі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Залонскі ўмеў гаварыць пераканаўча, прачула, шчыра. Я стаяў перад ім у тамбуры вагона, апусціўшы вочы, i вусны мае дрыжалі. Да слёз было шкада Івана Свірыдавіча, Кузняцова, Дакукі. I сябе стала шкада. I нават яго, камандзіра. Каб ён не з такім ціхім болем гаварыў, а са злосцю, каб лаяўся, крычаў, то ў адказ, напэўна, i ў мяне ўспыхнула б злосць, пратэст. А ён — як добры настаяцель маладому манаху:

— Вось так, брат Піліп. Калі людзі пачынаюць траціць хрысціянскую веру адзін у аднаго, то дабра ад гэтага не бывае, адна злосць i смерць. Нельга ісці супроць закону, супроць бога i цара. Сацыялісты хочуць разбурыць тое, што створана воляй божай. Сацыялісты хочуць паражэння Расіі ў вайне. У свае авантуры яны ўцягваюць нявінных людзей. Я ўвесь час баяўся за цябе. Каб хто сказаў пра тваю дружбу з імі, то пасля такой гісторыі не паглядзелі б на тваё непаўналецце i на крыж Георгіеўскі. Засудзілі б. I на мяне цень упаў бы. Хоць я i так без віны вінаваты. I пакараны. Я не скарджуся, але мне баліць, што ў той час, калі я праяўляў хрысціянскую дабрату, Галадушка i яго сябры капалі магілу. Сабе. Мне. I табе. Падумай, Жмянькоў, пра гэта. Калі хочаш стаць чалавекам. Я шчыра хачу памагчы табе знайсці месца ў жыцці.

Не раз абяцаў капітан, калі кончыцца вайна, памагчы мне вучыцца. Можа нават уладзіць у афіцэрскую школу. А не — то на ветэрынара ці фельчара.

Параду я прыняў — падумаць. Думаў многа i пакутліва. I — дзіўна — чым больш удумваўся ў афіцэрскія словы, тым менш верыў ім, чым часцей успамінаў словы людзей, якія за сваю праўду смерці не пабаяліся, лепш, глыбей разумеў сэнс тых слоў. А словы Залонскага, якія некалі здаваліся прыгожымі, блеклі i сціраліся.

У мяне хапала часу на роздум. У горадзе я апынуўся ў адзіноце. Асабліва ў першыя дні. Адчуваў сябе што ў лесе.

Афіцэрская школа — не баявы батальён. I хоць там вучыліся хлопцы ўсяго гады на два старэйшыя за мяне, пасябраваць з кім-небудзь з курсантаў было немагчыма. Ніхто з тых, хто бачыў сябе ў сне генералам, не мог спусціцца да сяброўства з дзеншчыком. Праўда, каб я жыў сярод ix, як на перадавой сярод салдат, то можа i знайшоўся б такі шчыры i непасрэдны юнак. Але ў школу я рэдка заглядаў, i толькі ўдзень, у час заняткаў.

Жыў Залонскі на прыватнай кватэры ў нейкіх старых збяднелых паноў, якія мелі немалы — пакояў на дванаццаць,— але струхлелы i запушчаны дом. Было абразліва хадзіць на рынак са старой васпаватай i сварлівай кухаркай. Спачатку здалося, што менавіта праз тое, што я цягаў кашы i кайстры за гэтай бабай, форма мая i нават крыжык не рабілі на людзей ніякага ўражання — з мяне часта кпілі. Але пасля пераканаўся, што i без кухаркі я карыстаўся такой жа «павагай». Мабыць, абрыдла людзям ваеншчына. Мяне таксама перастала вабіць i форма, i слава, i будучыня, якую абяцаў капітан. Спрабаваў я пасябраваць з салдатамі ca шпіталю, з рабочымі, але хлусіць не ўмеў, i новыя знаёмыя мае, даведаўшыся, хто я, далікатна ці бесцырымонна парывалі адносіны. A калі i страчаліся, то так — нібы для забаўкі з «малым салдатам», i на сур'ёзныя размовы не ішлі.

Тады я амаль узненавідзеў вайсковую форму, якой яшчэ нядаўна ганарыўся, i пачаў часта думаць пра дэзерцірства. Больш не стрымлівала салдацкая салідарнасць, бо не было побач людзей, якія штодня ішлі на смерць. Як ніколі, заныла сэрца па дамоўцы, па маці, малых, дзядзьку Ціхану. Нават у першыя дні пасля пераходу лініі фронту так не ныла. Штоночы сніў ix. I тое паўгалоднае жыццё з цяжкай сялянскай працай на полі, у гумне здавалася раем. Але каб я мог вярнуцца ў тое жыццё! Да зямлі, да сахі, да каня. Хацеў было папрасіць капітана адаслаць мяне ў маёнтак, дзе ёсць добрыя ўкраінскія хлопцы i дзе ўвогуле людзі больш шчырыя, чым тут, у горадзе. Не адважыўся — каб не выдаць свае думкі, бо Залонскі чалавек праніклівы, здагадлівы.

Намер мой уцячы зрабіўся такі моцны, што я начаў збіраць капейкі i набываць цывільнае адзенне. Але куды пайсці? Стаяла халодная i галодная зіма. Горад палохаў сваёй адчужанасцю, непрыветнасцю, варожасцю. На рынку страчаў я беспрытульных, сірот, і, здавалася, ніводзін чалавек ix не шкадуе, не спагадае гэтым няшчасным. Зрэдку салдаты давалі каму-небудзь з ix капейку. Некаторыя беспрытульныя кралі. Такога жыцця я баяўся. Таму вырашыў пачакаць вясны i тады ўцячы ў вёску, наняцца ў батракі да заможнага гаспадара ці да салдаткі; у вёсцы рабочых рук не хапала — вайна забрала людзей, пра гэта я чуў i ў акопах, i тут, у горадзе,— на рынку скардзіліся сяляне.

Але перш, чым надышла вясна ў прыродзе, вясну ў жыцці зрабілі людзі. У лютаўскі дзень, не марозны, але i не адліжны, рабочы люд Смаленска выйшаў на вуліцы з чырвонымі сцягамі, з транспарантамі. Я пачуў, што скінулі цара, i, захоплены хваляй агульнай радасці i ўзрушанасці, цэлы дзень хадзіў па горадзе з дэманстрантамі, бачыў, як арыштавалі паліцмайстра, як адчынілі жалезную браму турмы, i на волю ca слязьмі i крыкамі выйшлі асуджаныя. Упершыню горад не здаўся мне чужым, варожым. Горад стаў добры, прытульны, мяне адразу^ як свайго, прынялі ў калону. Толькі рабочы пашкадаваў, што я «салдат без вінтоўкі». Я таксама пашкадаваў, што не захапіў трафейны рэвальвер. Каб меў рэвальвер, то напэўна апынуўся б сярод тых, хто вёў паліцмайстра i другіх паліцэйскіх чыноў да турмы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцягі над штыкамі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцягі над штыкамі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сцягі над штыкамі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцягі над штыкамі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x