З радасцю рыхтаваўся я ў дарогу. Усю ноч, без сну, без адпачынку, збіраў рэчы, чысціў, мыў бялізну, напратку, абутак, каб камандзір прыехаў у полк у найлепшым выглядзе.
Запасны полк стаяў у Таржку — невялічкім гарадку Цвярской губерні. На станцыі новага камандзіра сустрэлі афіцэры штаба — начальнік, ад'ютант, чалавекі чатыры ўсяго, не больш. Узрадаваліся, убачыўшы маладога элегантнага падпалкоўніка, бо былі яны разгубленыя, спалоханыя: у такі час, калі — здавалася ім — перавярнуўся свет, полк астаўся без камандзіра; стары палкоўнік, інвалід вайны, памёр ад сардэчнага прыступу, як толькі пачуў пра звяржэнне цара-бацюхны, i Hiкому з афіцэраў не хацелася браць на сябе адказнасць за дзёянні трох тысяч чалавек — няхай хто іншы паспрабуе зладзіць з гэтай стыхіяй, якая ўсё больш выходзіць з-пад афіцэрскай улады.
Адразу пасля прывітання астматычны штабс-капітан спытаў:
— Пан падпалкоўнік, растлумачце нам, правінцыялам, што адбываецца. Куды ідзе Расія? Што будзе з арміяй?
— Адбылася рэвалюцыя, панове,— весела адказаў Залонскі,— Расія стала дэмакратычнай рэспублікай. Няўжо нам так цяжка прыняць тое, за што лепшыя прадстаўнікі рускага афіцэрства ішлі на смерць сто гадоў назад?
Афіцэры пераглянуліся. У штабс-капітана пасінеў твар, ён задыхаўся.
— Вы былі ў часцях у гэтыя дні, пан падпалкоўнік? Ведаеце, што там робіцца? Для сустрэчы камандзіра належала пастроіць полк. Але камандуем не мы, камандуе нейкі салдацкі камітэт. А ён на гэты час назначыў мітынг. I мы не можам сустрэць свайго камандзіра па вайсковых правілах. Вы называеце гэта дэмакратыяй?
Стары штабіст, напэўна, хацеў крануць самалюбства, гонар маладога падпалкоўніка, але Залонскі ашаламіў яго, ды i ўсіх іншых, адказам;
— У палку мітынг? Паедзем на мітынг, Панове.
Тады другі афіцэр спытаў, да якой парты i належыць пан падпалкоўнік.
— Я беспартыйны рэвалюцыянер, панове,— засмяяўся Залонскі.
У партыях я тады не вельмі разбіраўся i не ведаў, што ў Лютаўскай рэвалюцыі ўсе называл! сябе рэвалюцыянерамі. Але ад Залонскага я пачуў гэта ўпершыню. Мой камандзір сам называе сябе рэвалюцыянерам! Ура!
У той дзень многа разоў хацелася мне крычаць «ура», бо дзень быў незвычайны, поўны нечаканасцяў.
Салдацкі мітынг зрабіў не меншае ўражанне, чым рэвалюцыя ў Смаленску.
На пляцы перад казармамі ўзвышалася чырвоная трыбуна, а вакол яе калыхалася мора салдацкіх шапак. Салдаты стаялі вольна, не ў страі, гулам адказвалі на словы прамоўцаў. Свяціла добрае сонца. Пад нагамі булькалі раўчукі — з падворкаў казарменных, з канюшняў сцякалі ў блізкую рэчку рэшткі цяжкай галоднай зімы. Ішла вясна — вясна рэвалюцыі, поўніла людскія сэрцы самымі найлепшымі спадзяваннямі. Натуральна, што настрой у салдат больш чым вясёлы — быў смех, выкрыкі, жарты.
Я пакінуў рэчы на салдата-фурмана — чорт з імі, цэлыя будуць! — i паімчаў за камандзірам, які нават не зайшоў у кватэру, што падрыхтавалі яму. На здзіўленне штабным афіцэрам, нырнуў у салдацкі натоўп, як у вір, не шануючы свайго камандзірскага аўтарытэту. Але я быў больш спрытны i да трыбуны прабіўся першы.
Два дні назад вясёлы настрой Залонскага пасля паездкі ў Стаўку перадаўся мне, шчырая размова са мной, як з роўным, вярнула павагу да яго, адданасць. Усю дарогу я ехаў з радасным адчуваннем, што вырваўся, нібы з турмы, з пракіслага дома збяднелых дурных нанкоў, еду ў вялікі свет, дзе ўсё бурліць i кіпіць. А туг яшчэ адразу такі мітынг! Я ўдыхнуў дзёгаць салдацкіх ботаў, пот ix шынялёў, пах вады, сонца, i з новай сілай абудзілася ва мне салдацкая салідарнасць — такая ж, што была на перадавой, у акопах. Незнаёмыя людзі, якія стаялі побач i нават незласліва шыкалі на мяне — не перашкаджай, не лезь наперад! — зрабіліся што браты родныя, я на смерць гатовы быў за ix. Праўда, усё інакш, чым было на фронце, але — лепш: свабода! Кожны мае права сказаць што хоча!
Спачатку, пакуль я прабіраўся праз натоўп, выступаў салдат, але яму чаМусьці адказвалі смехам i крыкамі... Гэта быў прамоўца, якога ведалі i не прымалі сур'ёзна. Потым гаварыў цывільны, невыразна i незразумела. Яго слухалі моўчкі, напружана. Высокага, худога, з цыганскім абліччам, але з інтэлігентнай бародкай унтэра, які ўвесь час стаяў на трыбуне, даваў слова іншым, сустрэлі воплескамі i прывітальнымі выгукамі, калі ён сам пачаў гаварыць. Голас у яго быў моцны, прыгожы. Гаварыў ён з такой палымянасцю, што любое, самае халоднае сэрца мог запаліць. А такое гарачае, як маё, адразу ўспыхнула. Пра рэвалюцыю гаварыў унтэр, пра волю, пра светлую будучыню народу. Разабрацца ў сэнсе, у адценнях прамоў я не ўмеў, безумоўна, ды, напэўна, дзевяць дзесятых, калі не больш, салдат гэтага не ўмелі. Галоўнае тады, каб словы былі рэвалюцыйныя! A якія за словамі справы, якая праграма сацыяльных змен — над гэтым пачалі задумвацца крыху пазней.
Читать дальше