Янка Брыль - Дзе скарб ваш

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Дзе скарб ваш» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзе скарб ваш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзе скарб ваш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні «пра час i пра сябе», эсэ на вострыя тэмы сучаснасці, лірычныя запісы i мініяцюры, дзе i роздум пра найгалоўнейшае ў жыцці, i шматфарбныя замалёўкі прыроды, сцэнкі з народнага побыту, i здаровы, іскрысты гумар.

Дзе скарб ваш — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзе скарб ваш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прахалода, холад i дождж. І камарэча, ад якое можна i знаравіцца. Пры кветках i салаўях. A ўчора раненька i жораваў пачуў. Ад радасці пераклікаюцца за Нёманам на лузе?..

* * *

Пачутае днямі па радыё, у процьме іншых жахаў i агіднасцей:

Хлопец, салдацік, радавы падышоў ад свайго стала да другога, дзе сядзелі сяржанты, i ўзяў лустачку хлеба, бо на сваім стале хлеба не хапіла. Пасля абеду два oj тры (не памятаю) сяржанты паклікалі хлопца ў туалет — абдума.на! — i пачалі яго біць. Кавалачкам хлеба прымусілі падціраць унітаз i хлеб той есці...

Як гэта страшна — на месцы таго хлопца ўяўляць кагосьці найбліжэйшага!..

* * *

У жыцці Ефрасінні: «И собрашася князи и силнии мужие, и иноки и инокиня, и простии людие, и бысть тръжество велие, и празновали дни многи, и разидошася кождо в свояси».

Падкрэсліў у тэксце сваё здзіўленне, што i тады, у канцы XIII стагоддзя (улічым i пераробкі ў XVI-XVIII стагоддзях), было ўжо яно, акрэсленне «просты» людзі». Няпроста пранікнуць у яго глыбінны сэнс, народны.

* * *

Калі мне трэба зноў угрунтавацца на сваім запаветным, добра бывае пагрэць душу нейчай прыязнасцю, разуменнем.

На вечары памяці Верачкі Палтаран, пакуль ісці ў залу да слухачоў, якія спакваля збіраліся, мы сядзелі з Машай Захарэвіч. Яна расказвала пра хваробу сваёй старэнькай маці, пра тое, як гэта цяжка цяпер — i самому лячыцца, i, можа, яшчэ цяжэй — лячыць найраднейшых: ні лекаў, ні шчырай спагады ад иекаторых медыкаў. Над Машыным узгалоўем — палічка з кнігамі. «Добра так — руку працягнеш i ўзяла. Я перачытвала днямі ваша пра маці...» Тую старонку ў апавяданні «Ты жывеш», дзе ў мяне безназоўна прафесар Мялкіх, i сам ужо згорблены стары, пакратаўшы маю маму за нос, адцягнуўшы пальцамі пад адным i пад другім ніжнім векам, вяла-абыякава махнуў перад тварам ляжачай бабы сваёй вучонай рукою... Нешта падобнае было i ў Машы з яе мамай,— у дачкі свежы боль перагукнуўся з сынавым болем, маім, ужо такім даўнім...

А мне яшчэ i радасна было, што яна тады, дома, успомніла пра мяне. I цяпер вось патольна згадалася.

* * *

Пра якую культуру пахавання немцаў можна гаварыць, памятаточы напал нянавісці, з якой ix праводзілі з нашай зямлі?! Трупы, якія бачыў у тыя дні i я — на лясных, на палявых дарогах, уплаў на Немане. Могілкі каля мінскай Першай клінікі, густое, стракатае мноства бярозавых крыжоў, якія пасля вызвалення кудысьці зніклі...

А з другога боку — нямецкія могілкі ў Кабыльніку над Нараччу, з культурным «Unbekanter Rusischer Soldat» [ 8 8 «Невядомы рускі салдат». ] на крыжы. I не адным.

Але ж гэта было ў першую сусветную!

* * *

«Карэліцкія чытанні».

Выступаючы першым, я гаварыў, што гэта ўсё-такі шчасце, падарунак лесу — нарадзіцца ці змалку вырастаць, як я, паміж двума Міцкевічамі, польскім i нашым. На заканчэнні трохкласнай школы ў Загары я чытаў баладу «Powrót taty» [ 9 9 «Татава вяртанне». ], а праз паутара гады, ужо з местачковай школай, быў з «выцечкай» на Свіцязі. Кол ас — родны вершам i i ўрыўкамі з «Новай зямлі», аднак таксама вельмі далёка-высокі, як Бог паэтычнага шчасця. Потым я перайшоў да хворага Танка, якому званіў напярэдадні, i ён паўспамінаў сваю падпольную маладосць, хораша звязаную з нашым! мясцінамі. Дазволіў я сабе таксама з удзячнасцю згадаць свой старт у літаратуру з партызанскай пушчы — як сведчанне беларускасці i таго асяроддзя. Гаварыў пра Валодзю Калесніка, які, як i Максім, прыехаў бы сюды, каб маглося. A закончыў Караткевічам: «На Беларусі Бог жыве». A ў Бога адна з лепшых беларускіх кватэраў — наша Карэліччына. З яе красою i людзьмі.

* * *

З намечанага ў запісах яшчэ крыху пра Броўку вазьму двух Алесяў,— іншае бачыцца лішнім пасля таго, што даў у «I Іішу як жыву» i «Вячэрнім», i неяк няёмка стала больш таптацца па ім, i шкада ўжо чалавека, у якога было ж i добрае.

Вясной 1966-га мне прыйшлося пагутарыць з Пятром Усцінавічам пра старэйшага з Алесяў, Адамовіча, пра яго ўладкаванне на працу ў Мінску пасля таго, як ён не падпісаў у Маскве тое, чаго не мог падпісаць (супраць Даніэля i Сіняўскага). Крута гаварылася, з вока на вока, i ён нарэшце сказаў: «Ну добра, перадай яму, хай зойдзе, пагаворым». Кал i я паведаміў гэта Алесю, ён не сказаць — адмахнуўся, хутчэй нават выбухнуў: «Пайшоў ён!.. На паклон?..»

Пра Алеся Наўроцкага мы пагаварылі з Броўкам пазней, перад самым з'ездам пісьменнікаў, пасля абмеркавання прэзідыумам тэзісаў даклада нашага старшыні. Сугучна «думцы зверху», ён збіраўся рэзка пакрытыкаваць ціхманага, удумлівага Алеся, якому я сімпатызаваў як здольнаму празаіку i ў нейкай меры земляку, бо ён працаваў перад гэтым у адным з калгасаў Карэліччыны санітарным фельчарам. У той Броўкавай рэзкасці быў нават з'едлівы гумар: пра «мухі ў носе», бо штосьці такое было ў адным Алесевым вершы. Гумар таксама ішоў з ЦК. Тут ужо я не сам-насам, а пры членах прызідыума сказаў старшыні, што ніводзін разумны бацька не б'е дзяцей па галаве. I гэта падзейнічала: у дакладзе крытыка прайшла значна мякчэй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзе скарб ваш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзе скарб ваш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзе скарб ваш»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзе скарб ваш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x